https://bel.sputnik.by/20221003/stala-vyadoma-kolk-belarusa-pastupla--vnu-rf-u-2022-m-1067522015.html
Стала вядома, колькі беларусаў паступіла ў ВНУ РФ у 2022-м
Стала вядома, колькі беларусаў паступіла ў ВНУ РФ у 2022-м
Sputnik Беларусь
Каб стаць студэнтам расійскага ўніверсітэта, беларускім абітурыентам дастаткова прайсці адно з выпрабаванняў на выбар – ЦТ, АДЭ, экзамен або квотнае... 03.10.2022, Sputnik Беларусь
2022-10-03T17:37+0300
2022-10-03T17:37+0300
2022-10-03T17:38+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
студэнты
беларусь
расія
вну
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104419/38/1044193867_0:80:3095:1820_1920x0_80_0_0_5f6286b5bb5d53e328f985f4b98ff9db.jpg
МІНСК, 3 кас – Sputnik. Названа колькасць беларусаў, якія паступілі ў ВНУ Расіі ў 2022 годзе, даныя прыёмнай камісіі паведамілі Sputnik у Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі РФ.Па праграмах бакалаўрыята і спецыялітэта залічана 940 беларускіх абітурыентаў. За кошт сродкаў федэральнага бюджэту вучыцца будзе крыху менш за палову з ліку тых суайчыннікаў, хто паступіў, – 415 чалавек.Большасць абітурыентаў пры паступленні вырашылі здаваць АДЭ. Колькасць залічаных, якія падалі вынікі цэнтралізаванага тэсціравання, склала 81 чалавек – з іх 40 залічаны выключна па выніках ЦТ.Нагадаем, па выніках беларускіх тэстаў расійскія ВНУ дазволілі паступаць з 2021 года. У леташнюю прыёмную кампанію па ЦТ паступіла 563 беларуса.Сертыфікаты ЦТ, як і ў Беларусі, сапраўдны на працягу паўтара года. Абітурыент, які здаў цэнтралізаванае тэсціраванне ў 2022 годзе, зможа паступіць па гэтых выніках у расійскую ВНУ ў 2022 і 2023 гадах.Колькі чалавек паступіла па квоце?У гэтым годзе для абітурыентаў з Беларусі было выдзелена 1 100 месцаў на бясплатную вучобу ў Расіі па квоце ўрада РФ. У выніку беларусаў паступіла крыху больш, чым было прадастаўлена месцаў, – 1 188 абітурыентаў.Звычайна набор па квоце пачынаецца ў верасні (за год да паступлення), а заканчваецца ў лютым-сакавіку. У 2023/24 навучальным годзе колькасць квотных месцаў для беларусаў будзе істотна большая.Зараз у расійскіх ВНУ навучаецца каля 12 тысяч грамадзян Беларусі. Больш за ўсё суайчыннікаў вучыцца ва ўніверсітэтах Масквы і Санкт-Пецярбурга.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104419/38/1044193867_168:0:2899:2048_1920x0_80_0_0_f97544e25a63ee6cee4213e9f520ffc0.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, студэнты, беларусь, расія, вну, грамадства
саюзная дзяржава, студэнты, беларусь, расія, вну, грамадства
Стала вядома, колькі беларусаў паступіла ў ВНУ РФ у 2022-м
17:37 03.10.2022 (абноўлена: 17:38 03.10.2022) Каб стаць студэнтам расійскага ўніверсітэта, беларускім абітурыентам дастаткова прайсці адно з выпрабаванняў на выбар – ЦТ, АДЭ, экзамен або квотнае тэсціраванне.
МІНСК, 3 кас – Sputnik. Названа колькасць беларусаў, якія паступілі ў ВНУ Расіі ў 2022 годзе, даныя прыёмнай камісіі паведамілі Sputnik у Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі РФ.
Па праграмах бакалаўрыята і спецыялітэта залічана 940 беларускіх абітурыентаў. За кошт сродкаў федэральнага бюджэту вучыцца будзе крыху менш за палову з ліку тых суайчыннікаў, хто паступіў, – 415 чалавек.
Большасць абітурыентаў пры паступленні вырашылі здаваць АДЭ. Колькасць залічаных, якія падалі вынікі цэнтралізаванага тэсціравання, склала 81 чалавек – з іх 40 залічаны выключна па выніках ЦТ.
Нагадаем, па выніках беларускіх тэстаў расійскія ВНУ дазволілі паступаць з 2021 года. У леташнюю прыёмную кампанію па ЦТ паступіла 563 беларуса.
Сертыфікаты ЦТ, як і ў Беларусі, сапраўдны на працягу паўтара года. Абітурыент, які здаў цэнтралізаванае тэсціраванне ў 2022 годзе, зможа паступіць па гэтых выніках у расійскую ВНУ ў 2022 і 2023 гадах.
Колькі чалавек паступіла па квоце?
У гэтым годзе для абітурыентаў з Беларусі было выдзелена 1 100 месцаў на бясплатную вучобу ў Расіі па квоце ўрада РФ. У выніку беларусаў паступіла крыху больш, чым было прадастаўлена месцаў, – 1 188 абітурыентаў.
Звычайна набор па квоце пачынаецца ў верасні (за год да паступлення), а заканчваецца ў лютым-сакавіку. У 2023/24 навучальным годзе колькасць квотных месцаў для беларусаў будзе істотна большая.
Зараз у расійскіх ВНУ навучаецца каля 12 тысяч грамадзян Беларусі. Больш за ўсё суайчыннікаў вучыцца ва ўніверсітэтах Масквы і Санкт-Пецярбурга.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь