https://bel.sputnik.by/20220604/belarusy-zmoguts-lyatats-u-rasyu-bez-ptsr-testa-1063256669.html
Беларусы змогуць лятаць у Расію без ПЦР-тэста
Беларусы змогуць лятаць у Расію без ПЦР-тэста
Sputnik Беларусь
Раней такія абмежаванні былі зняты на перасячэнне расійскай мяжы наземным транспартам, цяпер жа можна без дадатковых праблем прылятаць у Расію і на самалёце. 04.06.2022, Sputnik Беларусь
2022-06-04T14:45+0300
2022-06-04T14:45+0300
2022-06-04T14:45+0300
беларусы
пцр-тэст
самалёт
турызм
грамадства
расія
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104422/96/1044229696_0:160:3073:1888_1920x0_80_0_0_2e65a91593190f994f8e9f2987523d77.jpg
МІНСК, 4 чэр – Sputnik. Улады Расіі прынялі рашэнне зняць усе эпідэміялагічныя абмежаванні на ўезд іншаземцаў, якія прыбываюць у краіну авія- або марскім транспартам, паведамілі ў расійскім аператыўным штабе па барацьбе з распаўсюджваннем каронавіруса.Такім чынам, з 14 чэрвеня беларусы змогуць лятаць у Расію без ПЦР-тэстаў.Раней такія абмежаванні былі зняты для беларусаў пры перасячэнні мяжы з Расіяй аўтамабільным і чыгуначным транспартам.Міністр аховы здароўя Беларусі Дзмітрый Піневіч тады заяўляў, што спатрэбіцца нейкі час, каб адмяніць патрабаванні да наяўнасці ПЦР-тэста пры авіяпералётах. На той момант, паводле яго слоў, Расія ўжо рыхтавала адпаведныя дакументы.Беларускія межы таксама адкрытыНаземныя пункты пропуску на беларускай мяжы былі закрыты са снежня 2020 года – у сувязі з распаўсюджваннем пандэміі каронавіруса.У пачатку красавіка Беларусь прыняла рашэнне зняць абмежаванні на перасячэнне сваёй мяжы, адпаведная пастанова была падпісана кіраўніком Саўміна Раманам Галоўчанкам.Дакумент зняў усе абмежаванні на перасячэнне дзяржмяжы як для грамадзян Беларусі, так і для замежнікаў. Пастанова таксама рэгулюе ўмовы вызвалення замежных грамадзян ад прадстаўлення ПЦР-тэстаў пры ўездзе ў Беларусь.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
расія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104422/96/1044229696_170:0:2901:2048_1920x0_80_0_0_bb24d77f424d4bba14bc6c4830a5e8a5.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
беларусы, пцр-тэст, самалёт, турызм, грамадства, расія, беларусь
беларусы, пцр-тэст, самалёт, турызм, грамадства, расія, беларусь
Беларусы змогуць лятаць у Расію без ПЦР-тэста
Раней такія абмежаванні былі зняты на перасячэнне расійскай мяжы наземным транспартам, цяпер жа можна без дадатковых праблем прылятаць у Расію і на самалёце.
МІНСК, 4 чэр – Sputnik. Улады Расіі прынялі рашэнне зняць усе эпідэміялагічныя абмежаванні на ўезд іншаземцаў, якія прыбываюць у краіну авія- або марскім транспартам, паведамілі ў расійскім аператыўным штабе па барацьбе з распаўсюджваннем каронавіруса.
Такім чынам, з 14 чэрвеня беларусы змогуць лятаць у Расію без ПЦР-тэстаў.
Раней такія абмежаванні былі зняты для беларусаў пры перасячэнні мяжы з Расіяй аўтамабільным і чыгуначным транспартам.
Міністр аховы здароўя Беларусі Дзмітрый Піневіч тады заяўляў, што спатрэбіцца нейкі час, каб адмяніць патрабаванні да наяўнасці ПЦР-тэста пры авіяпералётах. На той момант, паводле яго слоў, Расія ўжо рыхтавала адпаведныя дакументы.
Беларускія межы таксама адкрыты
Наземныя пункты пропуску на беларускай мяжы былі закрыты са снежня 2020 года – у сувязі з распаўсюджваннем пандэміі каронавіруса.
У пачатку красавіка Беларусь прыняла рашэнне зняць абмежаванні на перасячэнне сваёй мяжы, адпаведная пастанова была падпісана кіраўніком Саўміна Раманам Галоўчанкам.
Дакумент зняў усе абмежаванні на перасячэнне дзяржмяжы як для грамадзян Беларусі, так і для замежнікаў. Пастанова таксама рэгулюе ўмовы вызвалення замежных грамадзян ад прадстаўлення ПЦР-тэстаў пры ўездзе ў Беларусь.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Інданезія
змяніла правілы ўезду для беларусаў
Рэйсаў не будзе: "Белавія"
адмяняе палёты ў Тэль-АвіўБез Booking -
як цяпер расіяне браніруюць жыллё і гасцініцы ў Беларусі