https://bel.sputnik.by/20220614/tst-snnya-startue--belarus-pershy-spyt--belaruskaya-mova-1063608673.html
ЦТ сёння стартуе ў Беларусі, першы іспыт – беларуская мова
ЦТ сёння стартуе ў Беларусі, першы іспыт – беларуская мова
Sputnik Беларусь
Як раней інфармавалі арганізатары, у гэтым годзе прайсці тэсціраванне вырашылі амаль 62 тысячы абітурыентаў, самым папулярным выпрабаваннем, як і раней, стане... 14.06.2022, Sputnik Беларусь
2022-06-14T10:07+0300
2022-06-14T10:07+0300
2022-06-14T10:07+0300
беларусь
цт
цэнтралізаванае тэсціраванне
абітурыенты
беларуская мова
руская мова
мінск
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102932/45/1029324507_13:0:3000:1680_1920x0_80_0_0_6201302f699b4ec5eab19a6bc28def73.jpg
МІНСК, 14 чэр – Sputnik. Цэнтралізаванае тэсціраванне стартуе сёння ў Беларусі, першае выпрабаванне па беларускай мове пачнецца ў 11:00.ЦТ традыцыйна пачынаецца з экзамену па "мове". Сёлета на тэсціраванне па гэтым прадмеце запісалася каля 17 тысяч чалавек.У тэстах па беларускай мове 40 заданняў: 30 – у частцы А і 10 – у частцы В. На напісанне і запаўненне бланка адказаў дадуць 120 хвілін. Калі абітурыент раптам не паспеў своечасова прыйсці да пункта тэсціравання па ўважлівай прычыне, рэзервовыя дні для здачы беларускай мовы прызначаны на 12 і 14 ліпеня.Другой па ліку ЦТ будзе руская мова – традыцыйна самы папулярны прадмет. У гэтым годзе яго маюць намер здаць больш за 50 тысяч чалавек. Тэсціраванне пройдзе ў два дні, каб не ствараць натоўпы – 16 і 17 чэрвеня.Далей будуць праходзіць тэсты па матэматыцы (21 і 22 чысла), а 23 – па біялогіі. Здаць замежныя мовы можна будзе 26 чэрвеня, 27 – хімію. У апошні дзень месяца адбудзецца тэсціраванне па фізіцы, гісторыю Беларусі будуць здаваць 2 ліпеня.Па геаграфіі тэсціраванне прызначана на 4 ліпеня, па сусветнай гісторыі (найноўшы час) – 6 ліпеня.У бягучым годзе на тэсціраванне запісалася амаль 62 тысячы чалавек – на некалькі соцень менш, чым у мінулым.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102932/45/1029324507_530:0:2770:1680_1920x0_80_0_0_9f60af7c83b8a5504cda91e41b57ff95.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
беларусь, цт, цэнтралізаванае тэсціраванне, абітурыенты, беларуская мова, руская мова, мінск, грамадства
беларусь, цт, цэнтралізаванае тэсціраванне, абітурыенты, беларуская мова, руская мова, мінск, грамадства
ЦТ сёння стартуе ў Беларусі, першы іспыт – беларуская мова
Як раней інфармавалі арганізатары, у гэтым годзе прайсці тэсціраванне вырашылі амаль 62 тысячы абітурыентаў, самым папулярным выпрабаваннем, як і раней, стане руская мова.
МІНСК, 14 чэр – Sputnik. Цэнтралізаванае тэсціраванне стартуе сёння ў Беларусі, першае выпрабаванне па беларускай мове пачнецца ў 11:00.
ЦТ традыцыйна пачынаецца з экзамену па "мове". Сёлета на тэсціраванне па гэтым прадмеце запісалася каля 17 тысяч чалавек.
У тэстах па беларускай мове 40 заданняў: 30 – у частцы А і 10 – у частцы В. На напісанне і запаўненне бланка адказаў дадуць 120 хвілін. Калі абітурыент раптам не паспеў своечасова прыйсці да пункта тэсціравання па ўважлівай прычыне, рэзервовыя дні для здачы беларускай мовы прызначаны на 12 і 14 ліпеня.
Другой па ліку ЦТ будзе руская мова – традыцыйна самы папулярны прадмет. У гэтым годзе яго маюць намер здаць больш за 50 тысяч чалавек. Тэсціраванне пройдзе ў два дні, каб не ствараць натоўпы – 16 і 17 чэрвеня.
Далей будуць праходзіць тэсты па матэматыцы (21 і 22 чысла), а 23 – па біялогіі. Здаць замежныя мовы можна будзе 26 чэрвеня, 27 – хімію. У апошні дзень месяца адбудзецца тэсціраванне па фізіцы, гісторыю Беларусі будуць здаваць 2 ліпеня.
Па геаграфіі тэсціраванне прызначана на 4 ліпеня, па сусветнай гісторыі (найноўшы час) – 6 ліпеня.
У бягучым годзе на тэсціраванне запісалася амаль 62 тысячы чалавек – на некалькі соцень менш, чым у мінулым.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Тэст: ці гатовы вы да
ЦТ па беларускай мове?
Дзе і
ў якія дні здаць ЦТ-2022 – інфаграфіка
Пераможцы якіх алімпіяд
змогуць паступіць без экзаменаў у Беларусі