Кіраўніцтву Еўрасаюза трэба знізіць градус у сваіх галовах – Валодзін
© Sputnik / Пресс-служба Государственной Думы РФ / Перайсці ў медыябанкСпікер Дзяржаўнай Думы РФ Вячаслаў Валодзін
© Sputnik / Пресс-служба Государственной Думы РФ
/ Падпісацца
Еўрапейскія краіны маюць праблемы ў энергетычным сектары з-за абмежаванняў, якія яны наклалі на Расію.
МІНСК, 23 чэр – Sputnik. Еўропе спатрэбіцца ўвесці новую тэмпературную шкалу ў дадатак да шкал Цэльсія, Кельвіна і Фарэнгейта, такое меркаванне выказаў спікер Дзяржаўнай Думы РФ Вячаслаў Валодзін.
"Існуе тэмпература па Цэльсіі, па Кельвіну, па Фарэнгейце. Але ў Еўропе хутка з’явіцца новая шкала – па Урсуле. У гонар старшыні Еўракамісіі Урсулі фон дэр Ляйен", - напісаў у паведамленні Telegram-канала палітык.
Так кіраўнік ніжняй палаты парламента РФ пракаменціраваў заяву кіраўніка Еўракамісіі аб тым, што для адмовы ад паставак расійскага газу па трубаправодзе "Северный поток" еўрапейцам дастаткова на два градусы панізіць тэмпературу ў сваіх дамах.
"Па Урсуле, еўрапейцы павінны знізіць тэмпературу яшчэ на дзесятак градусаў, адмовіўшыся ад газаправодаў украінскага калідора, "Турецкого потока", нафтаправода "Дружба". І яшчэ на градус, перастаўшы закупляць вугаль з Расіі", – дадаў спікер Дзярждумы.
Па даных аператара газаправода Nord Stream AG, сёння намінацыі на транзіт па "Северному потоку" – 64 мільёны кубічных метраў, гэта ўсяго каля 40% ад максімальных магчымасцей трубаправода. У маі па "Северному потоку" за дзень у Еўропу ішло да 170 мільёнаў кубаметраў газу.
"Правільна кіраўніцтву Еўрасаюза, уключаючы Урсулу, знізіць градус у сваіх галовах, каб з-за іх не цярпелі грамадзяне еўрапейскіх краін", - рэзюміраваў Валодзін.
Раней прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў тлумачыў, што памяншэнне паставак газу па "Северному потоку" звязана з тым, што не вярнуліся пасля рамонту турбіны Siemens, якія выкарыстоўваліся для падачы газу ў гэты трубаправод.
Прэс-сакратар не раз акцэнтаваў увагу на тым, што Расія не карыстаецца пастаўкамі газу як інструментам для вырашэння палітычных пытанняў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Пуцін: адмова ад энергарэсурсаў РФ у бліжэйшыя гады малаверагодная
Ізаляцыя Захаду ад усяго свету: Берлусконі аб ўкраінскім крызісе
МВФ зрабіў несуцяшальныя высновы аб стане сусветнай эканомікі
Газ за рублі: Новак распавёў, колькі кампаній адкрылі новыя рахункі
ЕС здзяйсняе аўтадафэ, адмаўляючыся ад энергарэсурсаў з РФ – Пуцін