https://bel.sputnik.by/20220909/lukashenka-zayav-shto--bznese-kon-ne-valyasya-1066668943.html
Лукашэнка заявіў, што ў бізнесе "конь не валяўся"
Лукашэнка заявіў, што ў бізнесе "конь не валяўся"
Sputnik Беларусь
Беларускія ўлады хочуць, каб індывідуальным прадпрымальнікам былі створаны ўмовы для пераходу ў статус юрыдычнай асобы. 09.09.2022, Sputnik Беларусь
2022-09-09T11:12+0300
2022-09-09T11:12+0300
2022-09-09T11:48+0300
аляксандр лукашэнка
бізнес
беларусь
эканоміка
урад беларусі
іп
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/08/1e/1066274649_0:0:1200:676_1920x0_80_0_0_c2bfddbdfd059999249deebac0e96b07.png
МІНСК, 9 вер – Sputnik. Бізнес павінен мець зразумелыя правілы для старту і росту, а дзяржава – добрасумленнага падаткаплацельшчыка, заявіў беларускі лідар у Палацы Незалежнасці падчас нарады з кіраўніцтвам Саўміна.Паводле яго слоў, галоўнай умовай для працы беларускіх прадпрымальнікаў з’яўляецца празрыстасць і магчымасць яе кантролю з боку ўлад.Кіраўнік дзяржавы лічыць, што трэба сфарміраваць асяроддзе для прадпрымальнікаў, каб яны шляхам эвалюцыі павінны прыйсці да таго, каб адказваць на запыты грамадства. "Трэба стварыць прадпрымальнікам стымул да трансфармацыі ў юрыдычную асобу. Гэта факт", - падзяліўся бачаннем сітуацыі ён.На думку Аляксандра Лукашэнкі, індывідуальны прадпрымальнік па сутнасці з'яўляецца рамеснікам, гэта значыць чалавекам, які робіць нешта, што ніхто больш не можа.Падводзячы вынік, кіраўнік дзяржавы запатрабаваў ад Савета Міністраў выбудаваць прававыя формы для бізнесу, каб той справядліва абкладаўся падаткамі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/08/1e/1066274649_89:0:1109:765_1920x0_80_0_0_c509eed01527c58e4940d6c51f28f960.pngSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, бізнес, беларусь, эканоміка, урад беларусі, іп
аляксандр лукашэнка, бізнес, беларусь, эканоміка, урад беларусі, іп
Лукашэнка заявіў, што ў бізнесе "конь не валяўся"
11:12 09.09.2022 (абноўлена: 11:48 09.09.2022) Беларускія ўлады хочуць, каб індывідуальным прадпрымальнікам былі створаны ўмовы для пераходу ў статус юрыдычнай асобы.
МІНСК, 9 вер – Sputnik. Бізнес павінен мець зразумелыя правілы для старту і росту, а дзяржава – добрасумленнага падаткаплацельшчыка, заявіў беларускі лідар у Палацы Незалежнасці падчас нарады з кіраўніцтвам Саўміна.
Паводле яго слоў, галоўнай умовай для працы беларускіх прадпрымальнікаў з’яўляецца празрыстасць і магчымасць яе кантролю з боку ўлад.
"Бізнес павінен мець зразумелыя правілы для старту і росту, а дзяржава – добрасумленнага плацельшчыка падаткаў і партнёра ў рэалізацыі праграм развіцця. Тое, што ў нас тут конь не валяўся, гэта няўзброеным вокам бачна", - цытуе Аляксандра Лукашэнку прэс-служба прэзідэнта.
Кіраўнік дзяржавы лічыць, што трэба сфарміраваць асяроддзе для прадпрымальнікаў, каб яны шляхам эвалюцыі павінны прыйсці да таго, каб адказваць на запыты грамадства. "Трэба стварыць прадпрымальнікам стымул да трансфармацыі ў юрыдычную асобу. Гэта факт", - падзяліўся бачаннем сітуацыі ён.
На думку Аляксандра Лукашэнкі, індывідуальны прадпрымальнік па сутнасці з'яўляецца рамеснікам, гэта значыць чалавекам, які робіць нешта, што ніхто больш не можа.
"А ў нас што адбылося – усе сталі прадпрымальнікамі – ад ваенна-прамысловага комплексу да вясельных і пахавальных рытуалаў", - абмаляваў ён становішча спраў.
Падводзячы вынік, кіраўнік дзяржавы запатрабаваў ад Савета Міністраў выбудаваць прававыя формы для бізнесу, каб той справядліва абкладаўся падаткамі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь