https://bel.sputnik.by/20220210/u-polshchy-zayavl-shto-zagaroda-na-myazhy-zhyvlam-perashkadzhats-ne-budze-1060226252.html
У Польшчы заявілі, што загарода на мяжы жывёлам перашкаджаць не будзе
У Польшчы заявілі, што загарода на мяжы жывёлам перашкаджаць не будзе
Sputnik Беларусь
У загародзе будуць створаны праходы для жывёл, а некаторыя ўчасткі мяжы ўвогуле не плануецца агароджваць. 10.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-10T09:55+0300
2022-02-10T09:55+0300
2022-02-10T09:55+0300
калючая загарода еўрасаюза
польшча
пагранічнікі
загарода
мяжа беларусі і польшчы
мяжа
у свеце
жывёлы
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/19/1059778936_0:212:2048:1365_1920x0_80_0_0_2b91fe229fd5f544631a3a99517fa0c1.jpg
МІНСК, 9 лют – Sputnik. Плот, які ўзводзіцца на польска-беларускай мяжы, не будзе перашкаджаць міграцыі жывёл, заявілі ў Галоўным упраўленні аховы навакольнага асяроддзя Польшчы.Раней розныя арганізацыі дзвюх краін, якія займаюцца пытаннямі аховы прыроды, неаднаразова паведамлялі, што загарода з калючага дроту, якая будуецца на мяжы, негатыўна паўплывае на жыццё лясных насельнікаў – жывёлы, у тым ліку буйныя – ласі і зубры, не змогуць свабодна перамяшчацца па тэрыторыі Белавежскай пушчы.Ва ўпраўленні падкрэслілі, што пры вядзенні работ улічваюцца рэкамендацыі прыродаахоўных службаў, таму ў загародзе будуць створаны праходы для жывёл, а некаторыя ўчасткі мяжы ўвогуле не будуць агароджаны."Канцэрціна" на мяжыПасля абвастрэння сітуацыі з мігрантамі ў канцы 2021 года Літва, Латвія і Польшча пачалі будаваць калючую мяжу на мяжы з Беларуссю. Практычна адразу на калючцы сталі гінуць жывёлы. Беларускія пагранічнікі неаднаразова паведамлялі і давалі фота і відэа пра загінулых і параненых звяроў, якія заблыталіся ў "калючцы".Польшча збіраецца працягнуць па беларускай мяжы калючы плот даўжынёй 186 кіламетраў, кошт праекта – каля 400 мільёнаў долараў ЗША. На мяжы Літвы з Беларуссю ўсталявана ўжо 170 кіламетраў калючага дроту.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20220123/novuyu-khvalyu-mgratsyynaga-kryzsu-pradkazvayuts-spetssluzhby-polshchy-1059712217.html
польшча
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/19/1059778936_0:0:1820:1365_1920x0_80_0_0_4975f2dc7f82efd2d8878a28327bf9e7.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
польшча, пагранічнікі, загарода, мяжа беларусі і польшчы, мяжа, у свеце, жывёлы
польшча, пагранічнікі, загарода, мяжа беларусі і польшчы, мяжа, у свеце, жывёлы
У Польшчы заявілі, што загарода на мяжы жывёлам перашкаджаць не будзе
У загародзе будуць створаны праходы для жывёл, а некаторыя ўчасткі мяжы ўвогуле не плануецца агароджваць.
МІНСК, 9 лют – Sputnik. Плот, які ўзводзіцца на польска-беларускай мяжы, не будзе перашкаджаць міграцыі жывёл, заявілі ў Галоўным упраўленні аховы навакольнага асяроддзя Польшчы.
Раней розныя арганізацыі дзвюх краін, якія займаюцца пытаннямі аховы прыроды, неаднаразова паведамлялі, што загарода з калючага дроту, якая будуецца на мяжы, негатыўна паўплывае на жыццё лясных насельнікаў – жывёлы, у тым ліку буйныя – ласі і зубры, не змогуць свабодна перамяшчацца па тэрыторыі Белавежскай пушчы.
"Няпраўда, што плот, які будуе Польшча, прадухіліць міграцыю дзікіх жывёл", - гаворыцца ў паведамленні.
Ва ўпраўленні падкрэслілі, што пры вядзенні работ улічваюцца рэкамендацыі прыродаахоўных службаў, таму ў загародзе будуць створаны праходы для жывёл, а некаторыя ўчасткі мяжы ўвогуле не будуць агароджаны.
Пасля абвастрэння сітуацыі з мігрантамі ў канцы 2021 года Літва, Латвія і Польшча пачалі будаваць калючую мяжу на мяжы з Беларуссю. Практычна адразу на калючцы сталі гінуць жывёлы. Беларускія пагранічнікі неаднаразова паведамлялі і давалі фота і відэа пра загінулых і параненых звяроў, якія заблыталіся ў "калючцы".
Польшча збіраецца працягнуць па беларускай мяжы калючы плот даўжынёй 186 кіламетраў, кошт праекта – каля 400 мільёнаў долараў ЗША. На мяжы Літвы з Беларуссю ўсталявана ўжо 170 кіламетраў калючага дроту.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Палякі
разрэзалі "калючку" на мяжы, каб прапусціць зубра
WWF лічыць катастрофай для Белавежскай пушчы "калючку" на мяжы
Польшча 25 студзеня пачне
ўзвядзенне агароджы на мяжы з Беларуссю