Чаму нельга піць, як ныраць у ваду і ратаваць тапельцаў, распавялі ў ТВВОД

© SputnikУ Віцебску вучылі моладзь, як ратаваць тапельцаў
У Віцебску вучылі моладзь, як ратаваць тапельцаў - Sputnik Беларусь, 1920, 24.06.2022
Падпісацца
З пачатку лета ў вадаёмах Віцебскай вобласці патанулі 25 чалавек, гэта значыць чвэрць ад агульнай колькасці за ўвесь мінулы сезон.
ВІЦЕБСК, 24 чэр – Sputnik. Віцебскае абласное ўпраўленне МНС і ТВВОД правялі заняткі па выратаванні на вадзе для членаў маладзёжных атрадаў БРСМ.
Як адзначылі ратавальнікі, зараз такія заняткі вельмі актуальны, паколькі з пачаткам лета пачаўся сумны адлік людзей, якія патанулі ў вадаёмах вобласці.

Статыстыка

"Праблема гэтая вельмі сур’ёзная: ў гэтым годзе ў Віцебскай вобласці патанулі ўжо 25 чалавек, з іх двое дзяцей. Варта адзначыць, што за ўвесь мінулы год у вобласці патанулі 102 чалавекі, прычым дзевяць – усяго за адзін тыдзень у чэрвені", - паведаміла прэс-сакратар Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Соф’я Глінская.
© SputnikУ Віцебску вучылі моладзь, як ратаваць тапельцаў
В Витебске учили молодежь, как спасать утопающих - Sputnik Беларусь, 1920, 23.06.2022
У Віцебску вучылі моладзь, як ратаваць тапельцаў
Паводле яе слоў, выратаваць за гэты час удалося 25 чалавек, якія таксама маглі стаць ахвярамі вады. Як адзначыла Глінская, у большасці выпадкаў прычынай трагедыі з’яўляецца купанне ў стане алкагольнага ап’янення.
"Вада памылак не даруе, і ўсе выдатна ведаюць, што купацца ў стане алкагольнага ап’янення катэгарычна забаронена. Небяспечна і ныраць з лодак, дамбаў і іншых збудаванняў, паколькі дно ў азёрах і рэках з часам мяняецца, і там, дзе, здавалася б, усё было нядаўна чыста, могуць з’яўляцца камяні і ямы", - падкрэсліла прэс-сакратар.
Глінская патлумачыла: бяспека на вадзе залежыць не толькі ад супрацоўнікаў МНС і ТВВОД, але і ад саміх грамадзян, якім трэба больш акуратна паводзіць сябе на вадаёмах. Яна таксама паведаміла: каб павысіць бяспеку адпачывальнікаў, ратавальнікі ўжо на працягу некалькіх гадоў навучаюць маладых людзей з МААП БРСМ асновам выратавання на вадзе.
© SputnikУ Віцебску вучылі моладзь, як ратаваць тапельцаў
В Витебске учили молодежь, как спасать утопающих - Sputnik Беларусь, 1920, 23.06.2022

Бяспека – у нашых руках

"З 2015 года МНС і БРСМ сумесна праводзяць акцыю "Летні патруль", якая доўжыцца з 1 чэрвеня па 30 жніўня. На працягу ўсяго лета ратавальнікі сумесна з супрацоўнікамі ТВВОД на ўсёй тэрыторыі Віцебскай вобласці навучаюць членаў маладзёжных атрадаў першапачатковым дзеянням выратавання на вадзе. Не факт, што гэта ўсім спатрэбіцца, але лепш умець аказаць дапамогу ў выпадку неабходнасці", - адзначыла Глінская.
© SputnikУ Віцебску вучылі моладзь, як ратаваць тапельцаў
В Витебске учили молодежь, как спасать утопающих - Sputnik Беларусь, 1920, 23.06.2022
У Віцебску маладых людзей вучаць на базе манеўрана-пошукавай групы ТВВОД. Заняткі доўжацца каля дзвюх гадзін і дзеляцца на тэарэтычную і практычную часткі. Падчас "тэорыі" вадалазы расказваюць моладзі аб тыпах выратавальных камізэлек, вадалазным і выратавальным абсталяванні. Другая частка заняткаў – практычная.
© SputnikУ Віцебску вучылі моладзь, як ратаваць тапельцаў
В Витебске учили молодежь, как спасать утопающих - Sputnik Беларусь, 1920, 23.06.2022
Навучаюць групамі па 15 чалавек, бо чым больш калектыў, тым горш засвойваецца інфармацыя. Курсы праходзяць не толькі школьнікі, але і студэнты ВНУ. Адзінаццацікласнікі зараз рыхтуюцца да экзаменаў, таму ў ТВВОДзе займаюцца пакуль толькі вучні дзевятых і дзесятых класаў.
"На практыцы мы адпрацоўваем асобныя практыкаванні, якія ўваходзяць у праграму падрыхтоўкі матросаў-ратавальнікаў: такія, як падача выратавальных сродкаў з берага і лодкі. Рабяты вучацца кідаць вяроўкі і выратавальныя колы не толькі на далёкасць, але і на трапнасць. Акрамя таго, мы навучаем іх азам першасных рэанімацыйных дзеянняў", – паведаміў начальнік вадалазна-выратавальнай службы Віцебскай абласной арганізацыі ТВВОД Вячаслаў Горын.
© SputnikУ Віцебску вучылі моладзь, як ратаваць тапельцаў
В Витебске учили молодежь, как спасать утопающих - Sputnik Беларусь, 1920, 23.06.2022
У Віцебску вучылі моладзь, як ратаваць тапельцаў
Паводле яго слоў, самым простым з’яўляецца выратаванне таго, хто тоне, з берага, другое па складанасці – выратаванне з лодкі, а самым небяспечным з’яўляецца выратаванне ўплаў. Для правядзення апошняга тыпу выратавальных работ неабходны не толькі спецыяльныя веды і навыкі, але і пэўная фізічная падрыхтоўка, таму на двухгадзінных курсах маладым людзям паказваюць прыёмы першых двух тыпаў выратавання.
© SputnikУ Віцебску вучылі моладзь, як ратаваць тапельцаў
В Витебске учили молодежь, как спасать утопающих - Sputnik Беларусь, 1920, 23.06.2022
Ратавальнікі падкрэслілі: "Летні патруль" – не толькі навучанне выратаванню на вадзе, але і рэйды па месцах адпачынку. У мінулым годзе супрацоўнікі МНС і члены МААП правялі іх больш за 200, падчас якіх растлумачылі правілы бяспечных паводзін на вадзе больш, чым чатыром тысячам чалавек.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Сумная статыстыка: МНС назвала лічбу патанулых за выхадныя ў Беларусі
Савет бяспекі праверыць гатоўнасць ТВВОД да купальнага сезона
Наступіла лета: для адпачывальнікаў у Мінску гатова больш за 20 пляжаў
Стужка навiн
0