https://bel.sputnik.by/20220807/novyya-vdy-sportu-moguts-uvaysts--almpyskuyu-pragramu-1065472643.html
Новыя віды спорту могуць увайсці ў алімпійскую праграму
Новыя віды спорту могуць увайсці ў алімпійскую праграму
Sputnik Беларусь
Крыкет і яшчэ восем новых відаў спорту ўвайшлі ў шорт-ліст на ўключэнне ў праграму Алімпійскіх гульняў 2028 года. 07.08.2022, Sputnik Беларусь
2022-08-07T12:55+0300
2022-08-07T12:55+0300
2022-08-07T12:55+0300
спорт
алімпійскія гульні
у свеце
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/08/05/1065466533_0:0:1920:1080_1920x0_80_0_0_926e3c6d1b658b22dea3f1d52dc9693d.jpg
МІНСК, 7 жні – Sputnik. Яшчэ дзевяць відаў спорту могуць увайсці ў алімпійскі спісак. Міжнародны алімпійскі камітэт збіраецца прадставіць іх у 2028 годзе на Алімпійскіх гульнях, якія адбудуцца ў амерыканскім Лос-Анджэлесе, паведамляе insidethegames.biz.Дазвол на падачу заявак для ўключэння ў праграму АГ атрымалі крыкет, аўтаспорт, каратэ, бейсбол/софтбол, лакрос, брэйк-данс, кікбоксінг, сквош і флаг-футбол (версія амерыканскага футбола).Дарэчы, крыкет ужо адзначаўся ў праграме Алімпіяды, было гэта ў 1900 годзе на Гульнях у Парыжы. У гэтым жа годзе з’яўляўся і аўтаспорт, але ён не ўваходзіў у алімпійскую праграму, хаця медалі пераможцам былі ўручаны.Вядома, што Міжнародная аўтамабільная федэрацыя (FIA) хоча прапанаваць на АГ-2028 у Лос-Анджэлесе яшчэ і картынг.Лакрос таксама ўключаўся раней у алімпійскую праграму Гульняў. Было гэта ў 1904 годзе ў Сэнт-Луісе і ў 1908-ым у Лондане. Таксама лакрос быў паказальным відам у Амстэрдаме (1928), Лос-Анджэлесе (1932) і Лондане (1948).А вось прадстаўнікам кікбоксінга і сквоша ніколі не даводзілася выступаць на Алімпійскіх гульнях, бо гэтыя віды спорту не былі часткай алімпійскай праграмы.Канчатковае рашэнне па дадатковых дысцыплінах для Гульняў у Лос-Анджэлесе будзе прынята на сесіі МАК, якая пройдзе ў наступным годзе ў Мумбаі.Алімпійскія гульні ў Лос-Анджэлесе пройдуць у 2028 годзе з 14 па 30 ліпеня.Гэты амерыканскі горад ужо прымаў раней Алімпійскія гульні, было гэта ў 1984 годзе.Не ўсе жадаюць праводзіць АлімпіядыЗ кожным годам жадаючых прыняць Алімпійскія гульні ўсё менш. Галоўнай праблемай бачыцца іх кошт, а таксама немагчымасць выкарыстоўваць некаторыя аб’екты пасля завяршэння Гульняў.У чэрвені 2017 года МАК назваў Парыж і Лос-Анджэлес сталіцамі летніх Гульняў 2024 і 2028 года, даўшы ім магчымасць разабрацца паміж сабой, хто якія правядзе.Сярод прэтэндэнтаў таксама былі Гамбург, Будапешт, Рым і Осла, але яны свае кандыдатуры знялі з-за непрапарцыянальна вялікіх затрат.Як правіла, Алімпіяды прыносяць прыбытак толькі МАК і падрадчыкам на месцах, а вось бюджэт краіны церпіць страты. Гэта датычыцца ўсіх без выключэння Гульняў, калі ўключаць у суму выдаткаў затраты на інфраструктуру.Краіны, якія жадаюць прыняць Алімпіяду, спадзяюцца на павелічэнне турыстычнага патоку, павышэнне прывабнасці краіны ў свеце, а таксама на прыбытак ад продажу тэлевізійных праў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/08/05/1065466533_196:0:1853:1243_1920x0_80_0_0_096d4675f3efd48ed45a1b77ac22662d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спорт, алімпійскія гульні, у свеце, грамадства
спорт, алімпійскія гульні, у свеце, грамадства
Новыя віды спорту могуць увайсці ў алімпійскую праграму
Крыкет і яшчэ восем новых відаў спорту ўвайшлі ў шорт-ліст на ўключэнне ў праграму Алімпійскіх гульняў 2028 года.
