https://bel.sputnik.by/20220907/pershuyu-kngu-praekta-biblioteka-soyuznogo-gosudarstva-prezentuyuts-u-maskve-1066594408.html
Першую кнігу праекта "Библиотека Союзного государства" прэзентуюць у Маскве
Першую кнігу праекта "Библиотека Союзного государства" прэзентуюць у Маскве
Sputnik Беларусь
Кніга апавядае пра падзеі Айчыннай вайны 1812 года, некаторыя дакументы будуць апублікаваны ўпершыню. 07.09.2022, Sputnik Беларусь
2022-09-07T16:19+0300
2022-09-07T16:19+0300
2022-09-07T16:19+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
кніга
праект
саюзная дзяржава
вайна 1812 года
культура
спадчына
расія
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103655/96/1036559611_0:0:3000:1688_1920x0_80_0_0_8259f4756787daaee9dd361ccb0c4e53.jpg
МІНСК, 7 вер – Sputnik. Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў і кіраўнік Расійскага гістарычнага таварыства Сяргей Нарышкін прадставяць кнігу "Защищая Отечество", паведамілі ў прэс-службе Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы.Прэзентацыя адбудзецца ў пятніцу ў 10:00 у музеі-панараме "Бородинская битва". Кніга стала першым выданнем маштабнага праекта "Библиотека Союзного государства".Спецыялісты сабралі ў ёй унікальныя матэрыялы, прысвечаныя подзвігам Брэсцкага, Віцебскага, Мінскага, Магілёўскага і Полацкага пяхотных палкоў у час Айчыннай вайны 1812 года.Кніга прымеркавана да 210-годдзя Барадзінскай бітвы, некаторыя дакументы публікуюцца ўпершыню.Праект "Библиотека Союзного государства" закліканы расказаць шырокай аўдыторыі аб яркіх старонках гісторыі Беларусі і Расіі, прадставіць дакладныя матэрыялы аб гераічным мінулым двух народаў, культуры, традыцыях і "скрэпах", што іх звязваюць.Удзел у прэзентацыі таксама прымуць намеснік старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага Схода РФ Канстанцін Касачоў, намеснік мэра расійскай сталіцы ва ўрадзе Масквы па пытаннях рэгіянальнай бяспекі і інфармацыйнай палітыкі Аляксандр Гарбенка, міністр урада Масквы, кіраўнік Дэпартамента культуры горада, член прэзідыума Расійскага гістарычнага таварыства Аляксандр Кібоўскі, дырэктар гісторыі НАН Беларусі Вадзім Лакіза, першы сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Аляксандр Лук’янаў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
расія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103655/96/1036559611_202:0:2865:1997_1920x0_80_0_0_a92308f3c6bd88b6f3d8667ffc2d2d1a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
кніга, праект, саюзная дзяржава, вайна 1812 года, культура, спадчына, расія, беларусь
кніга, праект, саюзная дзяржава, вайна 1812 года, культура, спадчына, расія, беларусь
Першую кнігу праекта "Библиотека Союзного государства" прэзентуюць у Маскве
Кніга апавядае пра падзеі Айчыннай вайны 1812 года, некаторыя дакументы будуць апублікаваны ўпершыню.
МІНСК, 7 вер – Sputnik. Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў і кіраўнік Расійскага гістарычнага таварыства Сяргей Нарышкін прадставяць кнігу "Защищая Отечество", паведамілі ў прэс-службе Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы.
Прэзентацыя адбудзецца ў пятніцу ў 10:00 у музеі-панараме "Бородинская битва". Кніга стала першым выданнем маштабнага праекта "Библиотека Союзного государства".
Спецыялісты сабралі ў ёй унікальныя матэрыялы, прысвечаныя подзвігам Брэсцкага, Віцебскага, Мінскага, Магілёўскага і Полацкага пяхотных палкоў у час Айчыннай вайны 1812 года.
Кніга прымеркавана да 210-годдзя Барадзінскай бітвы, некаторыя дакументы публікуюцца ўпершыню.
Праект "Библиотека Союзного государства" закліканы расказаць шырокай аўдыторыі аб яркіх старонках гісторыі Беларусі і Расіі, прадставіць дакладныя матэрыялы аб гераічным мінулым двух народаў, культуры, традыцыях і "скрэпах", што іх звязваюць.
Удзел у прэзентацыі таксама прымуць намеснік старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага Схода РФ Канстанцін Касачоў, намеснік мэра расійскай сталіцы ва ўрадзе Масквы па пытаннях рэгіянальнай бяспекі і інфармацыйнай палітыкі Аляксандр Гарбенка, міністр урада Масквы, кіраўнік Дэпартамента культуры горада, член прэзідыума Расійскага гістарычнага таварыства Аляксандр Кібоўскі, дырэктар гісторыі НАН Беларусі Вадзім Лакіза, першы сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Аляксандр Лук’янаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь