https://bel.sputnik.by/20220912/lukashenka-khval-praekt-dagavora-z-rf-pa-padatkaabkladann-skosnym-padatkam-1066759190.html
Лукашэнка ўхваліў праект дагавора з РФ па падаткаабкладанні ўскоснымі падаткамі
Лукашэнка ўхваліў праект дагавора з РФ па падаткаабкладанні ўскоснымі падаткамі
Sputnik Беларусь
Праводзіць перагаворы ўпаўнаважана міністэрства фінансаў, указам яму таксама дадзены паўнамоцтвы ўносіць неабходныя змены непрынцыповага характару. 12.09.2022, Sputnik Беларусь
2022-09-12T13:16+0300
2022-09-12T13:16+0300
2022-09-12T13:19+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
міністэрства фінансаў беларусі
эканоміка
палітыка
дагавор
падаткі
саюзная дзяржава
аляксандр лукашэнка
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103879/81/1038798148_0:100:1921:1180_1920x0_80_0_0_16b8507afcb805bbcac71aba0d791129.jpg
МІНСК, 12 вер – Sputnik. Аляксандр Лукашэнка адобрыў праект дагавора з Расіяй аб агульных прынцыпах падаткаабкладання па ўскосных падатках, адпаведны ўказ быў падпісаны ў пятніцу, 9 верасня, і афіцыйна апублікаваны на нацыянальным прававым партале ў суботу.Удакладняецца, што гэты праект ухвалены як аснова для далейшых перагавораў па гэтым пытанні.Праводзіць перагаворы ўпаўнаважана міністэрства фінансаў, указам яму таксама нададзены паўнамоцтвы ўносіць неабходныя змены непрынцыповага характару.Па дасягненні дамоўленасці ў межах ухваленага праекта Міністэрства фінансаў упаўнаважана таксама падпісаць дагавор.Раней першы намеснік міністра па падатках і зборах Беларусі Ігар Клепча анансаваў падпісанне дамовы аб адміністраванні ўскосных падаткаў.На пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы, якое прайшло ў лістападзе мінулага года, прэм’ер-міністр РФ Міхаіл Мішусцін заявіў, што трэба прыняць больш за чатыры сотні актаў і двухбаковых пагадненняў для прававога рэгулявання ў Саюзнай дзяржаве."Па сутнасці будзе стварацца новае рэгуляванне – зараз на агульнай інтэграцыйнай аснове", - растлумачыў тады кіраўнік расійскага кабміна. І дадаў, што гэта найперш закранае падатковую і мытную палітыку, а таксама доступ да дзяржаўных закупак і агульныя энергетычныя рынкі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103879/81/1038798148_106:0:1813:1280_1920x0_80_0_0_7cb4156a792b9f5c2639d1bdea472d76.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
міністэрства фінансаў беларусі, эканоміка, палітыка, дагавор, падаткі, саюзная дзяржава, аляксандр лукашэнка, беларусь
міністэрства фінансаў беларусі, эканоміка, палітыка, дагавор, падаткі, саюзная дзяржава, аляксандр лукашэнка, беларусь
Лукашэнка ўхваліў праект дагавора з РФ па падаткаабкладанні ўскоснымі падаткамі
13:16 12.09.2022 (абноўлена: 13:19 12.09.2022) Праводзіць перагаворы ўпаўнаважана міністэрства фінансаў, указам яму таксама дадзены паўнамоцтвы ўносіць неабходныя змены непрынцыповага характару.
МІНСК, 12 вер – Sputnik. Аляксандр Лукашэнка адобрыў праект дагавора з Расіяй аб агульных прынцыпах падаткаабкладання па ўскосных падатках, адпаведны ўказ быў падпісаны ў пятніцу, 9 верасня, і афіцыйна апублікаваны на нацыянальным прававым партале ў суботу.
Удакладняецца, што гэты праект ухвалены як аснова для далейшых перагавораў па гэтым пытанні.
Праводзіць перагаворы ўпаўнаважана міністэрства фінансаў, указам яму таксама нададзены паўнамоцтвы ўносіць неабходныя змены непрынцыповага характару.
Па дасягненні дамоўленасці ў межах ухваленага праекта Міністэрства фінансаў упаўнаважана таксама падпісаць дагавор.
Раней першы намеснік міністра па падатках і зборах Беларусі Ігар Клепча анансаваў падпісанне дамовы аб адміністраванні ўскосных падаткаў.
"У даволі высокай ступені гатоўнасці дагавор аб адміністраванні ўскосных падаткаў. Думаю, у бліжэйшы час ён будзе падпісаны. Вызначаны ўсе агульныя падыходы, па якіх будзе працаваць падатковая служба Расійскай Федэрацыі і падатковая служба Беларусі", - сказаў Клепча.
На пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы, якое прайшло ў лістападзе мінулага года, прэм’ер-міністр РФ Міхаіл Мішусцін заявіў, што трэба прыняць больш за чатыры сотні актаў і двухбаковых пагадненняў для прававога рэгулявання ў Саюзнай дзяржаве.
"Па сутнасці будзе стварацца новае рэгуляванне – зараз на агульнай інтэграцыйнай аснове", - растлумачыў тады кіраўнік расійскага кабміна. І дадаў, што гэта найперш закранае падатковую і мытную палітыку, а таксама доступ да дзяржаўных закупак і агульныя энергетычныя рынкі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь