https://bel.sputnik.by/20220621/nastupnae-pasyadzhenne-emus-proydze--kyrgyzstane--malkna-1063922640.html
Наступнае пасяджэнне ЕМУС пройдзе ў Кыргызстане – Малкіна
Наступнае пасяджэнне ЕМУС пройдзе ў Кыргызстане – Малкіна
Sputnik Беларусь
Міжурадсавет у Мінску завяршыўся падпісаннем 15 дакументаў, сярод якіх – пагадненне аб рэгуляванні алкагольнага рынку ў рамках ЕАЭС і даручэнне аб стварэнні і... 21.06.2022, Sputnik Беларусь
2022-06-21T17:44+0300
2022-06-21T17:44+0300
2022-06-21T17:44+0300
ія малкіна
еаэс
еэк
эканоміка
еўразійскі міжурадавы савет
кыргызстан
мінск
рынак
sputnik
sputnik беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/04/1047806242_0:84:3092:1823_1920x0_80_0_0_8f7455ccae3eacd02d0eb62eb1a340b7.jpg
МІНСК, 21 чэр – Sputnik. Наступнае пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета пройдзе ў Чалпон-Аце, які размяшчаецца на ўзбярэжжы возера Ісык-Куль у Кыргызстане, паведаміла афіцыйны прадстаўнік Еўразійскай эканамічнай камісіі Ія Малкіна ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik.Такое рашэнне прынята на пасяджэнні ў Мінску. Прэм’ер-міністры краін "пяцёркі" правядуць сустрэчу паблізу славутага возера Ісык-Куль.Нагадаем, пасяджэнне Савета ЕЭК, на якім віцэ-прэм’еры краін абмяркуюць чарговыя аспекты еўразійскай інтэграцыі, пройдзе ў Віцебску 15-16 ліпеня. Такую прапанову агучыў на сённяшнім пасяджэнні Савета ў Мінску беларускі віцэ-прэм’ер Ігар Петрышэнка. Пры гэтым ён запрасіў прадстаўнікоў краін прыехаць у Беларусь на дзень раней на адкрыццё "Славянскага базару".Вынікі ЕМУС у МінскуПрэм’ер-міністры краін-удзельніц ЕАЭС падпісалі 15 дакументаў па выніках пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета, якое прайшло ў Мінску 20-21 чэрвеня.Сярод падпісаных дакументаў – распараджэнне "Аб камісіі па кааперацыі і імпартазамяшчэнні ў прыярытэтных і высокатэхналагічных галінах прамысловасці ў рамках ЕАЭС". Пра гэта ў аўторак казаў кіраўнік расійскага ўрада Міхаіл Мішусцін."Перспектыўным лічым узаемадзеянне ў сферы авіябудавання, фармацэўтыкі. Прапануем актывізаваць узаемадзеянне і па лічбавым парадку дня", - сказаў ён.У ліку падпісаных дакументаў таксама ёсць даручэнні – "Аб ходзе работы над праектам пагаднення аб рэгуляванні алкагольнага рынку ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза", "Аб стварэнні і развіцці транспартнай інфраструктуры на тэрыторыях дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза ў напрамках "Усход-3апад" і " Поўнач-Поўдзень", у тым ліку ў рамках спалучэння з кітайскай ініцыятывай "Адзін пояс. Адзін шлях".Старшыня калегіі ЕЭК Міхаіл Мясніковіч, гаворачы аб гэтым, адзначыў, што будзе сфарміраваны новы міжнародны транспартны калідор Еўропа – Заходні Кітай. Для гэтага будзе пракладзена чыгунка ў Арменіі, рэканструявана аўтамабільная дарога М1 з адгалінаваннем на Беларусь, пабудавана чыгунка Кітай – Кыргызская Рэспубліка – Узбекістан.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
кыргызстан
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/04/1047806242_192:0:2923:2048_1920x0_80_0_0_7674b28f2ae891bdf44e7a8f4bffad7d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
ія малкіна, еаэс, еэк, эканоміка, еўразійскі міжурадавы савет, кыргызстан, мінск, рынак, sputnik, sputnik беларусь, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь, транспарт, алкаголь, еўразійскі транспартны калідор, пагадненне
ія малкіна, еаэс, еэк, эканоміка, еўразійскі міжурадавы савет, кыргызстан, мінск, рынак, sputnik, sputnik беларусь, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь, транспарт, алкаголь, еўразійскі транспартны калідор, пагадненне
Наступнае пасяджэнне ЕМУС пройдзе ў Кыргызстане – Малкіна
Міжурадсавет у Мінску завяршыўся падпісаннем 15 дакументаў, сярод якіх – пагадненне аб рэгуляванні алкагольнага рынку ў рамках ЕАЭС і даручэнне аб стварэнні і развіцці транспартнай інфраструктуры.
МІНСК, 21 чэр – Sputnik. Наступнае пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета пройдзе ў Чалпон-Аце, які размяшчаецца на ўзбярэжжы возера Ісык-Куль у Кыргызстане, паведаміла афіцыйны прадстаўнік Еўразійскай эканамічнай камісіі Ія Малкіна ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik.
"Наступнае пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета адбудзецца 25-26 жніўня ў Чалпон-Аце", - адзначыла яна.
Такое рашэнне прынята на пасяджэнні ў Мінску. Прэм’ер-міністры краін "пяцёркі" правядуць сустрэчу паблізу славутага возера Ісык-Куль.
Нагадаем, пасяджэнне Савета ЕЭК, на якім віцэ-прэм’еры краін абмяркуюць чарговыя аспекты еўразійскай інтэграцыі, пройдзе ў Віцебску 15-16 ліпеня. Такую прапанову агучыў на сённяшнім пасяджэнні Савета ў Мінску беларускі віцэ-прэм’ер Ігар Петрышэнка. Пры гэтым ён запрасіў прадстаўнікоў краін прыехаць у Беларусь на дзень раней на адкрыццё "Славянскага базару".
Прэм’ер-міністры краін-удзельніц ЕАЭС падпісалі 15 дакументаў па выніках пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета, якое прайшло ў Мінску 20-21 чэрвеня.
Сярод падпісаных дакументаў – распараджэнне "Аб камісіі па кааперацыі і імпартазамяшчэнні ў прыярытэтных і высокатэхналагічных галінах прамысловасці ў рамках ЕАЭС". Пра гэта ў аўторак казаў кіраўнік расійскага ўрада Міхаіл Мішусцін.
"Перспектыўным лічым узаемадзеянне ў сферы авіябудавання, фармацэўтыкі. Прапануем актывізаваць узаемадзеянне і па лічбавым парадку дня", - сказаў ён.
У ліку падпісаных дакументаў таксама ёсць даручэнні – "Аб ходзе работы над праектам пагаднення аб рэгуляванні алкагольнага рынку ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза", "Аб стварэнні і развіцці транспартнай інфраструктуры на тэрыторыях дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза ў напрамках "Усход-3апад" і " Поўнач-Поўдзень", у тым ліку ў рамках спалучэння з кітайскай ініцыятывай "Адзін пояс. Адзін шлях".
Старшыня калегіі ЕЭК Міхаіл Мясніковіч, гаворачы аб гэтым, адзначыў, што будзе сфарміраваны новы міжнародны транспартны калідор Еўропа – Заходні Кітай. Для гэтага будзе пракладзена чыгунка ў Арменіі, рэканструявана аўтамабільная дарога М1 з адгалінаваннем на Беларусь, пабудавана чыгунка Кітай – Кыргызская Рэспубліка – Узбекістан.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь ЕАЭС трымае абарону ў глабальнай эканамічнай вайне – Галоўчанка