https://bel.sputnik.by/20220604/lyasy-pa-raneyshamu-zabaronena-navedvats-u-mnogkh-padnvykh-ranakh-belarus-1063251775.html
Лясы па-ранейшаму забаронена наведваць у многіх паўднёвых раёнах Беларусі
Лясы па-ранейшаму забаронена наведваць у многіх паўднёвых раёнах Беларусі
Sputnik Беларусь
Правесці выхадныя на прыродзе ў лесе можна без праблем толькі ў чатырох абласцях краіны, дзе зняты ўсе забароны і абмежаванні на іх наведванне. 04.06.2022, Sputnik Беларусь
2022-06-04T11:48+0300
2022-06-04T11:48+0300
2022-06-04T11:48+0300
лес
забарона
наведванне
беларусь
грамадства
надвор'е
прырода
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102875/35/1028753594_0:270:5184:3186_1920x0_80_0_0_54d5f058e3b65d818f3b64a8173156d9.jpg
МІНСК, 4 чэр – Sputnik. На сённяшні дзень забароны і абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць толькі ў 15 раёнах Беларусі, гэта вынікае з даных інтэрактыўнай карты на сайце Мінлясгаса краіны.Хадзіць у лясы Мінскай, Гродзенскай, Віцебскай і Магілёўскай абласцей можна спакойна – там цяпер не ўведзены забароны і абмежаванні. Хутчэй за ўсё, небяспека лясных пажараў прайшла дзякуючы дажджліваму надвор’ю, якое было ў гэтых рэгіёнах у апошнія дні.У Брэсцкай вобласці абмежаванні дзейнічаюць у Іванаўскім, Маларыцкім, Пінскім і Столінскім раёнах, яны на карце пазначаны жоўтым. На Гомельшчыне такім жа колерам адзначаны Жыткавіцкі, Лельчыцкі і Хойніцкі раёны.Жоўты колер азначае або забарону на візіты ў лес у пэўны час дня, або забарону на ўезд туды на аўтамабілі, а таксама на іншыя дзеянні, якія могуць выклікаць пажар.Але паколькі абмежаванні ў кожным раёне лясная гаспадарка мае права ўстанавіць свае, перад паездкай у лес лепш удакладніць, якія з іх менавіта дзейнічаюць у дадзенай мясцовасці.Чырвоны ўзровень пажарнай небяспекі сёння захоўваецца толькі ў 8 раёнах Гомельскай вобласці. Наведваць лясы катэгарычна забаронена ў Брагінскім, Гомельскім, Ельскім, Калінкавіцкім, Лоеўскім, Мазырскім, Нараўлянскім і Рэчыцкім раёнах.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102875/35/1028753594_288:0:4896:3456_1920x0_80_0_0_2988d35fe8812a86a775872df6cc649f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
лес, забарона, наведванне, беларусь, грамадства, надвор'е, прырода
лес, забарона, наведванне, беларусь, грамадства, надвор'е, прырода
Лясы па-ранейшаму забаронена наведваць у многіх паўднёвых раёнах Беларусі
Правесці выхадныя на прыродзе ў лесе можна без праблем толькі ў чатырох абласцях краіны, дзе зняты ўсе забароны і абмежаванні на іх наведванне.
МІНСК, 4 чэр – Sputnik. На сённяшні дзень забароны і абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць толькі ў 15 раёнах Беларусі, гэта вынікае з даных інтэрактыўнай карты на сайце Мінлясгаса краіны.
Хадзіць у лясы Мінскай, Гродзенскай, Віцебскай і Магілёўскай абласцей можна спакойна – там цяпер не ўведзены забароны і абмежаванні. Хутчэй за ўсё, небяспека лясных пажараў прайшла дзякуючы дажджліваму надвор’ю, якое было ў гэтых рэгіёнах у апошнія дні.
У Брэсцкай вобласці абмежаванні дзейнічаюць у Іванаўскім, Маларыцкім, Пінскім і Столінскім раёнах, яны на карце пазначаны жоўтым. На Гомельшчыне такім жа колерам адзначаны Жыткавіцкі, Лельчыцкі і Хойніцкі раёны.
Жоўты колер азначае або забарону на візіты ў лес у пэўны час дня, або забарону на ўезд туды на аўтамабілі, а таксама на іншыя дзеянні, якія могуць выклікаць пажар.
Але паколькі абмежаванні ў кожным раёне лясная гаспадарка мае права ўстанавіць свае, перад паездкай у лес лепш удакладніць, якія з іх менавіта дзейнічаюць у дадзенай мясцовасці.
Чырвоны ўзровень пажарнай небяспекі сёння захоўваецца толькі ў 8 раёнах Гомельскай вобласці. Наведваць лясы катэгарычна забаронена ў Брагінскім, Гомельскім, Ельскім, Калінкавіцкім, Лоеўскім, Мазырскім, Нараўлянскім і Рэчыцкім раёнах.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Наступіла лета: для адпачывальнікаў у Мінску
гатова больш за 20 пляжаўБеларусь лідзіруе сярод краін СНД па тэмпах пацяплення клімату
Пуцін заклікаў
улічваць не толькі парніковыя газы, але і іншыя фактары