https://bel.sputnik.by/20220801/belarusy-pachal-platsts-padatak-za-zbor-grybo--yagad-1065298373.html
Беларусы пачалі плаціць падатак за збор грыбоў і ягад
Беларусы пачалі плаціць падатак за збор грыбоў і ягад
Sputnik Беларусь
Новаўвядзенні прадугледжаны рэдакцыяй Падатковага кодэкса Беларусі, якая ўступіла ў сілу з 2022 года, з пачаткам сезона збору ягад, грыбоў і арэхаў беларусы... 01.08.2022, Sputnik Беларусь
2022-08-01T12:47+0300
2022-08-01T12:47+0300
2022-08-01T12:47+0300
грыбы
ягады
падаткі
эканоміка
грамадства
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103625/02/1036250243_0:0:1920:1080_1920x0_80_0_0_9b982e226abc7b1c310610c0090a8a60.jpg
МІНСК, 1 жні – Sputnik. Плаціць падатак за збор грыбоў і ягад трэба толькі тым грамадзянам, якія набылі дарагі транспарт і нерухомасць, сказаў начальнік галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асоб міністэрства па падатках і зборах Беларусі Андрэй Кавалеўскі ў эфіры "Беларусь 1".Паводле яго слоў, змены адбыліся толькі ў той частцы, калі падатковы орган пытаецца ў грамадзяніна, адкуль ён узяў сродкі на набыццё дарагога аўтамабіля або жылля, і плацельшчык пры гэтым заяўляе, што грошы ён зарабіў ад збору "дароў лесу" і іх рэалізацыі.Прадстаўнік МПЗ адзначыў, што падатак спаганяецца толькі з перавышэння даходаў над расходамі, пры гэтым яго стаўка складае 10% з заробленай сумы."Калі чалавек проста сабраў ягады-грыбы, рэалізаваў, звяртацца ў падатковы орган не трэба, нават калі сума даходу перавысіла 200 базавых велічынь за год", - падкрэсліў ён.Падаткавікі раней адзначалі, што ўсё больш грамадзян пры праверцы даходаў у сувязі з буйнымі выдаткамі называюць крыніцай даходу продаж прадукцыі з асабістага падворка і сезонны збор дзікаросаў.Нагадаем, новае падатковае заканадаўства пачало дзейнічаць з 1 студзеня 2022 года.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
беларусь
Sputnik Беларусь
 media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
    2022
Sputnik Беларусь
 media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
    Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
 media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
     https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103625/02/1036250243_177:0:1884:1280_1920x0_80_0_0_dab9963fee859363566222afe021c6c4.jpgSputnik Беларусь
 media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
    грыбы, ягады, падаткі, эканоміка, грамадства, беларусь
грыбы, ягады, падаткі, эканоміка, грамадства, беларусь
Беларусы пачалі плаціць падатак за збор грыбоў і ягад
Новаўвядзенні прадугледжаны рэдакцыяй Падатковага кодэкса Беларусі, якая ўступіла ў сілу з 2022 года, з пачаткам сезона збору ягад, грыбоў і арэхаў беларусы пачалі плаціць новы падатак.
МІНСК, 1 жні – Sputnik. Плаціць падатак за збор грыбоў і ягад трэба толькі тым грамадзянам, якія набылі дарагі транспарт і нерухомасць, сказаў начальнік галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асоб міністэрства па падатках і зборах Беларусі Андрэй Кавалеўскі ў эфіры "
Беларусь 1".
 Паводле яго слоў, змены адбыліся толькі ў той частцы, калі падатковы орган пытаецца ў грамадзяніна, адкуль ён узяў сродкі на набыццё дарагога аўтамабіля або жылля, і плацельшчык пры гэтым заяўляе, што грошы ён зарабіў ад збору "дароў лесу" і іх рэалізацыі.
"Толькі ў гэтым адзіным выпадку можа быць даплата падатку, і тое толькі калі гэтыя падаткі накіраваны на набыццё маёмасці, і яны перавысілі ў год 200 базавых велічынь (6400 беларускіх рублёў)", - растлумачыў Кавалеўскі.
Прадстаўнік МПЗ адзначыў, што падатак спаганяецца толькі з перавышэння даходаў над расходамі, пры гэтым яго стаўка складае 10% з заробленай сумы.
"Калі чалавек проста сабраў ягады-грыбы, рэалізаваў, звяртацца ў падатковы орган не трэба, нават калі сума даходу перавысіла 200 базавых велічынь за год", - падкрэсліў ён.
Падаткавікі раней адзначалі, што ўсё больш грамадзян пры праверцы даходаў у сувязі з буйнымі выдаткамі называюць крыніцай даходу продаж прадукцыі з асабістага падворка і сезонны збор дзікаросаў.
Нагадаем, новае падатковае заканадаўства пачало дзейнічаць з 1 студзеня 2022 года.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Урад Беларусі 
паабяцаў падатковыя льготы на зямлю і нерухомасць
Забойства малога бізнесу: што кажуць 
ІП аб новым Падатковым кодэксе?