https://bel.sputnik.by/20220621/belarus-pavyalchyla-tavaraabarot-z-kranam-eaes-na-10-1063906506.html
Беларусь павялічыла тавараабарот з краінамі ЕАЭС на 10%
Беларусь павялічыла тавараабарот з краінамі ЕАЭС на 10%
Афіцыйная статыстыка за першыя 5 месяцаў бягучага года канстатуе, што, нягледзячы на высокую базу мінулага года і санкцыі, узаемны гандаль на еўразійскай... 21.06.2022, Sputnik Беларусь
2022-06-21T11:58+0300
2022-06-21T11:58+0300
2022-06-21T12:02+0300
еаэс
беларусь
раман галоўчанка
эканоміка
мінск
тавараабарот
санкцыі
гандаль
еўразійскі міжурадавы савет
пасяджэнне
/html/head/meta[@name='og:title']/@content
/html/head/meta[@name='og:description']/@content
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102204/27/1022042790_0:317:3077:2048_1920x0_80_0_0_48d665fb42e4c8ebb401ea8d6543b663.jpg
МІНСК, 21 чэр – Sputnik. Харчовая бяспека займае першае месца ў бягучым глабальным парадку дня, сказаў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка на пашыраным пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета, перадае карэспандэнт Sputnik.Паводле яго слоў, сусветная эканоміка знаходзіцца ў стане турбулентнасці. Інфляцыя б’е шматгадовыя рэкорды ва ўсім свеце.Пры гэтым ён яшчэ раз нагадаў аб тым, што сур’ёзным выклікам для Расіі і Беларусі з’яўляецца эканамічная вайна, якая накіравана на ізаляцыю дзвюх краін і эканамічнае ўдушэнне, а ў канчатковым выніку – на раскол іх саюза."Аднак дзякуючы існаванню ЕАЭС мы не аказаліся сам-насам з цяжкасцямі. Аператыўна была створана рабочая група высокага ўзроўню па павышэнні ўстойлівасці эканомік дзяржаў-членаў, рэалізуюцца меры па павышэнні макраэканамічнай стабільнасці. У тым ліку зніжаны стаўкі ўвазных мытных пошлін, прадастаўлены тарыфныя льготы на тавары крытычнага імпарту, аптымізаваны працэдуры мытнага адміністравання, спрошчаны патрабаванні тэхнічнага рэгулявання шэрага тавараў", – пералічыў меры Раман Галоўчанка.На яго думку, усё гэта дае свае вынікі. У студзені-красавіку назіраецца рост гандлю Беларусі з краінамі ЕАЭС на 10% з улікам высокай базы мінулага года.Беларускі прэм’ер звярнуў увагу, што цяпер праблема харчовай бяспекі займае першую пазіцыю ў бягучым глабальным парадку дня.Раман Галоўчанка лічыць, што фармат адзінага рынку дае магчымасць паспяхова вырашаць пытанні забеспячэння прадуктамі харчавання насельніцтва, у тым ліку, пры дапамозе ўзаемных паставак.Пасля чаго прэм’ер заўважыў, што зараз агаляюцца вузкія месцы, звязаныя з існуючым яшчэ пакуль пералікам нацыянальных абмежаванняў.Высокатэхналагічныя "тавары ЕАЭС"Раман Галоўчанка звярнуў увагу на найхутчэйшую неабходнасць рэалізацыі "скразных праектаў прамысловай кааперацыі, у якіх маглі б прыняць удзел нацыянальныя вытворцы ўсіх дзяржаў-членаў ЕАЭС".Прэм'ер прапанаваў камісіі ЕЭК вывучыць гэтае пытанне і разгледзець магчымасць стварэння спецыяльнай праграмы."Гэта будзе адным з першых узораў так званага тавара ЕАЭС", - прапанаваў ён.На яго думку, пасля адпрацоўкі такіх механізмаў можна будзе выходзіць на стварэнне еўразійскіх кансорцыумаў або еўразійскай карпарацыі, якая магла б забяспечваць сумесную вытворчасць запатрабаванай на нашых рынках сучаснай прадукцыі."Лічбавая трансфармацыя - гэта сусветны трэнд", - нагадаў Раман Галоўчанка.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102204/27/1022042790_346:0:3077:2048_1920x0_80_0_0_914a3cdebac6e5cf3f84a291a3638f5c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
еаэс, беларусь, раман галоўчанка, эканоміка, мінск, тавараабарот, санкцыі, гандаль, еўразійскі міжурадавы савет, пасяджэнне, харчаванне
Беларусь павялічыла тавараабарот з краінамі ЕАЭС на 10%
11:58 21.06.2022 (абноўлена: 12:02 21.06.2022) Афіцыйная статыстыка за першыя 5 месяцаў бягучага года канстатуе, што, нягледзячы на высокую базу мінулага года і санкцыі, узаемны гандаль на еўразійскай прасторы расце.
