https://bel.sputnik.by/20220605/mnpryrody-raskazala-ab-radyyatsyynay-abstanotsy-na-belaes-1063283327.html
Мінпрыроды расказала аб радыяцыйнай абстаноўцы на БелАЭС
Мінпрыроды расказала аб радыяцыйнай абстаноўцы на БелАЭС
Sputnik Беларусь
Даныя кругласутачнага маніторынгу застаюцца нязменнымі з моманту запуску першага энергаблока станцыі, у выпадку перавышэння значэнняў сістэма пяройдзе ў... 05.06.2022, Sputnik Беларусь
2022-06-05T14:25+0300
2022-06-05T14:25+0300
2022-06-28T15:45+0300
белаэс
белаэс у астраўцы
міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя рб
экалогія і прыродакарыстанне
радыяцыя
маніторынг
энергаблок
беларусь
бяспека
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/1b/1055189682_0:135:2592:1593_1920x0_80_0_0_fffd92b4ae8803823259b19174db1d0a.jpg
МІНСК, 5 чэр – Sputnik. Радыяцыйная абстаноўка на тэрыторыі Беларусі застаецца стабільнай, заявіў кіраўнік Мінпрыроды і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык.Асаблівую ўвагу кантролю за радыяцыйнай абстаноўкай спецыялісты ўдзяляюць у раёне размяшчэння Беларускай АЭС. З 2018 года там працуе аўтаматызаваная сістэма з датчыкамі найноўшага пакалення.Паводле яго слоў, пасля запуску першага энергаблока станцыі ў лістападзе 2020 года даныя вымярэнняў радыяцыйнага фону заставаліся ў норме і не мяняліся. У раёне Астраўца, дзе размяшчаецца БелАЭС, магутнасць дозы складае каля 0,10 мікразівертаў у гадзіну – гэта стандартны радыяцыйны фон.У Беларусі толькі адзін раён, дзе радыяцыйная абстаноўка крыху вышэйшая за норму – у Брагіне магутнасць дозы складае каля 0,47 мікразівертаў за гадзіну. Сачыць за данымі можна з дапамогай інтэрактыўнай карты Белгідрамета.Будаўніцтва АЭС у БеларусіАтамная электрастанцыя ў Астраўцы будуецца па расійскім праекце "ВВЭР-1200", які адпавядае ўсім нормам бяспекі МАГАТЭ.БелАЭС складаецца з двух энергаблокаў, магутнасць кожнага – 1200 МВт. Фізічны пуск першага энергаблока адбыўся ў жніўні 2020 года, у агульную энергасістэму краіны яго ўключылі ў лістападзе таго ж года.Цяпер БелАЭС выпрацоўвае 22% ад агульнага аб’ёму электраэнергіі ў рэспубліцы, а з уводам другога энергаблока яе доля ў энергабалансе краіны складзе 40%. Прадугледжваецца, што да канца 2022 года другі блок будзе здадзены ў прамысловую эксплуатацыю.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/1b/1055189682_144:0:2448:1728_1920x0_80_0_0_6440b38e6a500e8d7bb77d6367b05029.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
белаэс у астраўцы, міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя рб, экалогія і прыродакарыстанне, радыяцыя, маніторынг, энергаблок, беларусь, бяспека
белаэс у астраўцы, міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя рб, экалогія і прыродакарыстанне, радыяцыя, маніторынг, энергаблок, беларусь, бяспека
Мінпрыроды расказала аб радыяцыйнай абстаноўцы на БелАЭС
14:25 05.06.2022 (абноўлена: 15:45 28.06.2022) Даныя кругласутачнага маніторынгу застаюцца нязменнымі з моманту запуску першага энергаблока станцыі, у выпадку перавышэння значэнняў сістэма пяройдзе ў пачашчаны рэжым працы.
МІНСК, 5 чэр – Sputnik. Радыяцыйная абстаноўка на тэрыторыі Беларусі застаецца стабільнай, заявіў кіраўнік Мінпрыроды і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык.
Асаблівую ўвагу кантролю за радыяцыйнай абстаноўкай спецыялісты ўдзяляюць у раёне размяшчэння Беларускай АЭС. З 2018 года там працуе аўтаматызаваная сістэма з датчыкамі найноўшага пакалення.
"Звесткі маніторынгу паступаюць у аддзел аператыўных даных і папярэджання надзвычайных сітуацый службы радыяцыйнага маніторынгу Белгідрамета ў дзесяціхвілінным рэжыме ў фармаце 24/7. У выпадку перавышэння парогавых значэнняў сістэма пяройдзе ў пачашчаны рэжым работы: даныя будуць паступаць кожную хвіліну", - расказаў міністр у інтэрв’ю БелТА.
Паводле яго слоў, пасля запуску першага энергаблока станцыі ў лістападзе 2020 года даныя вымярэнняў радыяцыйнага фону заставаліся ў норме і не мяняліся. У раёне Астраўца, дзе размяшчаецца БелАЭС, магутнасць дозы складае каля 0,10 мікразівертаў у гадзіну – гэта стандартны радыяцыйны фон.
У Беларусі толькі адзін раён, дзе радыяцыйная абстаноўка крыху вышэйшая за норму – у Брагіне магутнасць дозы складае каля 0,47 мікразівертаў за гадзіну. Сачыць за данымі можна з дапамогай інтэрактыўнай карты Белгідрамета.
Будаўніцтва АЭС у Беларусі
Атамная электрастанцыя ў Астраўцы будуецца па расійскім праекце "ВВЭР-1200", які адпавядае ўсім нормам бяспекі МАГАТЭ.
БелАЭС складаецца з двух энергаблокаў, магутнасць кожнага – 1200 МВт. Фізічны пуск першага энергаблока адбыўся ў жніўні 2020 года, у агульную энергасістэму краіны яго ўключылі ў лістападзе таго ж года.
Цяпер БелАЭС выпрацоўвае 22% ад агульнага аб’ёму электраэнергіі ў рэспубліцы, а з уводам другога энергаблока яе доля ў энергабалансе краіны складзе 40%. Прадугледжваецца, што да канца 2022 года другі блок будзе здадзены ў прамысловую эксплуатацыю.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Лукашэнка абмеркаваў з Пуціным
сітуацыю на Чарнобыльскай АЭС