Военнослужащие реактивной артиллерийской батареи РСЗО БМ-21 Град  - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

УСУ страцілі больш за 2 тысячы чалавек у Саледары – Мінабароны Расіі

© Sputnik / Иван Родионов / Перайсці ў медыябанкПраца артылерыстаў на Херсонскім напрамку
Праца артылерыстаў на Херсонскім напрамку - Sputnik Беларусь, 1920, 12.08.2022
Падпісацца
Па звестках расійскага ваеннага ведамства, у некаторых батальёнах страты склалі да паловы жывой сілы.
МІНСК, 12 жні – Sputnik. Страты ўкраінскіх войск у Саледары ў выніку наступлення саюзных сіл склалі больш за дзве тысячы чалавек, пра гэта паведамілі ў расійскім Мінабароны.
У ведамстве адзначылі, што рэшткі асабовага складу брыгады ўкраінскае камандаванне вывела ў тылавыя раёны.
За мінулыя суткі, па даных Мінабароны, у раёне Новай Кахоўкі расійскімі СПА былі збіты ў паветры дзве ракеты HIMARS, у раёне Чарнабаеўкі – чатыры снарады РСЗА "Альха", а таксама пяць беспілотнікаў у ДНР і Харкаўскай вобласці.
Узброеныя сілы Расіі падчас контрбатарэйнай барацьбы ліквідавалі чатыры ўкраінскія ўзводы рэактыўных сістэм залпавага агню "Град", два артылерыйскія ўзводы гармат "Акацыя" і чатыры ўзводы гаўбіц Д-30.
Таксама баявая авіяцыя ПКС Расіі знішчыла пяць украінскіх пунктаў кіравання, размешчаных у Харкаўскай вобласці і ДНР, склады з гаручым і боепрыпасамі, узбраенне і ваенную тэхніку.
Акрамя таго, расійскія вайскоўцы знішчылі амерыканскую радыёлакацыйную станцыю контрбатарэйнай барацьбы AN/MPQ-64.
Як паведамілі ў Мінабароны, УС РФ нанеслі высокадакладныя ўдары па ўкраінскай 28-й і 66-й механізаваным брыгадам. У выніку было знішчана да 100 нацыяналістаў, дзевяць адзінак ваеннай тэхнікі, а ў трэцім батальёне 66-й брыгады страты склалі 50% жывой сілы.

Спецаперацыя працягваецца

Аб пачатку спецаперацыі па вызваленні Данбаса 24 лютага аб’явіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін праз трое сутак пасля прызнання Масквой незалежнасці ДНР і ЛНР.
Першы этап аперацыі, як паведамілі ў Мінабароны РФ, быў завершаны 25 сакавіка расійскія вайскоўцы істотна знізілі баявы патэнцыял УСУ.
У ліпені кіраўнік расійскага МЗС Сяргей Лаўроў заявіў, што геаграфічныя задачы спецаперацыі змяніліся. Калі раней ішла размова аб вызваленні ЛНР і ДНР, то зараз гэта яшчэ Херсонская і Запарожская вобласці, а таксама шэраг іншых тэрыторый.
Паводле яго слоў, геаграфія спецаперацыі можа мяняцца і надалей на фоне накачкі Украіны заходнім узбраеннем.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
МАГАТЭ ўзмоцніць працу з Масквой, Кіевам і ААН для адпраўкі місіі на ЗАЭС
Мядзведзеў па даручэнні Пуціна правёў нараду ў ЛНР
УС Расіі знішчылі палову асабовага складу дзвюх брыгад Украіны ў ДНР
Сацыяльна-эканамічная сітуацыя ў Херсонскай вобласці нармалізуецца – улады
СПА Расіі за суткі збіла 7 ракет HIMARS у Херсонскай вобласці
Стужка навiн
0