https://bel.sputnik.by/20220530/kamunalka-rybalka-alkagol-shto-zmentstsa-dlya-belarusa-u-cherven-1063083264.html
Камуналка, рыбалка, алкаголь: што зменіцца для беларусаў у чэрвені?
Камуналка, рыбалка, алкаголь: што зменіцца для беларусаў у чэрвені?
Sputnik Беларусь
У беларусаў наперадзе доўгачаканае лета. Не толькі з водпускамі і марамі аб моры, але і шматлікімі клопатамі, марнаваннямі і нервамі. Асабліва ў сёлетніх... 30.05.2022, Sputnik Беларусь
2022-05-30T09:59+0300
2022-05-30T09:59+0300
2022-05-30T16:04+0300
камуналка
беларусь
грамадства
рыбалка
алкаголь
цт
выпускнікі
выпускныя вечары
паліва
вакцынацыя
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102050/27/1020502753_0:136:3001:1824_1920x0_80_0_0_c16283b5bf6268f27cb7d9ac75484691.jpg
У чэрвені нас усіх чакае новая хваля змен. Падаражэюць камуналка і цыгарэты, пачне працаваць база вакцынаваных, адменяцца амаль усе забароны на лоўлю рыбы. А яшчэ адкрыецца купальны сезон.Што яшчэ чакае беларусаў у чэрвені? Sputnik сабраў падборку асноўных навін.Адкрыецца купальны сезонАфіцыйна купальны сезон у Беларусі адкрыецца 1 чэрвеня. Усе месцы адпачынку і пляжы ўжо прайшлі рэвізію і гатовы прымаць гасцей. Да лета спецыялісты абсталявалі 11 новых пляжаў, разбілі 25 аўтастаянак, арганізавалі платныя паслугі і пункты пракату і пабудавалі спартыўныя і дзіцячыя пляцоўкі.Камуналка стане даражэйЗ наступнага месяца ў жыроўках будуць новыя тарыфы на цеплазабеспячэнне (ацяпленне і падагрэў вады), газ і электрычнасць. За 1 гігакалорыю цяпла цяпер давядзецца плаціць 23,859 рубля (было – 21,9245 рубля). Аднак плаціць трэба будзе не з чэрвеня, а калі зноў цэнтралізавана ўключаць ацяпленне.Акрамя таго, для тых, у каго стаяць газавыя катлы для ацяплення, зараз не будзе падзелу па тарыфах на газ на зімовы і летні. Замест гэтага ўсталяваны адзіны на ўвесь год – 0,1977 рублёў за кубаметр. Калі ж у доме няма газавага ацяплення, тарыф складзе 0,5417 рублёў за кубаметр.Даражэй стане і электрычнасць, якая выкарыстоўваецца для ацяплення дома і падагрэву вады. Як змяніліся тарыфы, можна паглядзець на сайце Мінэнерга.Нагадаем, у мінулы раз жыллёва-камунальныя паслугі даражэлі 1 студзеня.Запрацуе адзіная база вакцынаваныхПлануецца, што з 6 чэрвеня ў Беларусі пачне працаваць адзіная сістэма ўліку вакцынаваных супраць каронавіруса.У ёй будзе змяшчацца асабістая інфармацыя аб прышчэпленым пацыенце – прозвішча, імя па бацьку, дата, нараджэння, пашпартныя даныя, грамадзянства, нумар тэлефона.У базе будуць усе даныя аб прышчэпках ад кавіда: дата ўвядзення доз, найменне прэпарату, краіна-вытворца, нумар партыі вакцыны, а таксама інфармацыя аб медработніку, які ўводзіў прэпарат. Аналагічныя звесткі будуць дабаўляцца пасля ўвядзення паўторнай прышчэпкі.Прадугледжваецца, што пасля пачатку работы адзінай сістэмы беларусам будзе прасцей падарожнічаць.У школах пройдуць экзамены і выпускныяУжо сёння ў школах пройдуць апошнія званкі, і ўсе акрамя 9-х і 11-х класаў пойдуць на летнія канікулы.Выпускнікі будуць здаваць экзамены, у дзевяцікласнікаў іх будзе тры: дыктант па беларускай (2 чэрвеня), дыктоўка па рускай (7 чэрвеня) і кантрольная па матэматыцы (9 чэрвеня). Адзінаццацікласнікі здадуць чатыры фінальныя выпрабаванні: пераказ па рускай або беларускай, кантрольную па матэматыцы, вусны экзамен па гісторыі Беларусі і аўдзіраванне па замежнай мове.