https://bel.sputnik.by/20220929/dzyarzhstandart-vyyav-bolsh-za-100-naymennya-nyayakasnykh-akhonykh-shlema-1067363624.html
Дзяржстандарт выявіў больш за 100 найменняў няякасных ахоўных шлемаў
Дзяржстандарт выявіў больш за 100 найменняў няякасных ахоўных шлемаў
Sputnik Беларусь
Дзяржкамітэт па стандартызацыі працягвае кантраляваць рынак і абараняць спажыўцоў ад няякаснага тавару, які трапляе на паліцы крам. 29.09.2022, Sputnik Беларусь
2022-09-29T12:52+0300
2022-09-29T12:52+0300
2022-09-29T12:52+0300
дзяржстандарт рб
кантроль
тавар
эканоміка
беларусь
рынак
парушэнні
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103027/98/1030279813_2:0:1920:1079_1920x0_80_0_0_1ab37ee4d8e141a17eeecded2bc49d45.jpg
МІНСК, 29 вер – Sputnik. Дзяржстандарт выявіў 105 найменняў ахоўных шлемаў для матацыклаў, у якіх былі выяўлены парушэнні тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза, гаворыцца ў паведамленні Telegram-канала "Бяспека і якасць".У ведамстве адзначылі, што да куплі матацыклетнай экіпіроўкі трэба падыходзіць адказна, бо асабліва важная яе здольнасць абараніць чалавека ад удараў пры падзенні, а таксама пры дажджы, пылу, ультрафіялетавым выпраменьванні.У Дзяржстандарце падкрэслілі, што шлемы падлягаюць сертыфікацыі на адпаведнасць патрабаванням ТР ТС 018/2011 "Аб бяспецы колавых транспартных сродкаў" і выпрабаванням на адпаведнасць Правілам ААН № 22 (05). На такой маркіроўцы ўказана гандлёвая марка з памерам і этыкетка з абазначэннем міжнароднага знака афіцыйнага зацвярджэння на ахоўным шлеме.Усе 105 выяўленых пазіцый, якія знайшоў Дзяржстандарт, забаронены да продажу ў Беларусі.Таксама былі выдадзены прадпісанні аб устараненні выяўленых парушэнняў.Дзяржстандарт рэгулярна знаходзіць няякасны тавар у рэспубліцы, трапляе туды ўсё: ад прадуктаў харчавання да бытавой хіміі.Парушэнне тэхрэгламентаў рэгулярна выяўляюць у Беларусі, таму пералік забароненай прадукцыі ўвесь час расце. Вытворцы і імпарцёры пасля таго, як трапляюць ў спісак забароненай прадукцыі, могуць вярнуцца на беларускі рынак. Для гэтага неабходна ўстараніць выяўленыя неадпаведнасці і прадаставіць доказы гэтага ў Дзяржстандарт.Сістэма нагляду за выкананнем патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў у Беларусі ўключае Дзяржстандарт, Міністэрства аховы здароўя, Мінсельгасхарч, МНС, МАРГ.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103027/98/1030279813_346:0:1785:1079_1920x0_80_0_0_9c159738aa473dd4f2f7c34e9477757d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
дзяржстандарт рб, кантроль, тавар, эканоміка, беларусь, рынак, парушэнні
дзяржстандарт рб, кантроль, тавар, эканоміка, беларусь, рынак, парушэнні
Дзяржстандарт выявіў больш за 100 найменняў няякасных ахоўных шлемаў
Дзяржкамітэт па стандартызацыі працягвае кантраляваць рынак і абараняць спажыўцоў ад няякаснага тавару, які трапляе на паліцы крам.
МІНСК, 29 вер – Sputnik. Дзяржстандарт выявіў 105 найменняў ахоўных шлемаў для матацыклаў, у якіх былі выяўлены парушэнні тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза, гаворыцца ў паведамленні Telegram-канала "Бяспека і якасць".
У ведамстве адзначылі, што да куплі матацыклетнай экіпіроўкі трэба падыходзіць адказна, бо асабліва важная яе здольнасць абараніць чалавека ад удараў пры падзенні, а таксама пры дажджы, пылу, ультрафіялетавым выпраменьванні.
У Дзяржстандарце падкрэслілі, што шлемы падлягаюць сертыфікацыі на адпаведнасць патрабаванням ТР ТС 018/2011 "Аб бяспецы колавых транспартных сродкаў" і выпрабаванням на адпаведнасць Правілам ААН № 22 (05). На такой маркіроўцы ўказана гандлёвая марка з памерам і этыкетка з абазначэннем міжнароднага знака афіцыйнага зацвярджэння на ахоўным шлеме.
Усе 105 выяўленых пазіцый, якія знайшоў Дзяржстандарт, забаронены да продажу ў Беларусі.
Таксама былі выдадзены прадпісанні аб устараненні выяўленых парушэнняў.
Дзяржстандарт рэгулярна знаходзіць няякасны тавар у рэспубліцы, трапляе туды ўсё: ад прадуктаў харчавання да бытавой хіміі.
Парушэнне тэхрэгламентаў рэгулярна выяўляюць у Беларусі, таму пералік забароненай прадукцыі ўвесь час расце. Вытворцы і імпарцёры пасля таго, як трапляюць ў спісак забароненай прадукцыі, могуць вярнуцца на беларускі рынак. Для гэтага неабходна ўстараніць выяўленыя неадпаведнасці і прадаставіць доказы гэтага ў Дзяржстандарт.
Сістэма нагляду за выкананнем патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў у Беларусі ўключае Дзяржстандарт, Міністэрства аховы здароўя, Мінсельгасхарч, МНС, МАРГ.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь