Ідэальнае прадпрыемства ператварылі ў банкрута: Лукашэнка пра завод у Мёрах
© пресс-служба президента БеларусиПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведвае ТАА "ММПЗ-груп" у Мёрах
© пресс-служба президента Беларуси
Падпісацца
Прадпрыемства на поўначы Віцебскай вобласці выпускае белую бляху, але сутыкнулася з шэрагам праблем у сваёй працы, якія ўлады спрабуюць вырашыць.
МІНСК, 8 жні – Sputnik. Кіраўнік Беларусі ў ходзе рабочага візіту на Мёрскі металапракатны завод даў даручэнне прызначыць дырэктара прадпрыемства на працягу тыдня.
Аляксандр Лукашэнка пачаў свой візіт з практычных пытанняў аб тым, як ідуць справы з забеспячэннем прадпрыемства сыравінай, як арганізавана вытворчасць і што ёсць на складзе.
"Мы ж не можам куляцца: папрацавалі, спынілі, зноў папрацавалі, спынілі. Тут жа людзі працуюць. Людзей трэба ратаваць", - заявіў чыноўнікам ён.
Паводле слоў беларускага лідара, беларуская эканоміка мае патрэбу ў белай блясе, якую выпускаюць у Мёрах. Рэспубліка можа спажываць 35 тысяч тон гатовай прадукцыі, а магутнасці завода складаюць 150 тысяч тон.
Тыдзень на ўсё пра ўсё
"Ідэальнае прадпрыемства ператварылі ў банкрута. У нас прадпрыемстваў такіх няма. Гэта суперпрадпрыемства. Тут проста трэба закасаць рукавы і вырабляць прадукцыю, збываць", - цытуе Аляксандра Лукашэнку БелТА.
Прадпрыемства павінна было ўжо працаваць на поўную магутнасць, але планы не рэалізаваліся. Цяпер урад рэспублікі мяркуе, што прадпрыемства выйдзе на праектную магутнасць праз 2 гады.
"Каб на працягу тыдня тут быў завод з дырэктарам. Ніякага банкруцтва, ніякага антыкрызіснага кіраўніка. Будзе дырэктар – ён будзе займацца крызісам. Трэба спыніць усю гэтую балбатню", - абмаляваў задачы кіраўнік дзяржавы.
Што не так з заводам у Мёрах
Вясной гэтага года стала вядома, што завод у Мёрах мае доўг перад Беларусбанкам каля 250 мільёнаў еўра. На прадпрыемстве працуе практычна кожны пяты жыхар гарадка і яго верагоднае банкруцтва не абяцае нічога добрага для рэгіёна.
Мёрскі металапракатны завод пабудаваны аўстрыйскім інвестарам і сума ўкладанняў склала 400 мільёнаў еўра. Па выніках 2021 года завод спрацаваў у мінус на 91 мільён рублёў, а ў 2020 годзе – амаль 6 мільёнаў рублёў.
У мінулым годзе кіраўніцтва прадпрыемства затрымалі сілавікі. Пазней кіраўніцтва адпусцілі, але праблемы на прадпрыемстве ўсё яшчэ не вырашыліся, нягледзячы на тое, што ва ўрадзе заявілі, што сфарміравалі пакет мер падтрымкі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Накормім і людзей, і жывёл: Лукашэнка пра шансы Беларусі на фоне харчкрызісу
Экспартныя цэны на цукар склаліся на "салодкім узроўні" – Галоўчанка
Другі месяц запар: золатавалютныя рэзервы Беларусі паказваюць рост
Улады Беларусі хочуць актывізаваць працу тэхнапаркаў
Эксперт расказаў, як атрымаць двайную выгаду з запуску БелАЭС