Мінадукацыі дало педагогам "10 запаведзей" – і для працы, і для сацсетак
09:55 23.06.2022 (абноўлена: 10:45 23.06.2022)
© Sputnik / Виктор ТолочкоУ Дубаўлянскай сярэдняй школе
© Sputnik / Виктор Толочко
Падпісацца
У ведамстве нагадалі, што настаўнікі і выкладчыкі з’яўляюцца "ўзорам бездакорнай рэпутацыі", таму для іх падрыхтавалі адпаведныя правілы.
МІНСК, 23 чэр – Sputnik. Міністэрства адукацыі Беларусі зацвердзіла "10 залатых правіл" для педагогаў, якімі яны павінны кіравацца не толькі на працы, але і ў сацсетках.
Адпаведны загад з’явіўся на сайце ведамства.
У дакуменце гаворыцца, што правілы павінны з’явіцца на стэндах школы і на афіцыйных сайтах устаноў адукацыі (нагадаем, раней міністр адукацыі анансаваў, што такія "запаведзі для настаўніка" з’явяцца ў школах да 1 верасня).
Якім жа павінен быць педагог? Вось "10 залатых правіл" ад Міністэрства адукацыі.
У сваёй дзейнасці педагагічныя работнікі павінны кіравацца наступнымі правіламі:
1.
Рэалізоўваць дзяржаўную палітыку ў сферы адукацыі.2.
Будаваць працу на аснове безумоўнай узаемнай павагі годнасці навучэнцаў, іх законных прадстаўнікоў, калег.3.
Добрасумленна і якасна выконваць прафесійныя абавязкі. Пастаянна ўдасканальваць свой прафесіяналізм.4.
Фарміраваць у навучэнцаў духоўна-маральныя каштоўнасці, грамадзянскасць, патрыятызм, імкненне да здаровага ладу жыцця.5.
Быць сумленным, шчырым, справядлівым і адкрытым для зносін.6.
Выяўляць добразычлівасць, ветлівасць і тактоўнасць, пазбягаць канфліктаў ва ўзаемаадносінах.7.
У рамках заканадаўства захоўваць таямніцу асабіста даверанай інфармацыі.8.
Садзейнічаць стварэнню пазітыўных узаемаадносін у калектыве навучэнцаў і педагагічным калектыве.9.
Выконваць этычныя прынцыпы і нормы ў медыяпрасторы.10.
Знешнім выглядам, паводзінамі, культурай зносін адпавядаць статусу педагагічнага работніка.Нагадаем, раней міністр адукацыі Андрэй Іванец анансаваў, што на стэндах у школах з’явяцца адпаведныя правілы для педагагічных работнікоў.
"Настаўнікі павінны пацвярджаць высокі статус адпаведным знешнім выглядам, паводзінамі ў сацсетках, правільна выбудаванай камунікацыяй з бацькамі", - заяўляў ён.
Іванец таксама тлумачыў неабходнасць будучых новаўвядзенняў.
"Настаўнік – гэта не толькі носьбіт ведаў, гэта яшчэ зносіны і камунікацыя з дзіцем. Тут, вядома ж, у аснове павінен быць прыклад ва ўсім: і ў знешнім выглядзе, і ў паводзінах. Не толькі ў нашым рэальным свеце, але і ў сацыяльных сетках. Важна, каб педагог разумеў, што ён настаўнік не толькі ў школе", - сказаў ён.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Лукашэнка паабяцаў заняцца школьнай формай
Навучальны год да 31 жніўня: у Мінадукацыі расказалі, што будзе з канікуламі
Мінадукацыі паабяцала змены ў школьнай праграме
Як беларусам паступіць у ВНУ Расіі – пакрокавая інструкцыя
Міністр адукацыі растлумачыў, ці адменяць дамашнія заданні ў школах