https://bel.sputnik.by/20220608/vezha-treba-u-mnsku-pradayuts-byluyu-vodanaporku-1063427746.html
Вежа трэба? У Мінску прадаюць былую воданапорку
Вежа трэба? У Мінску прадаюць былую воданапорку
Sputnik Беларусь
Самае старое інжынернае збудаванне горада блізу другога кальца беларускай сталіцы было пабудавана ў пачатку XX стагоддзя, яно сілкавала вадой паравозы і... 08.06.2022, Sputnik Беларусь
2022-06-08T15:50+0300
2022-06-08T15:50+0300
2022-06-08T15:50+0300
вежа
культура
мінск
турызм
гісторыя
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/08/1063419981_0:7:1201:682_1920x0_80_0_0_1ac53872c1f2e8f37ca5c3a83a880071.jpg
МІНСК, 8 чэр – Sputnik. Будынак, у якім некалі размяшчалася воданапорная цагляная вежа, прадаюць у Мінску. Аб'яву аб гэтым размясціла адно са сталічных агенцтваў нерухомасці.Вежа ў стылі неаготыкі была пабудавана ў пачатку ХХ стагоддзя каля цяперашніх чыгуначных станцый "Сталічны" і праспекта Жукава. Будынак лічыцца самым старым інжынерным збудаваннем, якое захавалася ў Мінску.Раней воданапорка належыла Беларускай чыгунцы і карміла вадой паравозы і пасёлкі чыгуначнікаў. Цяпер вежа ў комплексе з будынкамі філіяла чыгуначнай бальніцы ўнесена ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі. Па прамым прызначэнні гэты будынак не выкарыстоўваецца ўжо шмат гадоў.У будынку тры паверхі, з камунікацый - толькі электрычнасць, па іроніі лёсу ў вежы, якая калісьці забяспечвала вадой сотні людзей, зараз мяркуючы па ўсім няма вады. Затое ёсць паркоўка і выдатныя транспартныя зносіны, адзначаюць рыэлтары.На адным з узроўняў вежы памяшканне аздоблена пад офіс, на астатніх паверхах разгорнута будоўля. Плошча нерухомасці з улікам усіх трох узроўняў складае 166 "квадратаў".Кошт усёй вежы - 600 тысяч долараў (або 1 млн 566 тысяч 540 беларускіх рублёў). Такім чынам, адзін квадратны метр абыдзецца пакупніку ў 3614 долараў.Будучаму ўладальніку бясплатна дадуць у арэнду зямлю да 30 верасня 2023 года. Выкарыстоўваць памяшканні можна пад офісы ці сферу паслуг - кафэ або рэстаран.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/08/1063419981_133:0:1048:686_1920x0_80_0_0_345993fff1ed17cc035974fd3ee09d60.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
вежа, культура, мінск, турызм, гісторыя
вежа, культура, мінск, турызм, гісторыя
Вежа трэба? У Мінску прадаюць былую воданапорку
Самае старое інжынернае збудаванне горада блізу другога кальца беларускай сталіцы было пабудавана ў пачатку XX стагоддзя, яно сілкавала вадой паравозы і пасёлкі чыгуначнікаў.
МІНСК, 8 чэр – Sputnik. Будынак, у якім некалі размяшчалася воданапорная цагляная вежа, прадаюць у Мінску. Аб'яву аб гэтым размясціла адно са сталічных агенцтваў нерухомасці.
Вежа ў стылі неаготыкі была пабудавана ў пачатку ХХ стагоддзя каля цяперашніх чыгуначных станцый "Сталічны" і праспекта Жукава. Будынак лічыцца самым старым інжынерным збудаваннем, якое захавалася ў Мінску.
Раней воданапорка належыла Беларускай чыгунцы і карміла вадой паравозы і пасёлкі чыгуначнікаў. Цяпер вежа ў комплексе з будынкамі філіяла чыгуначнай бальніцы ўнесена ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі. Па прамым прызначэнні гэты будынак не выкарыстоўваецца ўжо шмат гадоў.
У будынку тры паверхі, з камунікацый - толькі электрычнасць, па іроніі лёсу ў вежы, якая калісьці забяспечвала вадой сотні людзей, зараз мяркуючы па ўсім няма вады. Затое ёсць паркоўка і выдатныя транспартныя зносіны, адзначаюць рыэлтары.
На адным з узроўняў вежы памяшканне аздоблена пад офіс, на астатніх паверхах разгорнута будоўля. Плошча нерухомасці з улікам усіх трох узроўняў складае 166 "квадратаў".
Кошт усёй вежы - 600 тысяч долараў (або 1 млн 566 тысяч 540 беларускіх рублёў). Такім чынам, адзін квадратны метр абыдзецца пакупніку ў 3614 долараў.
Будучаму ўладальніку бясплатна дадуць у арэнду зямлю да 30 верасня 2023 года. Выкарыстоўваць памяшканні можна пад офісы ці сферу паслуг - кафэ або рэстаран.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Прэм'ер даручыў гісторыкам разабрацца,
дзе знаходзіўся Мінск першапачатковаПрыродная прыгажосць і палацавыя ансамблі:
што паглядзець у БеларусіРэканструкцыя "Хатыні" стане Усебеларускай маладзёжнай будоўляй – указ