Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Лукашэнка назваў слабае звяно ў экспарце калійных удабрэнняў

© Photo : БКККалійныя ўдабрэнні
Калійныя ўдабрэнні - Sputnik Беларусь, 1920, 11.08.2022
Падпісацца
Беларускія вытворцы пасля ўвядзення санкцый пераарыентавалі свае экспартныя патокі з партоў балтыйскіх рэспублік на расійскія гавані.
МІНСК, 11 жні – Sputnik. Неабходна выкарыстоўваць кожны метр партовай інфраструктуры ў Расіі для экспарту беларускай прадукцыі, заявіў кіраўнік дзяржавы ў Палацы Незалежнасці на нарадзе па гэтай праблематыцы.
Паводле яго слоў, наспела неабходнасць абмеркаваць пытанне аб тым, як будуць транспартавацца беларускія грузы, якія ідуць на экспарт. І ў першую чаргу гэта датычыцца калійных удабрэнняў.
"Цяпер слабым звяном у ланцужку паставак з’яўляецца партовая інфраструктура і яе даступнасць", - цытуе Аляксандра Лукашэнку прэс-служба прэзідэнта.
Пры гэтым ён звярнуў увагу, што прадставілася добрая магчымасць стварыць партовую інфраструктуру, якая будзе ў беларускай уласнасці.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што аб гэтым раней можна было толькі марыць. Перагаворы аб выкарыстанні расійскіх партоў ён вёў асабіста з Уладзімірам Пуціным, які аказвае падтрымку ў гэтым пытанні.
"Сёння мы павінны вызначыцца, які напрамак для нас больш зручны, выгадны па лагістыцы. Пабудаваць порт трэба хутка і з мінімальнымі затратамі", - канстатаваў беларускі лідар.

Выкарыстоўваць кожны метр у порце

Кіраўнік дзяржавы лічыць, што няма часу на чаканне таго, што будзе дабудаваны той ці іншы порт. Гэта датычыцца ў першую чаргу паўночна-заходняга расійскага рэгіёна.
"Прэзідэнт Расіі асабіста паказаў мне ўсе парты Піцера і вакол яго (ён ведае гэта дасканала) і прапанаваў: выбірайце любы напрамак. Але я яму сказаў, нам ужо сёння трэба грузіць. Кажа: любую кропку – і пачынайце грузіць", - расказаў ён.
Аляксандр Лукашэнка вобразна выказаўся, што трэба грузіць мяшкамі пакуль ідзе будоўля, але 12 мільёнаў тон у мяшках не перавязеш.
"Мы ўжо сёння павінны літаральна на кожным свабодным квадратным метры расійскіх партоў грузіць свае тавары", - паставіў ён задачу чыноўнікам. Гэтая праца патрабуе паскарэння, але дзяржава акажа падтрымку.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Беларусь і Расія зацікаўлены ў экспарце ўдабрэнняў - Пяскоў
ЗША могуць зняць санкцыі на беларускія ўдабрэнні: на якіх умовах?
Без пасрэднікаў: Беларусь будзе прадаваць калійныя ўдабрэнні ў Бразілію
Стужка навiн
0