https://bel.sputnik.by/20220829/rezka-pakhaladae-snoptyk-abyatsayuts-mestsam-zamarazk--belarus-1066239062.html
Рэзка пахаладае: сіноптыкі абяцаюць месцамі замаразкі ў Беларусі
Рэзка пахаладае: сіноптыкі абяцаюць месцамі замаразкі ў Беларусі
Sputnik Беларусь
Пасля трапічнай спякоты на тэрыторыю рэспублікі ідуць халодныя паветраныя масы, дыскамфорту дадасць і пранізлівы вецер. 29.08.2022, Sputnik Беларусь
2022-08-29T15:46+0300
2022-08-29T15:46+0300
2022-08-29T15:46+0300
надвор'е
восень
беларусь
вецер
замаразкі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/05/1057696184_0:78:1500:922_1920x0_80_0_0_b8c79f8b99cd1a75780994de7440cc36.jpg
МІНСК, 29 жні – Sputnik. Сіноптыкі папярэдзілі аб дастаткова рэзкім пахаладанні ў Беларусі, прагназуюцца дажджы, вецер, у першых чыслах верасня на тарфяніках Палесся магчымы замаразкі.Па словах сіноптыкаў, не абыдзецца і без кароткачасовых навальнічных дажджоў, а 31 жніўня дыскамфорту дадасць халодны парывісты паўночны вецер."А вось з 1 верасня восень заявіць аб сабе не толькі на календары, але і ў надвор’і. Тэмпературны фон па рэспубліцы яшчэ больш панізіцца і стане нязвыкла халаднавата", - сказалі ў Белгідрамеце.Уначы будзе ад +2°С да +8°С, месцамі на тарфяніках Палесся ўжо ёсць верагоднасць першых замаразкаў – ад 0°С да –3°С, і толькі ў паўднёвых раёнах тэмпература паветра не апусціцца ніжэй за +9.. +10°С.Паводле слоў сіноптыкаў, у дзённы час вераснёўскае сонца прагрэе паветра да +11.. +19°С, і толькі па поўдні краіны слупкі тэрмометраў будуць імкнуцца да адзнакі ў +20°С.У першыя дні верасня месцамі па краіне могуць адзначацца невялікія масівы кучава-дажджавой воблачнасці, пройдуць кароткачасовыя дажджы.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/05/1057696184_84:0:1417:1000_1920x0_80_0_0_6c4a3229faa91c47cf317414cb6291c0.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
надвор'е, восень, беларусь, вецер, замаразкі
надвор'е, восень, беларусь, вецер, замаразкі
Рэзка пахаладае: сіноптыкі абяцаюць месцамі замаразкі ў Беларусі
Пасля трапічнай спякоты на тэрыторыю рэспублікі ідуць халодныя паветраныя масы, дыскамфорту дадасць і пранізлівы вецер.
МІНСК, 29 жні – Sputnik. Сіноптыкі папярэдзілі аб дастаткова рэзкім пахаладанні ў Беларусі, прагназуюцца дажджы, вецер, у першых чыслах верасня на тарфяніках Палесся магчымы замаразкі.
"У бліжэйшыя дні ў межы нашай краіны пачне паступаць больш свежае, насычанае вільгаццю паветра. Тэмпературны фон па краіне пачне паніжацца і слупкі тэрмометраў увойдуць у сваё кліматычнае ручво", - распавялі Sputnik у панядзелак у Белгідрамеце.
Па словах сіноптыкаў, не абыдзецца і без кароткачасовых навальнічных дажджоў, а 31 жніўня дыскамфорту дадасць халодны парывісты паўночны вецер.
"А вось з 1 верасня восень заявіць аб сабе не толькі на календары, але і ў надвор’і. Тэмпературны фон па рэспубліцы яшчэ больш панізіцца і стане нязвыкла халаднавата", - сказалі ў Белгідрамеце.
Уначы будзе ад +2°С да +8°С, месцамі на тарфяніках Палесся ўжо ёсць верагоднасць першых замаразкаў – ад 0°С да –3°С, і толькі ў паўднёвых раёнах тэмпература паветра не апусціцца ніжэй за +9.. +10°С.
Паводле слоў сіноптыкаў, у дзённы час вераснёўскае сонца прагрэе паветра да +11.. +19°С, і толькі па поўдні краіны слупкі тэрмометраў будуць імкнуцца да адзнакі ў +20°С.
У першыя дні верасня месцамі па краіне могуць адзначацца невялікія масівы кучава-дажджавой воблачнасці, пройдуць кароткачасовыя дажджы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Выйшлі сухімі з вады:
засуха вяртае згубленыя гарады і храмы (фота)
Чаму нельга піць,
як ныраць у ваду і ратаваць тапельцаў, распавялі ў ТВВОД