Выпускныя вечарыны пройдуць 10 чэрвеня. А далей іх чакае паступленне ў ВНУ ці каледжы, армія ці праца – хто што выбера.Без спіртногаМногія беларусы ўжо прызвычаіліся, што ў канцы мая - пачатку чэрвеня ў краіне часова дзейнічае "сухі закон". Крамы і ларкі перастаюць прадаваць алкаголь – на апошнія званкі, на час правядзення выпускных у школах, а таксама ў сувязі з мерапрыемствамі да Міжнароднага дня абароны дзяцей (1-2 чэрвеня).Прадаць алкаголь гэтымі днямі могуць толькі на разліў у аб’ектах грамадскага харчавання. А часам нават у выпадку асабліва жыццёвай неабходнасці – вяселле і святкаванне юбілейных дат.Сканчаецца рэгістрацыя на ЦТДа заканчэння рэгістрацыі на цэнтралізаванае тэсціраванне застаецца два дні, дэдлайн заявак – ужо 1 чэрвеня. Тым, хто яшчэ не паспеў стаць удзельнікам ЦТ і плануе паступаць у ВНУ гэтым летам, трэба паспяшацца. Рэгістрацыю можна прайсці двума спосабамі: у пункце, дзе будзе праходзіць ЦТ, або запоўніўшы электронную форму на сайце РІКВ.За здачу аднаго прадмета на ЦТ трэба заплаціць 3 рублі 20 капеек.Падаражэнне цыгарэт – але толькі адной маркіЯк і ў мінулым месяцы, беларускія вытворцы не сталі моцна накручваць цэны на тытунь і зрабілі невялікае патуранне курцам: у чэрвені падаражэе толькі адна марка – Pall Mall Nano Silver. Кошт аднаго пачка вырасце з 3 рублёў 15 капеек да 3 рублёў 45 капеек.Здымаюцца забароны для рыбакоўАматары летняй рыбалкі, нарэшце, могуць узяць вуды і адправіцца на любімы вадаём. З 1 чэрвеня адменяцца забарона, якая была ўведзена яшчэ ў красавіку ў сувязі з нерастам рыбы. Сезоннае абмежаванне будзе дзейнічаць па 8 чэрвеня толькі для Віцебскай вобласці.Аднак некаторыя забароны ўсё ж застануцца: усё лета нельга будзе лавіць сома. Астатнюю рыбу – можна.У Мінску стане менш транспартуЗ 1 чэрвеня ў Мінску стане значна меней грамадскага транспарту. Некаторыя аўтобусы, тралейбусы і трамваі прыпыняць сваю працу з надыходам летняга перыяду. Такое рашэнне ў "Мінсктрансе" тлумачаць традыцыйным зніжэннем пасажырапатоку.Ці падаражэе яшчэ паліва?У маі аўтапаліва ў Беларусі даражэла чатыры разы (па стане на 30-е чысло) – ва ўсіх выпадках на 2 капейкі. Пачынаючы з 1 сакавіка, цэны на бензін і салярку мяняліся кожны аўторак – на АЗС кошт паліва абнаўлялася сёлета ўжо 13 разоў.Калі ўлічыць, што бензін і дызель на АЗС у мінулым годзе даражэлі 30 разоў (праўда, тады кожнае павышэнне было на 1 капейку), у 2022-м беларускіх аўтамабілістаў, верагодна, чакае яшчэ не адно падаражанне.Цяпер літр 92-га бензіну каштуе 2 рублі 26 капеек, 95-га і саляркі – 2 рублі 36 капеек, 98-га – 2 рублі 58 капеек. Калі гэтая тэндэнцыя захаваецца, за чэрвень кожная пазіцыя падаражэе яшчэ на 8 капеек.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102050/27/1020502753_91:0:2754:1997_1920x0_80_0_0_0dcb8ec1ee50b2096a562ccce3bd979b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
камуналка, беларусь, грамадства, рыбалка, алкаголь, цт, выпускнікі, выпускныя вечары, паліва, вакцынацыя, цыгарэты, транспарт, грамадскі транспарт, турызм, адпачынак, пляжны адпачынак, водпуск, жкг, тарыфы, тарыфы жкг
камуналка, беларусь, грамадства, рыбалка, алкаголь, цт, выпускнікі, выпускныя вечары, паліва, вакцынацыя, цыгарэты, транспарт, грамадскі транспарт, турызм, адпачынак, пляжны адпачынак, водпуск, жкг, тарыфы, тарыфы жкг
Камуналка, рыбалка, алкаголь: што зменіцца для беларусаў у чэрвені?
