https://bel.sputnik.by/20220521/zral-zmyan-pravly-ezdu-dlya-belarusa-1062892170.html
Ізраіль змяніў правілы ўезду для беларусаў
Ізраіль змяніў правілы ўезду для беларусаў
Sputnik Беларусь
Шлях у Ізраіль з Беларусі па паветры значна павялічыўся пасля ўвядзення Расіяй абмежаванняў на палёты – зараз у краіну трэба ляцець не пяць гадзін, а амаль... 21.05.2022, Sputnik Беларусь
2022-05-21T15:17+0300
2022-05-21T15:17+0300
2022-05-21T15:17+0300
турызм
авіярэйсы
авіямаршрут
ізраіль
у свеце
беларусь
правіла
уезд
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102982/81/1029828130_0:55:1281:775_1920x0_80_0_0_4dac7047b9d111e742d86bcb0fa71155.jpg
МІНСК, 21 мая – Sputnik. Ізраіль з 21 мая змяніў правілы ўезду ў краіну, якія датычацца каронавірусных абмежаванняў, паведамляе авіякампанія "Белавія".У прыватнасці, адмяняецца абавязковае тэсціраванне на COVID-19 у міжнародным аэрапорце Бэн-Гурыён у Тэль-Авіве. Таксама зараз не трэба праходзіць 24-гадзінны каранцін пасля ўезду ў Ізраіль, а пасажыры не абавязаны прад’яўляць адмоўны ПЦР-тэст у аэрапорце вылету.Акрамя таго, на рэйсах у Ізраіль больш не давядзецца апранаць маскі – з 23 мая. Праўда, спачатку гэтае рашэнне павінен ухваліць ізраільскі парламент – Кнэсет.Пры гэтым авіяпасажыры па-ранейшаму павінны запоўніць бланк дэкларацыі аб уездзе не раней, чым за 48 гадзін да вылету ў Ізраіль. Зрабіць гэта можна на сайце Міністэрства аховы здароўя краіны. Правяраць дакумент будзе авіякампанія, якая выконвае рэйс.Новыя правілы датычацца ўсіх замежных пасажыраў, якія прыбываюць у Ізраіль.Каронавірус у ІзраіліНовая ўспышка каронавіруса была зафіксавана ў Ізраілі ў канцы студзеня гэтага года. Тады эпідэміёлагі рэгістравалі за суткі каля 50-70 тысяч новых выпадкаў заражэння за суткі.Цяпер захворванне ў краіне сышло практычна на нішто: сутачны максімум вагаецца ў раёне 1,9-2 тысяч выпадкаў.Ляцець 9 гадзінЗ-за закрыцця для грамадзянскіх палётаў часткі паветранай прасторы Расіі лайнеры ў Ізраіль не ляталі з Беларусі з лютага 2022-га. Аднак з 2 чэрвеня "Белавія" аднаўляе рэйсы, але ўжо па новым маршруце.Самалёты з Мінска будуць лятаць у Тэль-Авіў з тэхнічным прыпынкам у Баку, там лайнеры будуць дазапраўляцца. Час у дарозе пры гэтым істотна павялічыцца. Калі раней самалёт з беларускай сталіцы ў Тэль-Авіў ляцеў 4 гадзіны і 40 хвілін, зараз – амаль 9.У "Белавія" падкрэсліваюць, што ранейшыя рэйсы з Мінска ў Тэль-Авіў ці з Тэль-Авіва ў Мінск адмяняюцца з 1 чэрвеня 2022 года па 23 сакавіка 2023 года.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
ізраіль
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102982/81/1029828130_86:0:1193:830_1920x0_80_0_0_c337dcba47d659422ff1e6dbcf651370.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
турызм, авіярэйсы, авіямаршрут, ізраіль, у свеце, беларусь, правіла, уезд, грамадства
турызм, авіярэйсы, авіямаршрут, ізраіль, у свеце, беларусь, правіла, уезд, грамадства
Ізраіль змяніў правілы ўезду для беларусаў
Шлях у Ізраіль з Беларусі па паветры значна павялічыўся пасля ўвядзення Расіяй абмежаванняў на палёты – зараз у краіну трэба ляцець не пяць гадзін, а амаль дзевяць.
МІНСК, 21 мая – Sputnik. Ізраіль з 21 мая змяніў правілы ўезду ў краіну, якія датычацца каронавірусных абмежаванняў, паведамляе авіякампанія "Белавія".
У прыватнасці, адмяняецца абавязковае тэсціраванне на COVID-19 у міжнародным аэрапорце Бэн-Гурыён у Тэль-Авіве. Таксама зараз не трэба праходзіць 24-гадзінны каранцін пасля ўезду ў Ізраіль, а пасажыры не абавязаны прад’яўляць адмоўны ПЦР-тэст у аэрапорце вылету.
Акрамя таго, на рэйсах у Ізраіль больш не давядзецца апранаць маскі – з 23 мая. Праўда, спачатку гэтае рашэнне павінен ухваліць ізраільскі парламент – Кнэсет.
Пры гэтым авіяпасажыры па-ранейшаму павінны запоўніць бланк дэкларацыі аб уездзе не раней, чым за 48 гадзін да вылету ў Ізраіль. Зрабіць гэта можна на сайце Міністэрства аховы здароўя краіны. Правяраць дакумент будзе авіякампанія, якая выконвае рэйс.
Новыя правілы датычацца ўсіх замежных пасажыраў, якія прыбываюць у Ізраіль.
Новая ўспышка каронавіруса была зафіксавана ў Ізраілі ў канцы студзеня гэтага года. Тады эпідэміёлагі рэгістравалі за суткі каля 50-70 тысяч новых выпадкаў заражэння за суткі.
Цяпер захворванне ў краіне сышло практычна на нішто: сутачны максімум вагаецца ў раёне 1,9-2 тысяч выпадкаў.
З-за закрыцця для грамадзянскіх палётаў часткі паветранай прасторы Расіі лайнеры ў Ізраіль не ляталі з Беларусі з лютага 2022-га. Аднак з 2 чэрвеня "Белавія" аднаўляе рэйсы, але ўжо па новым маршруце.
Самалёты з Мінска будуць лятаць у Тэль-Авіў з тэхнічным прыпынкам у Баку, там лайнеры будуць дазапраўляцца. Час у дарозе пры гэтым істотна павялічыцца. Калі раней самалёт з беларускай сталіцы ў Тэль-Авіў ляцеў 4 гадзіны і 40 хвілін, зараз – амаль 9.
У "Белавія" падкрэсліваюць, што ранейшыя рэйсы з Мінска ў Тэль-Авіў ці з Тэль-Авіва ў Мінск адмяняюцца з 1 чэрвеня 2022 года па 23 сакавіка 2023 года.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Амаль 9 гадзін:
самалёты ў Тэль-Авіў з Мінска будуць лятаць па-новаму
Расійскі лоўкостар "Победа" ўпершыню
запускае рэйсы ў БеларусьСамалёты з Мінска
не паляцяць у Краснадар як мінімум да канца мая
Перамовы не дапамаглі: Turkish Airlines
працягнула адмену рэйсаў у Мінск
Амаль праз 2 гады ізаляцыі: Аўстралія
пачала прымаць турыстаў