МІНСК, 7 жні – Sputnik. Яшчэ дзевяць відаў спорту могуць увайсці ў алімпійскі спісак. Міжнародны алімпійскі камітэт збіраецца прадставіць іх у 2028 годзе на Алімпійскіх гульнях, якія адбудуцца ў амерыканскім Лос-Анджэлесе, паведамляе insidethegames.biz.
Дазвол на падачу заявак для ўключэння ў праграму АГ атрымалі крыкет, аўтаспорт, каратэ, бейсбол/софтбол, лакрос, брэйк-данс, кікбоксінг, сквош і флаг-футбол (версія амерыканскага футбола).
Дарэчы, крыкет ужо адзначаўся ў праграме Алімпіяды, было гэта ў 1900 годзе на Гульнях у Парыжы. У гэтым жа годзе з’яўляўся і аўтаспорт, але ён не ўваходзіў у алімпійскую праграму, хаця медалі пераможцам былі ўручаны.
Вядома, што Міжнародная аўтамабільная федэрацыя (FIA) хоча прапанаваць на АГ-2028 у Лос-Анджэлесе яшчэ і картынг.
Лакрос таксама ўключаўся раней у алімпійскую праграму Гульняў. Было гэта ў 1904 годзе ў Сэнт-Луісе і ў 1908-ым у Лондане. Таксама лакрос быў паказальным відам у Амстэрдаме (1928), Лос-Анджэлесе (1932) і Лондане (1948).
А вось прадстаўнікам кікбоксінга і сквоша ніколі не даводзілася выступаць на Алімпійскіх гульнях, бо гэтыя віды спорту не былі часткай алімпійскай праграмы.
Канчатковае рашэнне па дадатковых дысцыплінах для Гульняў у Лос-Анджэлесе будзе прынята на сесіі МАК, якая пройдзе ў наступным годзе ў Мумбаі.
Алімпійскія гульні ў Лос-Анджэлесе пройдуць у 2028 годзе з 14 па 30 ліпеня.
Гэты амерыканскі горад ужо прымаў раней Алімпійскія гульні, было гэта ў 1984 годзе.
Не ўсе жадаюць праводзіць Алімпіяды
З кожным годам жадаючых прыняць Алімпійскія гульні ўсё менш. Галоўнай праблемай бачыцца іх кошт, а таксама немагчымасць выкарыстоўваць некаторыя аб’екты пасля завяршэння Гульняў.
У чэрвені 2017 года МАК назваў Парыж і Лос-Анджэлес сталіцамі летніх Гульняў 2024 і 2028 года, даўшы ім магчымасць разабрацца паміж сабой, хто якія правядзе.
Сярод прэтэндэнтаў таксама былі Гамбург, Будапешт, Рым і Осла, але яны свае кандыдатуры знялі з-за непрапарцыянальна вялікіх затрат.
Як правіла, Алімпіяды прыносяць прыбытак толькі МАК і падрадчыкам на месцах, а вось бюджэт краіны церпіць страты. Гэта датычыцца ўсіх без выключэння Гульняў, калі ўключаць у суму выдаткаў затраты на інфраструктуру.
Краіны, якія жадаюць прыняць Алімпіяду, спадзяюцца на павелічэнне турыстычнага патоку, павышэнне прывабнасці краіны ў свеце, а таксама на прыбытак ад продажу тэлевізійных праў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Кіраўнік МАК выступіў
супраць адхілення атлетаў РФ і Беларусі ад спаборніцтваў