"Газпром" поўнасцю спыніў пастаўкі газу ў Фінляндыю

© Sputnik / Максим Богодвид / Перайсці ў медыябанкГазаправод
Газаправод - Sputnik Беларусь, 1920, 21.05.2022
Падпісацца
Расійскі нафтагазавы холдынг пастаўляе каля 40% спажыванага Еўропай газу па трох газаправодах і газатранспартнай сістэме Украіны.
МІНСК, 21 мая – Sputnik. Расійская кампанія "Газпром" поўнасцю спыніла прапампоўку газу ў Фінляндыю, заявілі ў ПАТ.
Прычынай, як тлумачыцца, стала нявыплата фінскім аператарам Gasum за блакітнае паліва па новай схеме ў расійскіх рублях. "Газпром экспорт" да гэтага часу не атрымаў ад фінскай кампаніі "плацёжкі" за газ у красавіку ў адпаведнасці з новым указам прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна.
Нагадаем, у канцы сакавіка кіраўнік расійскай дзяржавы заявіў, што аплата за расійскі газ зараз будзе рабіцца не ў доларах і еўра, а ў расійскіх рублях. Такія ўмовы будуць прымяняцца да "недружалюбных" да РФ краін, якія ўводзілі санкцыі.

Фінляндыя не згодна

У канцы красавіку фінскія ўлады паведамілі, што краіна не збіраецца расплачвацца за газ з Расіі рублямі. Аб такім рашэнні таксама заявілі ў Польшчы і Балгарыі, з-за чаго пастаўкі газу ў гэтыя дзяржавы былі таксама прыпынены.
Дарэчы, у мінулым годзе "Газпром" паставіў фінскай кампаніі Gasum 1,49 мільярда "кубоў" газу – гэта дзве трэці ад агульнага аб’ёму спажывання ў Фінляндыі.
Усяго Расія пастаўляе каля 40% спажыванага ў Еўропе газу па "Северному потоку", газатранспартнай сістэме Украіны, "Ямалу-Европе" і "Турецкому потоку".

Хто пагадзіўся на рублёвыя плацяжы?

Рахункі ў Газпрамбанку для аплаты паставак блакітнага паліва ў расійскіх рублях ужо адкрылі каля паловы з 54 кампаній, якія маюць кантракты з "Газпромам". Аб гэтым нядаўна заявіў віцэ-прэм’ер РФ Аляксандр Новак.
Да гэтага адзначалася, што рублёвыя рахункі для аплаты газу адкрылі Венгрыя і яшчэ дзевяць краін.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Газ за рублі: Новак распавёў, колькі кампаній адкрылі новыя рахункі
ЕС здзяйсняе аўтадафэ, адмаўляючыся ад энергарэсурсаў з РФ – Пуцін
Магутнасці "Паўночнага патоку - 2" задзейнічаюць для забеспячэння паўночнага захаду Расіі
Пяскоў назваў умову аднаўлення паставак газу з РФ у Польшчу і Балгарыю
Аўстрыя пагадзілася плаціць за газ расійскімі рублямі
Стужка навiн
0