https://bel.sputnik.by/20220620/mshustsn-sustrenetstsa--mnsku-z-kalegam-pa-eaes-1063854378.html
Мішусцін сустрэнецца ў Мінску з калегамі па ЕАЭС
Мішусцін сустрэнецца ў Мінску з калегамі па ЕАЭС
Sputnik Беларусь
Будучае пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета стане 31-м з пачатку работы ЕАЭС і другім у гэтым годзе. 20.06.2022, Sputnik Беларусь
2022-06-20T09:19+0300
2022-06-20T09:19+0300
2022-06-20T09:19+0300
еаэс
міхаіл мішусцін
эканоміка
сустрэча
пасяджэнне
мінск
еўразійскі міжурадавы савет
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/0a/1056363677_0:0:1281:721_1920x0_80_0_0_862013e5ed1f676f2bf572e8c2a5564e.jpg
МІНСК, 20 чэр – Sputnik. Расійскі прэм’ер-міністр Міхаіл Мішусцін прыме ўдзел у чарговым пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета, якое пройдзе 20-21 чэрвеня ў Мінску, паведаміла прэс-служба кабміна.Чакаецца, што кіраўнікі ўрадаў Расіі, Арменіі, Беларусі, Казахстана і Кыргызстана абмяркуюць паглыбленне інтэграцыі ў рамках ЕАЭС.Асаблівую ўвагу плануецца ўдзяліць пытанням узаемадзеяння ў галіне функцыянавання ўнутранага рынку, развіцця транспартнай інфраструктуры і мытна-тарыфнага рэгулявання.Таксама ў планах абмеркаваць паглыбленне супрацоўніцтва ў рамках лічбавага парадку дня, у тым ліку па ўдасканаленні інтэграванай інфармацыйнай сістэмы ЕАЭС.На гэтым пасяджэнні будзе прынята рашэнне аб стварэнні Камісіі па кааперацыі і імпартазамяшчэнні ў прыярытэтных і высокатэхналагічных сферах прамысловасці ў рамках ЕАЭС.Акрамя таго, кіраўнікі ўрадаў разгледзяць стан і перспектывы развіцця інтэграванай інфармацыйнай сістэмы, збліжэнне аднабаковых нетарыфных мер, якія ўстанаўліваюцца пры вывазе тавараў з ЕАЭС, а таксама вывазныя мытныя пошліны.У парадку дня яшчэ і пытанне развіцця транспартнай інфраструктуры саюза, у першую чаргу – у напрамках "Усход-Захад" і "Поўнач-Поўдзень".Таксама кіраўнікі ўрада саюза разгледзяць праграму сумесных дзеянняў дзяржаў-членаў ЕАЭС у сферы абароны праў спажыўцоў.Работа саветаЕАЭС быў створаны 1 студзеня 2015 года. Будучае пасяджэнне міжурадавага савета стане 31-м з пачатку работы саюза і другім у бягучым годзе. Папярэдняе пасяджэнне савета адбылося 24-25 лютага 2022 года ў сталіцы Казахстана.У гэтым годзе ў органах саюза, уключаючы Еўразійскі міжурадавы савет, старшынствуе Кыргызстан.У пасяджэнні плануецца ўдзел кіраўнікоў урадаў дзяржаў-назіральнікаў пры ЕАЭС – Кубы і Узбекістана.Пасля пасяджэння будзе падпісана рашэнне савета па далейшым развіцці Еўразійскай эканамічнай інтэграцыі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
мінск
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/0a/1056363677_58:0:1195:853_1920x0_80_0_0_de02c213e53724a4d2891d4ca49dbf69.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
еаэс, міхаіл мішусцін, эканоміка, сустрэча, пасяджэнне, мінск, еўразійскі міжурадавы савет, беларусь
еаэс, міхаіл мішусцін, эканоміка, сустрэча, пасяджэнне, мінск, еўразійскі міжурадавы савет, беларусь
Мішусцін сустрэнецца ў Мінску з калегамі па ЕАЭС
Будучае пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета стане 31-м з пачатку работы ЕАЭС і другім у гэтым годзе.
МІНСК, 20 чэр – Sputnik. Расійскі прэм’ер-міністр Міхаіл Мішусцін прыме ўдзел у чарговым пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета, якое пройдзе 20-21 чэрвеня ў Мінску, паведаміла прэс-служба кабміна.
Чакаецца, што кіраўнікі ўрадаў Расіі, Арменіі, Беларусі, Казахстана і Кыргызстана абмяркуюць паглыбленне інтэграцыі ў рамках ЕАЭС.
Асаблівую ўвагу плануецца ўдзяліць пытанням узаемадзеяння ў галіне функцыянавання ўнутранага рынку, развіцця транспартнай інфраструктуры і мытна-тарыфнага рэгулявання.
Таксама ў планах абмеркаваць паглыбленне супрацоўніцтва ў рамках лічбавага парадку дня, у тым ліку па ўдасканаленні інтэграванай інфармацыйнай сістэмы ЕАЭС.
На гэтым пасяджэнні будзе прынята рашэнне аб стварэнні Камісіі па кааперацыі і імпартазамяшчэнні ў прыярытэтных і высокатэхналагічных сферах прамысловасці ў рамках ЕАЭС.
Акрамя таго, кіраўнікі ўрадаў разгледзяць стан і перспектывы развіцця інтэграванай інфармацыйнай сістэмы, збліжэнне аднабаковых нетарыфных мер, якія ўстанаўліваюцца пры вывазе тавараў з ЕАЭС, а таксама вывазныя мытныя пошліны.
У парадку дня яшчэ і пытанне развіцця транспартнай інфраструктуры саюза, у першую чаргу – у напрамках "Усход-Захад" і "Поўнач-Поўдзень".
Таксама кіраўнікі ўрада саюза разгледзяць праграму сумесных дзеянняў дзяржаў-членаў ЕАЭС у сферы абароны праў спажыўцоў.
ЕАЭС быў створаны 1 студзеня 2015 года. Будучае пасяджэнне міжурадавага савета стане 31-м з пачатку работы саюза і другім у бягучым годзе. Папярэдняе пасяджэнне савета адбылося 24-25 лютага 2022 года ў сталіцы Казахстана.
У гэтым годзе ў органах саюза, уключаючы Еўразійскі міжурадавы савет, старшынствуе Кыргызстан.
У пасяджэнні плануецца ўдзел кіраўнікоў урадаў дзяржаў-назіральнікаў пры ЕАЭС – Кубы і Узбекістана.
Пасля пасяджэння будзе падпісана рашэнне савета па далейшым развіцці Еўразійскай эканамічнай інтэграцыі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Міністр ЕАЭС:
дэфіцыту лекаў няма і не будзе