09:59 30.05.2022 (абноўлена: 16:04 30.05.2022) У беларусаў наперадзе доўгачаканае лета. Не толькі з водпускамі і марамі аб моры, але і шматлікімі клопатамі, марнаваннямі і нервамі. Асабліва ў сёлетніх выпускнікоў і абітурыентаў.
У чэрвені нас усіх чакае новая хваля змен. Падаражэюць камуналка і цыгарэты, пачне працаваць база вакцынаваных, адменяцца амаль усе забароны на лоўлю рыбы. А яшчэ адкрыецца купальны сезон.
Што яшчэ чакае беларусаў у чэрвені? Sputnik сабраў падборку асноўных навін.
Афіцыйна купальны сезон у Беларусі адкрыецца 1 чэрвеня. Усе месцы адпачынку і пляжы ўжо прайшлі рэвізію і гатовы прымаць гасцей. Да лета спецыялісты абсталявалі 11 новых пляжаў, разбілі 25 аўтастаянак, арганізавалі платныя паслугі і пункты пракату і пабудавалі спартыўныя і дзіцячыя пляцоўкі.
З наступнага месяца ў жыроўках будуць
новыя тарыфы на цеплазабеспячэнне (ацяпленне і падагрэў вады), газ і электрычнасць. За 1 гігакалорыю цяпла цяпер давядзецца плаціць 23,859 рубля (было – 21,9245 рубля). Аднак плаціць трэба будзе не з чэрвеня, а калі зноў цэнтралізавана ўключаць ацяпленне.
Акрамя таго, для тых, у каго стаяць газавыя катлы для ацяплення, зараз не будзе падзелу па тарыфах на газ на зімовы і летні. Замест гэтага ўсталяваны адзіны на ўвесь год – 0,1977 рублёў за кубаметр. Калі ж у доме няма газавага ацяплення, тарыф складзе 0,5417 рублёў за кубаметр.
Даражэй стане і электрычнасць, якая выкарыстоўваецца для ацяплення дома і падагрэву вады. Як змяніліся тарыфы, можна паглядзець на
сайце Мінэнерга.
Нагадаем, у мінулы раз жыллёва-камунальныя паслугі даражэлі 1 студзеня.
Запрацуе адзіная база вакцынаваных
Плануецца, што з 6 чэрвеня ў Беларусі пачне працаваць адзіная сістэма ўліку вакцынаваных супраць каронавіруса.
У ёй будзе змяшчацца асабістая інфармацыя аб прышчэпленым пацыенце – прозвішча, імя па бацьку, дата, нараджэння, пашпартныя даныя, грамадзянства, нумар тэлефона.
У базе будуць усе даныя аб прышчэпках ад кавіда: дата ўвядзення доз, найменне прэпарату, краіна-вытворца, нумар партыі вакцыны, а таксама інфармацыя аб медработніку, які ўводзіў прэпарат. Аналагічныя звесткі будуць дабаўляцца пасля ўвядзення паўторнай прышчэпкі.
Прадугледжваецца, што пасля пачатку работы адзінай сістэмы беларусам будзе прасцей падарожнічаць.
У школах пройдуць экзамены і выпускныя
Ужо сёння ў школах пройдуць апошнія званкі, і ўсе акрамя 9-х і 11-х класаў пойдуць на летнія канікулы.
