Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Сустракалі з аркестрам: "Цягнік Памяці" на два дні прыехаў у Гродна

Падпісацца
Гродна стаў другім з 15 гарадоў, якія 200 школьнікаў з Расіі і Беларусі наведаюць у бліжэйшыя два тыдні, каб больш даведацца пра Вялікую Айчынную вайну.
ГРОДНА, 23 чэр – Sputnik, Іна Грышук. У Гродна на два дні прыбыў спецсастаў "Цягнік Памяці", на якім 200 дзесяцікласнікаў праедуць па 15 гарадах Расіі і Беларусі.
Рабяты не проста здзяйсняюць цікавае пажарожжа, але і знаёмяцца з гісторыяй Вялікай Айчыннай вайны. У Гродне для ўдзельнікаў пілотнага праекта Саюзнай дзяржавы падрыхтавалі насычаную праграму.
© Sputnik / Инна Гришук"Цягнік Памяці" ў Гродне
Поезд Памяти в Гродно - Sputnik Беларусь, 1920, 23.06.2022
Удзельнікаў адукацыйнага расійска-беларускага праекта "Цягнік Памяці" ў Гродне сустракалі на чыгуначным вакзале з аркестрам. Пляцоўку каля вакзала ўпрыгожылі беларускімі і расійскімі флагамі, да рабят са сказанай на дарогу прамовай звярнуўся памочнік прэзідэнта па Гродзенскай вобласці Юрый Караеў і пажадаў ім не толькі лепш даведацца пра гісторыю Вялікай Айчыннай, але і наладзіць добрыя знаёмствы.
© Sputnik / Инна Гришук"Цягнік Памяці" ў Гродне
Поезд Памяти в Гродно - Sputnik Беларусь, 1920, 23.06.2022
Многія школьнікі з Расіі расказвалі, што ў Беларусь прыехалі ўпершыню. Дзеці засталіся пад уражаннем ад наведвання Брэста і Брэсцкай крэпасці, дзе яны ўбачылі рэканструкцыю першага дня вайны.
У Гродне рабят чакалі мітынг і ўскладанне кветак ля Вечнага агню да помніка воінам і партызанам у парку Жылібера, экскурсія па Гродне, наведванне Старога і Новага замкаў, аднаго са старэйшых храмаў Беларусі – Каложскай царквы і шмат іншага.

Конкурс – да 10 чалавек на месца

У спецыяльным саставе РЧ на працягу двух тыдняў падарожнічаюць 200 школьнікаў з 85 рэгіёнаў Расіі і шасці – Беларусі. Па правілах, усе начлегі – не ў гасцініцах, а ў зручных вагонах цягніка.
"Там вельмі зручна, у вагонах ёсць усё неабходнае, мне вельмі падабаецца такая ідэя. У гасцініцы мы начавалі толькі адзін раз, таму што ўдзельнічалі ў начным мерапрыемстве, у астатні час будзем жыць у цягніку", - расказала Паліна Абрамава з Цвярской вобласці.
© Sputnik / Инна Гришук"Цягнік Памяці" ў Гродне
Поезд Памяти в Гродно - Sputnik Беларусь, 1920, 23.06.2022
Па словах дзяўчыны, у Расіі для ўдзелу ў праекце трэба было прайсці сур’ёзны адбор. Напрыклад, у Расіі заяўкі на ўдзел у праекце адправілі больш за 800 школьнікаў, толькі ў Цвярской вобласці на адно месца прэтэндавала 10 чалавек. Усяго ў Расіі білет на "Цягнік памяці" атрымалі 100 чалавек – самыя разумныя і таленавітыя. Яшчэ сто дзесяцікласнікаў – гэта рабяты з Беларусі.
"Быў конкурс. Трэба было запісаць і растлумачыць, чаму менавіта я павінна стаць удзельнікам "Цягніка памяці", напісаць эсэ. Ад Цвярской вобласці выбралі тры чалавекі, таму што мы будзем заязджаць у адзін з гарадоў. У іншых рэгіёнах адбіралі па адным ці па два удзельнікі. Вельмі здорава, што ўдалося сюды трапіць", - распавяла дзяўчына.
© Sputnik / Инна Гришук"Цягнік Памяці" ў Гродне
Поезд Памяти в Гродно - Sputnik Беларусь, 1920, 23.06.2022
"Цягнік Памяці" ў Гродне

Падарожжа ў Мінск праз Маскву

Гродна – другі прыпынак у маршруце пілотнага расійска-беларускага праекта "Цягнік памяці". Адпраўным пунктам стаў Брэст, бо менавіта гэты горад-герой стаў прыкладам мужнасці ў першыя дні вайны.
Маршрут умоўна падзелены на дзве часткі. Першая палова шляху звязана з падзеямі 1941 года, адступленнем і гераічнай абаронай савецкіх войск. Праз Гродна, Віцебск, Смаленск, Ржэў, Вязьму, Кубінку поезд прыбудзе ў Маскву. Дзеці пабываюць на месцы бітвы пад Масквой, адкуль пачалося контрнаступленне Чырвонай арміі. Далей удзельнікі праекта "Цягнік Памяці" даведаюцца аб гісторыі вызвалення расійскіх і беларускіх зямель ад фашысцкіх захопнікаў. Цягнік зробіць прыпынкі ў Санкт-Пецярбургу, Вялікім Ноўгарадзе, Пскове, затым заедзе ў Оршу, Магілёў, Гомель, а 3 ліпеня, у дзень вызвалення Мінска, прыбудзе ў беларускую сталіцу.
"Цягнік Памяці" – гэта адукацыйны праект для моладзі Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі, які арганізавалі па ініцыятыве кіраўнікоў верхніх палат парламента дзвюх краін – Валянціны Мацвіенка і Наталлі Качанавай. У бягучым годзе праект праводзіцца першы раз, але плануецца, што ён стане штогадовым. У будучыні яго маршрут можа прайсці па гарадах не толькі Беларусі і Расіі, але і іншых краін СНД. Пры гэтым стартавай кропкай заўсёды будзе Брэст.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
"Цягнік Памяці" аб’яднае Беларусь і Расію – відэа
"Цягнік Памяці" плануюць зрабіць штогадовым
Кнігу аб партызанскім руху ў гады ВАВ у Беларусі і РФ прэзентавалі ў Брэсце
Дырэктар Брэсцкай крэпасці высока ацаніў праекты Sputnik Беларусь
"I неба гуло ад грымот…": вершы пра вайну
Брэсцкая крэпасць у дыме і выбухах: рэканструкцыя сабрала тысячы брэстаўчан
Самы вялікі ў свеце Сцяг Перамогі перадалі ў Брэсцкую крэпасць
Стужка навiн
0