Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

"Цягнік Памяці" плануюць зрабіць штогадовым

© Sputnik / Светлана Яценюк"Цягнік Памяці"
Цягнік Памяці  - Sputnik Беларусь, 1920, 22.06.2022
Падпісацца
На "Цягніку Памяці" 200 навучэнцаў 10-класаў з Беларусі і Расіі адправяцца ў двухтыднёвае падарожжа і наведаюць 15 гарадоў дзвюх краін і 12 знакавых месцаў баявой славы Вялікай Айчыннай вайны.
БРЭСТ, 22 чэр – Sputnik. "Цягнік Памяці" са 100 школьнікамі з Расіі прыбыў напярэдадні днём у Брэст. На пероне іх сустракалі 100 школьнікаў з Беларусі, якія таксама адправяцца ў дарогу на гэтым цягніку па гарадах Беларусі і Расіі: Гродна, Віцебск, Смаленск, Ржэў, Вязьма, Масква, Санкт-Пецярбург і інш.
Удзельнікі праекта сустрэліся ў Брэсце з адным з ініцыятараў праекта – са старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага схода Наталляй Качанавай і змаглі задаць ёй розныя пытанні, у тым ліку і па праекце.

Чым цікавы праект школьнікам?

Праект "Цягнік Памяці" праходзіць упершыню і ініцыяваны кіраўнікамі верхніх палат парламентаў Беларусі і Расіі – Наталляй Качанавай і Валянцінай Мацвіенкай. Праект прысвечаны Вялікай Айчыннай вайне. Маршрут "Цягніка Памяці" пабудаваны ў храналагічнай паслядоўнасці падзей часоў Вялікай Айчыннай вайны.
© Sputnik / Светлана ЯценюкАфіцыйны старт праекта "Цягнік Памяці" адбыўся ў Брэсцкай крэпасці
Официальный старт проекта Поезд Памяти состоялся в Брестской крепости - Sputnik Беларусь, 1920, 22.06.2022
Афіцыйны старт праекта "Цягнік Памяці" адбыўся ў Брэсцкай крэпасці
На шляху – мноства патрыятычных акцый, адукацыйных сустрэч культурна-асветніцкіх мерапрыемстваў. Таксама на працягу маршруту ўдзельнікі правязуць з сабой знак праекта – стэнд з найменнямі гарадоў, якія наведаюць школьнікі. У кожным горадзе, у якім будзе спыняцца "Цягнік Памяці", удзельнікі будуць атрымліваць сімвалы гарадоў і размяшчаць іх на гэтым стэндзе.
Для ўдзелу ў праекце адбіраліся навучэнцы 10 класаў з розных гарадоў Беларусі і Расіі. Арганізатары пастараліся ахапіць праектам кожны рэгіён абедзвюх краін.
Як распавяла Sputnik удзельніца Аніса з Рэспублікі Дагестан, яна, як толькі ўбачыла інфармацыю аб гэтым праекце, адразу адправіла сваю заяўку на ўдзел:
"Мне падабаецца ўсё, што звязана з Вялікай Айчыннай вайной. Гэта наша гісторыя. І важна і трэба не паўтараць яе памылак. Двухтыднёвае падарожжа ў цягніку не палохае. Перамяшчацца ў ім вельмі зручна, усё функцыянальна".
© Sputnik / Светлана ЯценюкПрыбыццё ўдзельнікаў праекта "Цягнік Памяці" ў Брэст
Прибытие участников проекта Поезд Памяти в Брест - Sputnik Беларусь, 1920, 22.06.2022
Прыбыццё ўдзельнікаў праекта "Цягнік Памяці" ў Брэст
Як распавёў навучэнец Максім з Оршы, ён вырашыў стаць удзельнікам праекту, бо гэта прынясе яму незабыўныя ўражанні і вопыт. Юнак ужо пабываў у шматлікіх знакавых месцах Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі, а зараз бы хацеў наведаць такія знакавыя месцы ў Расіі. І ўдзел у праекце яму гэта дазволіць.