МІНСК, 21 чэр – Sputnik. Харчовая бяспека займае першае месца ў бягучым глабальным парадку дня, сказаў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка на пашыраным пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета, перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле яго слоў, сусветная эканоміка знаходзіцца ў стане турбулентнасці. Інфляцыя б’е шматгадовыя рэкорды ва ўсім свеце.
"Свет уваходзіць у эпоху новай эканамічнай рэцэсіі. Становяцца відавочнымі многія сусветныя праблемы, у тым ліку і пагроза голаду ў шэрагу рэгіёнаў. Гэта можа пагражаць наступнай хваляй сацыяльна-палітычных катаклізмаў", - лічыць кіраўнік беларускага ўрада.
Пры гэтым ён яшчэ раз нагадаў аб тым, што сур’ёзным выклікам для Расіі і Беларусі з’яўляецца эканамічная вайна, якая накіравана на ізаляцыю дзвюх краін і эканамічнае ўдушэнне, а ў канчатковым выніку – на раскол іх саюза.
"Аднак дзякуючы існаванню ЕАЭС мы не аказаліся сам-насам з цяжкасцямі. Аператыўна была створана рабочая група высокага ўзроўню па павышэнні ўстойлівасці эканомік дзяржаў-членаў, рэалізуюцца меры па павышэнні макраэканамічнай стабільнасці. У тым ліку зніжаны стаўкі ўвазных мытных пошлін, прадастаўлены тарыфныя льготы на тавары крытычнага імпарту, аптымізаваны працэдуры мытнага адміністравання, спрошчаны патрабаванні тэхнічнага рэгулявання шэрага тавараў", – пералічыў меры Раман Галоўчанка.
На яго думку, усё гэта дае свае вынікі. У студзені-красавіку назіраецца рост гандлю Беларусі з краінамі ЕАЭС на 10% з улікам высокай базы мінулага года.
Беларускі прэм’ер звярнуў увагу, што цяпер праблема харчовай бяспекі займае першую пазіцыю ў бягучым глабальным парадку дня.
"Нашы краіны маюць добрыя паказчыкі забеспячэння ўласнай харчовай бяспекі", - канстатаваў ён.
Раман Галоўчанка лічыць, што фармат адзінага рынку дае магчымасць паспяхова вырашаць пытанні забеспячэння прадуктамі харчавання насельніцтва, у тым ліку, пры дапамозе ўзаемных паставак.
Пасля чаго прэм’ер заўважыў, што зараз агаляюцца вузкія месцы, звязаныя з існуючым яшчэ пакуль пералікам нацыянальных абмежаванняў.
Высокатэхналагічныя "тавары ЕАЭС"
Раман Галоўчанка звярнуў увагу на найхутчэйшую неабходнасць рэалізацыі "скразных праектаў прамысловай кааперацыі, у якіх маглі б прыняць удзел нацыянальныя вытворцы ўсіх дзяржаў-членаў ЕАЭС".
Пасля чаго дадаў, што гэта дасць магчымасць выйсці на "атрыманне высокатэхналагічных узораў прамысловай прадукцыі, якая карыстаецца попытам і запатрабавана" нацыянальнымі эканомікамі.
Прэм'ер прапанаваў камісіі ЕЭК вывучыць гэтае пытанне і разгледзець магчымасць стварэння спецыяльнай праграмы.
"Гэта будзе адным з першых узораў так званага тавара ЕАЭС", - прапанаваў ён.
На яго думку, пасля адпрацоўкі такіх механізмаў можна будзе выходзіць на стварэнне еўразійскіх кансорцыумаў або еўразійскай карпарацыі, якая магла б забяспечваць сумесную вытворчасць запатрабаванай на нашых рынках сучаснай прадукцыі.
"Лічбавая трансфармацыя - гэта сусветны трэнд", - нагадаў Раман Галоўчанка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Квоты на цукар і пошліны: у Мінску
праходзіць пасяджэнне Савета ЕЭКЕАЭС трымае абарону ў глабальнай эканамічнай вайне – Галоўчанка