Выпускнікі будуць
здаваць экзамены, у дзевяцікласнікаў іх будзе тры: дыктант па беларускай (2 чэрвеня), дыктоўка па рускай (7 чэрвеня) і кантрольная па матэматыцы (9 чэрвеня). Адзінаццацікласнікі здадуць чатыры фінальныя выпрабаванні: пераказ па рускай або беларускай, кантрольную па матэматыцы, вусны экзамен па гісторыі Беларусі і аўдзіраванне па замежнай мове.
Выпускныя вечарыны пройдуць 10 чэрвеня. А далей іх чакае паступленне ў ВНУ ці каледжы, армія ці праца – хто што выбера.
Многія беларусы ўжо прызвычаіліся, што ў канцы мая - пачатку чэрвеня ў краіне часова дзейнічае "сухі закон". Крамы і ларкі перастаюць прадаваць алкаголь – на апошнія званкі, на час правядзення выпускных у школах, а таксама ў сувязі з мерапрыемствамі да Міжнароднага дня абароны дзяцей (1-2 чэрвеня).
Прадаць алкаголь гэтымі днямі могуць толькі на разліў у аб’ектах грамадскага харчавання. А часам нават у выпадку асабліва жыццёвай неабходнасці – вяселле і святкаванне юбілейных дат.
Сканчаецца рэгістрацыя на ЦТ
Да заканчэння рэгістрацыі на цэнтралізаванае тэсціраванне застаецца два дні, дэдлайн заявак – ужо 1 чэрвеня. Тым, хто яшчэ не паспеў стаць удзельнікам ЦТ і плануе паступаць у ВНУ гэтым летам, трэба паспяшацца. Рэгістрацыю можна прайсці двума спосабамі: у пункце, дзе будзе праходзіць ЦТ, або запоўніўшы электронную форму на сайце РІКВ.
За здачу аднаго прадмета на ЦТ трэба заплаціць 3 рублі 20 капеек.
Падаражэнне цыгарэт – але толькі адной маркі
Як і ў мінулым месяцы, беларускія вытворцы не сталі моцна накручваць цэны на тытунь і зрабілі невялікае патуранне курцам: у чэрвені падаражэе толькі адна марка – Pall Mall Nano Silver. Кошт аднаго пачка вырасце з 3 рублёў 15 капеек да 3 рублёў 45 капеек.
Здымаюцца забароны для рыбакоў
Аматары летняй рыбалкі, нарэшце, могуць узяць вуды і адправіцца на любімы вадаём. З 1 чэрвеня адменяцца забарона, якая была ўведзена яшчэ ў красавіку ў сувязі з нерастам рыбы. Сезоннае абмежаванне будзе дзейнічаць па 8 чэрвеня толькі для Віцебскай вобласці.
Аднак некаторыя забароны ўсё ж застануцца: усё лета нельга будзе лавіць сома. Астатнюю рыбу – можна.
У Мінску стане менш транспарту
З 1 чэрвеня ў Мінску стане значна меней грамадскага транспарту. Некаторыя аўтобусы, тралейбусы і трамваі прыпыняць сваю працу з надыходам летняга перыяду. Такое рашэнне ў "Мінсктрансе" тлумачаць традыцыйным зніжэннем пасажырапатоку.
Ці падаражэе яшчэ паліва?
У маі аўтапаліва ў Беларусі даражэла чатыры разы (па стане на 30-е чысло) – ва ўсіх выпадках на 2 капейкі. Пачынаючы з 1 сакавіка, цэны на бензін і салярку мяняліся кожны аўторак – на АЗС кошт паліва абнаўлялася сёлета ўжо 13 разоў.
Калі ўлічыць, што бензін і дызель на АЗС у мінулым годзе даражэлі 30 разоў (праўда, тады кожнае павышэнне было на 1 капейку), у 2022-м беларускіх аўтамабілістаў, верагодна, чакае яшчэ не адно падаражанне.
Цяпер літр 92-га бензіну каштуе 2 рублі 26 капеек, 95-га і саляркі – 2 рублі 36 капеек, 98-га – 2 рублі 58 капеек. Калі гэтая тэндэнцыя захаваецца, за чэрвень кожная пазіцыя падаражэе яшчэ на 8 капеек.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Не блытаць з ЦТ! Высветлілася, як у школьнікаў
пройдзе цэнтралізаваны экзаменЯк беларусам
паступіць у ВНУ Расіі – пакрокавая інструкцыя