Сустрэча з Наталляй Качанавай

У Брэсце ў пасажыраў "Цягніка Памяці" адбылася сустрэча з адным з ініцыятараў праекта – Наталляй Качанавай. У зале лялечнага тэатра школьнікі з Беларусі і Расіі задавалі пытанні, якія іх цікавілі, якія ў большай ступені тычыліся пілотнага патрыятычнага праекта. Вось некаторыя з іх.
© Sputnik / Светлана ЯценюкСтаршыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага схода Наталля Качанава на сустрэчы з удзельнікамі праекта "Цягнік Памяці"
Председатель Совета Республики Национального собрания Наталья Кочанова на встрече с участниками проекта Поезд Памяти - Sputnik Беларусь, 1920, 22.06.2022
Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага схода Наталля Качанава на сустрэчы з удзельнікамі праекта "Цягнік Памяці"
Аляксей, Растоў-на-Доне: "Як прыйшла такая ідэя ажыццявіць маршрут нашага падарожжа менавіта на цягніку?"
– Калі ў мінулым годзе ў Брэст прыехаў "Цягнік Перамогі", маючы зносіны тут з Валянцінай Іванаўнай (старшынёй Савета Федэрацыі Федэральнага Схода РФ) мы прагаварылі ідэю аб тым, што нам трэба зрабіць усё, каб наша моладзь памятала гісторыю і сябравала. І тады Савет Федэрацыі агучыў ідэю гэтага праекта – "Цягнік Памяці". І менавіта "Цягнік Перамогі" наштурхнуў на цягнік і ў гэтым праекце.
Валерыя, Варонеж: "З якімі цяжкасцямі ў арганізацыі праекта вы сутыкнуліся?"
– Ніякіх цяжкасцей не ўзнікала. І мы спадзяемся, што гэты праект вельмі вам спадабаецца. Калі ён будзе дзейсным – праект будзе працягвацца штогод. Ніякіх праблем у арганізацыі не ўзнікала. Толькі доўга падбіралі форму вам: які колер лепш, у якім адзенні будзе зручней…
© Sputnik / Светлана ЯценюкДар'я з Рэспублікі Крым задае пытанне Наталлі Качанавай
Дарья из Республики Крым задает вопрос Наталье Кочановой - Sputnik Беларусь, 1920, 22.06.2022
Дар'я з Рэспублікі Крым задае пытанне Наталлі Качанавай
Дар’я, Рэспубліка Крым: "Маршрут цудоўны, ахоплівае 15 галоўных бітваў. Але дзе Сталінград?"
– Гэта наступны этап. Так, мы будзем працягваць праект. Цяпер мы апрабуем такі маршрут. Паспрабуйце, як гэта ехаць два тыдні ў цягніку! Бо бяспека, медыцынскае абслугоўванне, харчаванне – гэта ўсё няпроста. Вы ж яшчэ дзеці, мы за вас перажываем. Але ў далейшым мы плануем падключыць іншыя краіны і іншыя гарады, і магчыма гэта будзе іншы маршрут. Але старт будзе заўжды ў Брэсце.
Ілля, г.п. Зэльва Гродзенскай вобласці: "Якія цяжкасці могуць узнікнуць наконт навучэнцаў Беларусі пры паступленні ў расійскія ВНУ?"
– Ніякіх цяжкасцей. У нас сёння на форуме будзе працаваць секцыя, дзе мы будзем разглядаць пытанні збліжэння сістэм адукацыі Беларусі і Расіі. Цяпер нават квоты павялічаны для паступлення ў РФ і для расійскіх хлопчыкаў і дзяўчынак пры паступленні ў Беларусь. Таму тут няма ніякіх праблем.
© Sputnik / Светлана ЯценюкНа сустрэчы ўдзельнікаў праекта "Цягнік Памяці" з Наталляй Качанавай
На встрече участников проекта Поезд Памяти с Натальей Кочановой - Sputnik Беларусь, 1920, 22.06.2022
На сустрэчы ўдзельнікаў праекта "Цягнік Памяці" з Наталляй Качанавай
Марыя, Баранавічы: "У якіх праектах вы прымалі ўдзел і якія вам запомніліся больш за ўсё? Ці даводзілася вам у школьныя гады прымаць удзел у праектах, падобных да "Цягніка Памяці?"
– Не, у падобных праектах як "Цягнік Памяці" удзельнічаць не прыходзілася. У нас было шмат таго, што ёсць зараз і ў вас. Гэта ўдзел у школьных "Зарніцах". І мы кожны раз віншавалі і ўшаноўвалі ветэранаў. Для мяне была памятная падзея, калі я віншавала з Вялікай перамогай Героя СССР Зінаіду Тусналобаву-Марчанку. У гады вайны вынесла больш за 120 параненых з поля бою. І калі яна ў чарговы раз выносіла байца параненага, была параненая, абмарозіла рукі і ногі і пазбавілася канечнасцей. Тым не менш, пасля вайны выйшла замуж і нарадзіла дзяцей. Калі я прыйшла яе павіншаваць, мы паўтары гадзіны з ёй размаўлялі. Гэта была ўнікальная размова. А яе дзеці вучыліся на год старэйшыя ў нашай школе.

