https://bel.sputnik.by/20220603/navuchalny-god-da-31-zhnnya-u-mnadukatsy-raskazal-shto-budze-z-kankulam-1063204478.html
Навучальны год да 31 жніўня: у Мінадукацыі расказалі, што будзе з канікуламі
Навучальны год да 31 жніўня: у Мінадукацыі расказалі, што будзе з канікуламі
Sputnik Беларусь
Міністр адзначыў, што раней настаўнікі працавалі ў школах у летні час, а гэты перыяд у іх працоўны стаж не ўваходзіў. 03.06.2022, Sputnik Беларусь
2022-06-03T09:23+0300
2022-06-03T09:23+0300
2022-06-03T09:23+0300
міністэрства адукацыі рб
грамадства
канікулы
школа
навучальны год
адукацыя
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104478/30/1044783043_0:0:3157:1776_1920x0_80_0_0_a5ebfed23c3a8ba3d1ad100ac0af0b3a.jpg
МІНСК, 3 чэр - Sputnik. У Кодэкс аб адукацыі Беларусі ўнесены змяненні, каго гэтыя новаўвядзенні закрануць, міністр адукацыі Андрэй Іванец расказаў у эфіры тэлеканала АНТ.Перш за ўсё кіраўнік профільнага ведамства растлумачыў, чаму новым кодэксам навучальны год вызначаны да 31 жніўня. Паводле яго слоў, гэта зроблена для таго, каб падтрымаць педагога, паколькі раней, калі ў навучальны год не ўваходзілі канікулы, гэты перыяд не залічваўся ў працоўны стаж. І атрымлівалася так, што фактычна настаўнік працаваў, а ў працоўны стаж за летні перыяд не залічаўся.З якога ўзросту можна ў школуІванец мяркуе, што ўзрост, у якім дзіцяці трэба ісці ў школу, у першую чаргу, павінны вызначаць спецыялісты. І гэта нават больш датычыцца не фізічнага развіцця дзіцяці, колькі яго псіхалагічнага і псіхаэмацыйнага стану.Ён перакананы, што раней, чым у 6 гадоў, а лепш у 7 гадоў, у першы клас лепш не весці дзіця. А прычына гэтага адна - дзіця павінна быць да гэтага гатова."Так, па новай рэдакцыі Кодэкса аб адукацыі, калі дзіцяці спаўняецца 6 гадоў да 1 кастрычніка ад пачатку навучальнага года, то толькі з дазволу ўрачоў, спецыялістаў і са згоды законных прадстаўнікоў і нават з іх заявы, з іх патрабавання - вядома, яны могуць прыйсці у першы клас", - распавёў ён, дадаўшы, што гэтае выключэнне.Для чаго здаваць цэнтралізаваны экзаменЗ 2023 года выпускнікі школ пачнуць здаваць цэнтралізаваны экзамен. Міністр адукацыі патлумачыў, што гэтым новаўвядзеннем пераследуюцца дзве мэты.Першая - па выніках цэнтралізаванага экзамену ацаніць, наколькі выніковая ацэнка ў атэстаце адпавядае той, што выпускнік атрымае на ЦЭ.З іншага боку, гэта, на думку Іванца, дазволіць істотна "аблегчыць жыццё выпускніку", бо вынікі гэтага экзамену будуць аўтаматычна залічвацца як вынік ЦТ пры паступленні ў ВНУ.Праходзіць гэтыя экзамены будуць у маі, гэта значыць у той час, калі вучань будзе знаходзіцца на фінішнай прамой навучальнага года. Міністр таксама растлумачыў, што цэнтралізаваны экзамен - гэта выпускны экзамен за сярэднюю базавую школу, таму ўзровень яго заданняў будзе адпавядаць строга навучальнай школьнай праграме.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104478/30/1044783043_426:0:3157:2048_1920x0_80_0_0_b0021bdfdac12311ee13088b4815539e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
міністэрства адукацыі рб, грамадства, канікулы, школа, навучальны год, адукацыя
міністэрства адукацыі рб, грамадства, канікулы, школа, навучальны год, адукацыя
Навучальны год да 31 жніўня: у Мінадукацыі расказалі, што будзе з канікуламі
Міністр адзначыў, што раней настаўнікі працавалі ў школах у летні час, а гэты перыяд у іх працоўны стаж не ўваходзіў.
МІНСК, 3 чэр - Sputnik. У Кодэкс аб адукацыі Беларусі ўнесены змяненні, каго гэтыя новаўвядзенні закрануць, міністр адукацыі Андрэй Іванец расказаў у эфіры тэлеканала АНТ.
Перш за ўсё кіраўнік профільнага ведамства растлумачыў, чаму новым кодэксам навучальны год вызначаны да 31 жніўня. Паводле яго слоў, гэта зроблена для таго, каб падтрымаць педагога, паколькі раней, калі ў навучальны год не ўваходзілі канікулы, гэты перыяд не залічваўся ў працоўны стаж. І атрымлівалася так, што фактычна настаўнік працаваў, а ў працоўны стаж за летні перыяд не залічаўся.
"А ў дзяцей канікулярны перыяд застаецца ў тых жа самых часовых рамках, якія былі і раней. Перажываць не трэба", - супакоіў міністр.
З якога ўзросту можна ў школу
Іванец мяркуе, што ўзрост, у якім дзіцяці трэба ісці ў школу, у першую чаргу, павінны вызначаць спецыялісты. І гэта нават больш датычыцца не фізічнага развіцця дзіцяці, колькі яго псіхалагічнага і псіхаэмацыйнага стану.
Ён перакананы, што раней, чым у 6 гадоў, а лепш у 7 гадоў, у першы клас лепш не весці дзіця. А прычына гэтага адна - дзіця павінна быць да гэтага гатова.
"Так, па новай рэдакцыі Кодэкса аб адукацыі, калі дзіцяці спаўняецца 6 гадоў да 1 кастрычніка ад пачатку навучальнага года, то толькі з дазволу ўрачоў, спецыялістаў і са згоды законных прадстаўнікоў і нават з іх заявы, з іх патрабавання - вядома, яны могуць прыйсці у першы клас", - распавёў ён, дадаўшы, што гэтае выключэнне.
Для чаго здаваць цэнтралізаваны экзамен
З 2023 года выпускнікі школ пачнуць здаваць цэнтралізаваны экзамен. Міністр адукацыі патлумачыў, што гэтым новаўвядзеннем пераследуюцца дзве мэты.
Першая - па выніках цэнтралізаванага экзамену ацаніць, наколькі выніковая ацэнка ў атэстаце адпавядае той, што выпускнік атрымае на ЦЭ.
З іншага боку, гэта, на думку Іванца, дазволіць істотна "аблегчыць жыццё выпускніку", бо вынікі гэтага экзамену будуць аўтаматычна залічвацца як вынік ЦТ пры паступленні ў ВНУ.
Праходзіць гэтыя экзамены будуць у маі, гэта значыць у той час, калі вучань будзе знаходзіцца на фінішнай прамой навучальнага года. Міністр таксама растлумачыў, што цэнтралізаваны экзамен - гэта выпускны экзамен за сярэднюю базавую школу, таму ўзровень яго заданняў будзе адпавядаць строга навучальнай школьнай праграме.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь РІКВ расказаў, колькі чалавек
зарэгістравалася на ЦТНе блытаць з ЦТ! Высветлілася, як у школьнікаў пройдзе
цэнтралізаваны экзамен