https://bel.sputnik.by/20220622/novaya-sustrecha-lukashenk--putsna-mozha-praysts-da-forumu-regna-1063963145.html
Новая сустрэча Лукашэнкі і Пуціна можа прайсці да Форуму рэгіёнаў
Новая сустрэча Лукашэнкі і Пуціна можа прайсці да Форуму рэгіёнаў
Sputnik Беларусь
У бягучым годзе прэзідэнты дзвюх краін сустракаюцца з зайздроснай рэгулярнасцю, на вышэйшым узроўні ў першым паўгоддзі адбылося ўжо пяць сустрэч. 22.06.2022, Sputnik Беларусь
2022-06-22T14:16+0300
2022-06-22T14:16+0300
2022-06-22T14:16+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
уладзімір пуцін
аляксандр лукашэнка
форум
форум рэгіёнаў беларусі і расіі
сустрэча
дзмітрый пяскоў
саюзная дзяржава
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/0b/1061250829_0:0:2903:1634_1920x0_80_0_0_2f85cb1ee66fe6a02ca502af691a04c6.jpg
МІНСК, 22 чэр – Sputnik. Чарговая сустрэча беларускага і расійскага лідараў можа адбыцца да Форуму рэгіёнаў дзвюх краін, які ў гэтым годзе пройдзе ў Гродне, паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.Прадстаўнік Крамля ўдакладніў, што пра тое, паедзе Пуцін на рэгіянальны форум ці не, будзе паведамлена дадаткова.Раней у сетцы з’явілася інфармацыя аб магчымай сустрэчы Пуціна і Лукашэнкі ў Санкт-Пецярбургу 25 чэрвеня – у дзень устанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Расійскай Федэрацыяй, сёлета краіны адзначаюць 30-годдзе.Аб тым, што беларускі і расійскі лідары прымуць удзел у Форуме рэгіёнаў Саюзнай дзяржавы ў гэтым годзе, паведаміў у панядзелак прэм’ер РФ Міхаіл Мішусцін, які прыязджаў у Мінск на міжурадсавет ЕАЭС.Сустракаліся ўжо пяць разоўУ бягучым годзе прэзідэнты дзвюх краін сустракаюцца з зайздроснай рэгулярнасцю. Іх першая вочная сустрэча адбылася 18 лютага ў Маскве, працоўны візіт Лукашэнка тады заняў два дні.У другі раз Лукашэнка і Пуцін зноў сустрэліся ў сталіцы РФ менш як праз месяц – 11 сакавіка. Яшчэ праз месяц, 12 красавіка, прэзідэнты разам прыляцелі на касмадром Усходні. Чацвёрты раз яны сустрэліся 16 мая на саміце АДКБ у Маскве. Пятая асабістая сустрэча кіраўнікоў дзвюх дзяржаў прайшла 23 мая ў Сочы.За ўвесь 2021 год Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка асабіста сустрэліся шэсць разоў: па дзве сустрэчы прайшлі ў Маскве, Санкт-Пецярбургу і ў Сочы. Пры гэтым расійскі лідар апошні раз быў у Мінску ў 2019 годзе – на закрыцці II Еўрапейскіх гульняў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/0b/1061250829_45:0:2762:2038_1920x0_80_0_0_a6395179d775f370ab62cedade1a737f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
уладзімір пуцін, аляксандр лукашэнка, форум, форум рэгіёнаў беларусі і расіі, сустрэча, дзмітрый пяскоў, саюзная дзяржава
уладзімір пуцін, аляксандр лукашэнка, форум, форум рэгіёнаў беларусі і расіі, сустрэча, дзмітрый пяскоў, саюзная дзяржава
Новая сустрэча Лукашэнкі і Пуціна можа прайсці да Форуму рэгіёнаў
У бягучым годзе прэзідэнты дзвюх краін сустракаюцца з зайздроснай рэгулярнасцю, на вышэйшым узроўні ў першым паўгоддзі адбылося ўжо пяць сустрэч.
МІНСК, 22 чэр – Sputnik. Чарговая сустрэча беларускага і расійскага лідараў можа адбыцца да Форуму рэгіёнаў дзвюх краін, які ў гэтым годзе пройдзе ў Гродне, паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.
"Сустрэча магчыма да гэтага форуму. Мы паведамім вам своечасова", - сказаў Пяскоў, размаўляючы з журналістамі ў сераду.
Прадстаўнік Крамля ўдакладніў, што пра тое, паедзе Пуцін на рэгіянальны форум ці не, будзе паведамлена дадаткова.
Раней у сетцы з’явілася інфармацыя аб магчымай сустрэчы Пуціна і Лукашэнкі ў Санкт-Пецярбургу 25 чэрвеня – у дзень устанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Расійскай Федэрацыяй, сёлета краіны адзначаюць 30-годдзе.
Аб тым, што беларускі і расійскі лідары прымуць удзел у Форуме рэгіёнаў Саюзнай дзяржавы ў гэтым годзе, паведаміў у панядзелак прэм’ер РФ Міхаіл Мішусцін, які прыязджаў у Мінск на міжурадсавет ЕАЭС.
Сустракаліся ўжо пяць разоў
У бягучым годзе прэзідэнты дзвюх краін сустракаюцца з зайздроснай рэгулярнасцю. Іх першая вочная сустрэча адбылася 18 лютага ў Маскве, працоўны візіт Лукашэнка тады заняў два дні.
У другі раз Лукашэнка і Пуцін зноў сустрэліся ў сталіцы РФ менш як праз месяц – 11 сакавіка. Яшчэ праз месяц, 12 красавіка, прэзідэнты разам прыляцелі на касмадром Усходні. Чацвёрты раз яны сустрэліся 16 мая на саміце АДКБ у Маскве. Пятая асабістая сустрэча кіраўнікоў дзвюх дзяржаў прайшла 23 мая ў Сочы.
За ўвесь 2021 год Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка асабіста сустрэліся шэсць разоў: па дзве сустрэчы прайшлі ў Маскве, Санкт-Пецярбургу і ў Сочы. Пры гэтым расійскі лідар апошні раз быў у Мінску ў 2019 годзе – на закрыцці II Еўрапейскіх гульняў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Лукашэнка даручыў эфектыўна
працаваць на рынку Расіі