Распрацоўка найбуйнейшага радовішча пяску пачалася ў Беларусі

© "Белоруснефть"/TelegramРаспрацоўка кар'ера пяску "Давыдаўка-1"
Распрацоўка кар'ера пяску Давыдаўка-1 - Sputnik Беларусь, 1920, 22.06.2022
Падпісацца
Якасць пяску не мае аналагаў, ён аптымальны для будаўніцтва аўтамабільных дарог і пляцовак свідравін.
МІНСК, 22 чэр – Sputnik. Беларускія нафтавікі пачалі распрацоўку найбуйнейшага радовішча пяску, паведамілі ў прэс-службе "Беларуснафты".
Кар’ер называецца "Давыдаўка-1", размешчаны ён у Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці. Плошча прадастаўленага пад распрацоўку зямельнага ўчастка перавышае 20 га, а запасы ацэньваюцца ў больш як 1,6 мільёна кубічных метраў. Кар’ер плануецца выкарыстоўваць 10 гадоў.
Яго распрацоўку пачалі спецыялісты "Рэчыцанафты". Па запасах гэта самае буйное радовішча, якое калі-небудзь распрацоўвала прадпрыемства.
Больш за тое, як адзначаюць эксперты, якасць гэтага пяску не мае аналагаў. У яго складзе прысутнічаюць украпіны гравію, а гэта робіць пясок аптымальным для будаўніцтва дарог і пляцовак свідравін.
За год з гэтага радовішча плануецца здабываць па 200 тысяч кубаметраў пяску.
Зараз у распрацоўцы "Рэчыцанафты" знаходзяцца яшчэ два каръеры – "Дзямехі-2" і "Навінкі". Пясок выкарыстоўваецца для падрыхтоўкі пляцовак пад будаўніцтва свідравін і аўтамабільных дарог.

Новыя радовішчы

Раней "Беларуснафта" атрымала новыя прытокі нафты ў некалькіх зонах Прыпяцкага прагібу. Паводле ацэнкі геолагаў, рэсурсная база вуглевадародаў на новым нафтавым радовішчы і пакладах у суме перавышае 6 млн тон.
У гэтым годзе адкрыцці кампаніі звязаны з чатырма раёнамі – Брагінскім, Хойніцкім, Рэчыцкім і Жлобінскім.
Так, у Брагінскім раёне пацверджана прамысловая нафтаноснасць адкладаў на Усходне-Амелькаўшчынскай структуры. Папярэдняя ацэнка гэтай рэсурснай базы – 500 тыс тон нафты.
На Бескапыльнаўскім радовішчы ў Хойніцкім раёне спецыялісты "Беларуснафты" адкрылі 3 новыя высокапрадукцыйныя паклады. Іх патэнцыял ацэньваецца прыкладна ў 800 тыс тон нафты, а ў цэлым па радовішчы – больш за 3 млн тон.
Даказана і нафтаноснасць на Паўночна-Бярэзінскім радовішчы ў Жлобінскім раёне. Запасы па гэтым радовішчы ацэньваюцца прыкладна ў 900 тыс тон нафты.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Новыя радовішчы нафты знайшлі ў Беларусі
Як ва ўмовах санкцый выжываюць беларускія нафтавікі і калійшчыкі?
Прэзідэнт Беларусі гатоў вазіць калій "мяшкамі" або дызель "бочкамі"
Новае нафтавае радовішча адкрылі ў Беларусі
Беларусь павялічыла план здабычы нафты ў 2022 годзе
Стужка навiн
0