Праект можа ахапіць больш краін

У час сустрэчы ў лялечным тэатры намеснік старшыні Савета Федэрацыі РФ Канстанцін Касачоў падзяліўся, што праект "Цягнік Памяці" стане штогадовым і можа ахапіць краіны СНД і Усходняй Еўропы, а стартавы пункт адпраўлення заўсёды будзе Брэст.

"Мы будзем прапаноўваць гэты праект у будучым годзе нашым бліжэйшым партнёрам Расіі і Беларусі па Еўразійскім эканамічным саюзе – Казахстану, Кіргізіі, Арменіі. І яшчэ праз год мы хацелі б зрабіць гэты праект агульным праектам для Садружнасці Незалежных Дзяржаў", - сказаў ён.

© Sputnik / Светлана ЯценюкНамеснік старшыні Савета Федэрацыі РФ Канстанцін Касачоў
Заместитель председателя Совета Федерации РФ Константин Косачев - Sputnik Беларусь, 1920, 22.06.2022
Намеснік старшыні Савета Федэрацыі РФ Канстанцін Касачоў
Па словах Касачова, у 80-годдзе Перамогі ў 2025 годзе хацелі б зрабіць праект яшчэ больш адкрытым, запрасіўшы да ўдзелу ў ім такіх жа як вы выпускнікоў 10-х класаў 2025 года з Украіны, краін Балтыі і краін Усходняй Еўропы, якія ваявалі ў складзе антыгітлераўскай кааліцыі.
"Якім бы ні быў гэты праект па складзе або якім бы ні быў маршрут, пачынацца заўсёды ён павінен менавіта ў Брэсце ў ноч з 21 на 22 чэрвеня", - удакладніў ён.
Увечары 21 чэрвеня каля Вечнага агню ў крэпасці адбылася ўрачыстая цырымонія старту праекта "Цягнікі Памяці", падчас якой удзельнікам перадалі сімвалы праекта – стэнд з найменнямі гарадоў, якія наведаюць школьнікі.
Уначы навучэнцы прынялі ўдзел у мітынгу-рэквіеме ў Брэсцкай крэпасці і паглядзелі рэканструкцыю абароны легендарнай цытадэлі.
23 чэрвеня днём рабяты паедуць у Белавежскую пушчу, а вечарам адправяцца па маршруце. Фінішуе "Цягнік Памяці" 3 ліпеня ў Мінску.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Захад перапісаў гісторыю і замахнуўся на нашу гістарычную памяць – Лукашэнка
Мітынг-рэквіем прайшоў у Брэсцкай крэпасці
"I неба гуло ад грымот…": вершы пра вайну
Самы вялікі ў свеце Сцяг Перамогі перадалі ў Брэсцкую крэпасць
Фотафакт: віцябчане выстройваліся ў чэргі да "Цягніка Перамогі"
Стужка навiн
0