Боевая работа расчетов РСЗО Торнадо-Г 1-й гвардейской танковой армии ЗВО  - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Расія пашырыла "чорны спісак" прадстаўнікоў краін ЕС і НАТА

© Sputnik / Наталья СеливерстоваКрэмль
Крэмль - Sputnik Беларусь, 1920, 07.09.2022
Падпісацца
Уезд у Расію забаронены высокапастаўленым сілавікам краін ЕС і прадстаўнікам еўрапейскага абаронпрама, якія задзейнічаныя ў пастаўках зброі Украіне.
МІНСК, 7 вер – Sputnik. Масква пашырыла санкцыі ў адказ у дачыненні да Бруселя, пра гэта паведамілі ў міністэрстве замежных спраў Расіі.
Удакладняецца, што гэта было зроблена ў якасці адказу на чарговыя абмежавальныя меры, уведзеныя супраць расійскіх фізічных і юрыдычных асоб.
У новы "чорны спісак" неўязных у Расію зараз уключана вышэйшае ваеннае кіраўніцтва ЕС, высокапастаўленыя супрацоўнікі сілавых ведамстваў краін-членаў Еўрасаюза, прадстаўнікі еўрапейскіх камерцыйных арганізацый у сферы вытворчасці ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі, якія былі задзейнічаныя ў пастаўках прадукцыі ваеннага прызначэння ва Украіну.
"Хочам нагадаць ініцыятарам антырасійскіх мер, што любыя недружалюбныя акцыі ў адрас Расіі будуць і надалей сустракаць жорсткі адказ з нашага боку", - гаворыцца ў паведамленні.

Пастаўкі зброі ва Украіну

З лютага на аказанне дапамогі ўкраінскай арміі – у тым ліку пастаўкі ўзбраенняў – са спецыяльнага фонду Еўрасаюз выдзеліў не менш як 2,5 млрд еўра.
Як заяўлялі ў Маскве, пастаўкі зброі Кіеву краінамі Захаду толькі зацягваюць канфлікт. Акрамя таго, у МЗС РФ указвалі на тое, што гэтае ўзбраенне можа апынуцца ў руках экстрэмістаў і тэрарыстаў.
Міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў таксама заяўляў, што любыя грузы, якія ўтрымліваюць узбраенне для ўкраінскага войска, стануць законнай цэллю для расійскай арміі.
Раней Масква накіравала ўсім краінам, у тым ліку ЗША, ноту з-за паставак узбраенняў Украіне. У знешнепалітычным ведамстве Расіі заяўлялі, што краіны НАТА "гуляюць з агнём", пастаўляючы Кіеву зброю.
Раней вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль таксама паведамляў, што некаторыя еўрапейскія краіны праводзяць падрыхтоўку ўкраінскіх вайскоўцаў, у тым ліку – для эксплуатацыі тэхнікі, якая пастаўляецца ва Украіну. Па яго словах, падрыхтоўка праводзіцца ў Польшчы, Чэхіі, Вялікабрытаніі і Францыі. У прыватнасці, брытанскія ўлады прапаноўвалі арганізаваць маштабную трэніровачную аперацыю для Кіева, якая б дазваляла рыхтаваць да дзесяці тысяч салдат кожныя чатыры месяцы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Некаторыя краіны НАТА хочуць працягу ўкраінскага канфлікту – МЗС Турцыі
Амерыканскі генерал заклікаў дапамагчы Кіеву ўдарыць па Расіі
Страляць сабе ў нагу не будзем: Пяскоў аб адказе Расіі на дзеянні Захаду
Захад не выконвае абяцанні па доступе расійскага харчавання – Лаўроў
Шольц назваў санкцыі супраць Расіі правільнымі і эфектыўнымі
Стужка навiн
0