Пуцін: адмова ад энергарэсурсаў РФ у бліжэйшыя гады малаверагодная

© Sputnik / Михаил Метцель / Перайсці ў медыябанкПрэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін - Sputnik Беларусь, 1920, 10.06.2022
Падпісацца
Кіраўнік расійскай дзяржавы запэўніў, што ніхто бетанаваць свідравіны ў Расіі не збіраецца – няма такой неабходнасці.
МІНСК, 10 чэр – Sputnik. У найбліжэйшыя гады наўрад ці адбудзецца адмова ад расійскіх энергарэсурсаў, заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін на сустрэчы з маладымі прадпрымальнікамі і распрацоўшчыкамі стартапаў у розных сектарах эканомікі напярэдадні.
"Што да адмовы ад нашых энергарэсурсаў, то гэта малаверагодна на працягу бліжэйшых некалькіх гадоў, а за некалькі гадоў невядома, што адбудзецца, таму ніхто бетанаваць свідравіны не будзе, няма такой неабходнасці", - сказаў Пуцін.
Па яго словах, у крайнім выпадку адмова ад энергарэсурсаў РФ прыводзіць да таго, што на сусветным рынку адбываецца падзенне аб’ёмаў нафты, а цэны на яе растуць. Пры гэтым даходы кампаніі памнажаюцца – усе гэта бачаць і разумеюць, дадаў расійскі лідар.
У сітуацыі, якая склалася Пуцін падкрэсліў неабходнасць фарміравання ўнутранага рынку, у тым ліку на металапрадукцыю і хімічныя вытворчасці. І ўрад РФ над гэтым працуе – выбудоўваецца праграма падтрымкі, адзначыў ён.

Рэалізацыя праектаў працягнецца

Кіраўнік расійскай дзяржавы запэўніў, што лагістычныя цяжкасці не стануць перашкодай для рэалізацыі праектаў энергакампаніямі краіны і ўлады акажуць ім падтрымку.
"Будзем дапамагаць кампаніям, але яны адчуваюць сябе вельмі ўпэўнена, працуюць эфектыўна, развіваюць буйныя праекты на Далёкім Усходзе і "Сібур", і адпаведныя падраздзяленні Газпрома, і Расатам працуюць эфектыўна (...). Сённяшнія цяжкасці з лагістыкай гэтыя праекты не спыняць", - заявіў Пуцін.

Расійскі газ – за расійскія рублі

Як заявіў у чацвер прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, расійскі газ зараз пастаўляецца толькі ў тыя краіны, якія пагадзіліся перайсці на новую сістэму яго аплаты, прапісаную ў адпаведным указе кіраўніка дзяржавы.
Пры гэтым ён пацвердзіў, што заходнім энергетычным кампаніям, якія не пагадзіліся аплачваць пастаўкі "блакітнага паліва" з РФ у рублях, газ не паступае. Новых адключэнняў не запланавана, дадаў прэс-сакратар Пуціна.
Умову аб аплаце газу ў расійскай валюце Уладзімір Пуцін паставіў замежным спажыўцам у сакавіку.
Згодна з новай схемай, замежныя пакупнікі могуць правесці разлік за газ шляхам адкрыцця спецыяльных валютных і рублёвых рахункаў. Пакупнік можа перавесці на першы рахунак сродкі ў валюце, якая ўказана ў кантракце, у сваю чаргу банк ажыццявіць яе продаж на Масбіржы, а пасля залічаць рублі на рахунак пакупніка газу. Разлікі з пастаўшчыком – "Газпромам" – будуць ажыццяўляцца ўжо з гэтага рахунку.
19 мая ў "Газпроме" заявілі, што рахункі для аплаты газу ў рублях адкрыла палова з 54 газавых кампаній, з якімі ў расійскага экспарцёра заключаны кантракты.

Нафтавае эмбарга

Пасля пачатку Расіяй ваеннай спецаперацыі на Данбасе краіны Захаду і ЗША сталі ўводзіць супраць Масквы санкцыі, у тым ліку яны закранулі і энергетычны сектар.
4 чэрвеня ўступіў у сілу шосты пакет санкцый, які прадугледжвае нафтавае эмбарга: забарона еўрапейскім кампаніям аказваць суднаходныя, брокерскія, страхавыя і фінансавыя паслугі ў гэтай сферы. Пры гэтым нафта, якая паступае па трубаправодзе "Дружба", не падпадае пад абмежаванні.
Захад разлічвае, што новыя рэстрыкцыі скуюць нафтавую галіну Расіі і не дазволяць шукаць альтэрнатыўных пакупнікоў на энергарэсурсы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
ЕС здзяйсняе аўтадафэ, адмаўляючыся ад энергарэсурсаў з РФ – Пуцін
Пяскоў: пастаўкі газу ў краіны, якія не плацяць у рублях, спынены
Расійскі газ у Сербію будзе пастаўляцца без перабояў - Крэмль
Краіны ЕС дамовіліся аб новых санкцыях у дачыненні да расійскай нафты
"Газпром" поўнасцю спыніў пастаўкі газу ў Фінляндыю
Стужка навiн
0