Абнавіўся сусветны тэнісны рэйтынг: на якіх месцах беларускі

© AFP 2024 / KEVORK DJANSEZIANВікторыя Азаранка і Арына Сабаленка
Вікторыя Азаранка і Арына Сабаленка - Sputnik Беларусь, 1920, 08.08.2022
Падпісацца
Айчынныя тэнісісткі зараз праводзяць вялікае паўночнаамерыканскае турнэ: першымі для іх сталі спаборніцтвы ў Сан-Хасэ і Вашынгтоне, далей у планах – Таронта і Цынцынаці. Аднак адна са спартсменак у Канадзе не выступіць.
МІНСК, 8 жні – Sputnik. Беларускі Арына Сабаленка і Вікторыя Азаранка засталіся на сваіх ранейшых месцах у рэйтынгу WTA, абноўленая версія якога апублікавана ў панядзелак на афіцыйным сайце арганізацыі.
Дзякуючы выступленню на турніры ў Сан-Хасэ, дзе першая беларуская ракетка Арына Сабаленка дайшла да чвэрцьфіналу, у яе ў актыве плюс 99 ачкоў. У цэлым жа ў яе скарбонцы – 3366 балаў і шостая пазіцыя ў сусветным рэйтынгу. На 250 ачкоў ад яе адстае амерыканка Джэсіка Пегула, якая ідзе сёмай. На пятай пазіцыі прадстаўніца Туніса Онс Жабер, у яе 4010 ачкоў.
Дваццатая ракетка планеты Вікторыя Азаранка таксама не памяняла пазіцыі ў рэйтынгу. На мінулым тыдні яна выступала на турніры ў Вашынгтоне, таксама дайшла да 1/4 фіналу і запісала ў свой актыў 60 ачкоў. Зараз у яе 2076 балаў, а следам ідзе швейцарская тэнісістка Жыль Тайкман.
Яшчэ адна беларуска Аляксандра Сасновіч апошнія некалькі тыдняў не выступала на міжнародных турнірах, у новым рэйтынгу ў яе 36-я пазіцыя (тыдзень таму яна была 35-й).
Цяпер Сабаленка і Азаранка ўдзельнічаюць у вялікім турнэ па Паўночнай Амерыцы. Першымі для іх сталі спаборніцтвы ў Сан-Хасэ і Вашынгтоне, далей у планах – Таронта і Цынцынаці. Вікторыя Азаранка, аднак, паведаміла, што не зможа прыняць удзел у Адкрытым чэмпіянаце Канады з-за праблем з візай.
Спаборніцтвы ў Амерыцы скончацца выступленнем на US Open – апошнім у гэтым сезоне турніры серыі Вялікага шлема. Чэмпіянат пройдзе з 29 жніўня па 10 верасня. У мінулым годзе першая ракетка краіны Арына Сабаленка змагла дайсці да паўфіналу.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Беларуская тэнісная федэрацыя падала апеляцыю ў Спартыўны суд
Новыя віды спорту могуць увайсці ў алімпійскую праграму
Міністр спорту РФ: без нашых краін развіццё сусветнага спорту будзе нецікавым
Стужка навiн
0