https://bel.sputnik.by/20221005/nyakaga-atelnaga-bznesu-pad-vyglyadam-agrasyadzb-lukashenka-padpsa-ukaz-1067594753.html
Ніякага атэльнага бізнесу пад выглядам аграсядзіб: Лукашэнка падпісаў указ
Ніякага атэльнага бізнесу пад выглядам аграсядзіб: Лукашэнка падпісаў указ
Sputnik Беларусь
Па новых нормах, жылых пакояў у аб’ектах аграэкатурызму ў Беларусі павінна быць не больш за дзесяць. 05.10.2022, Sputnik Беларусь
2022-10-05T12:51+0300
2022-10-05T12:51+0300
2022-10-05T12:51+0300
аляксандр лукашэнка
бізнес
турызм
аграэкатурызм
беларусь
грамадства
эканоміка
указ
аграсядзіба
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0a/05/1067591995_0:0:1920:1080_1920x0_80_0_0_cca56bad3744723742d3ec917ce75176.jpg
МІНСК, 5 кас – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ "Аб развіцці аграэкатурызму", паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.Адзначаецца, што гэты дакумент дасць магчымасць удасканаліць рэгуляванне дзейнасці ў гэтай сферы, павысіць якасць паслуг. Таксама гэтым указам будзе выключана магчымасць весці атэльны або рэстаранны бізнес пад выглядам аграэкасядзіб, а гэта ў сваю чаргу дасць магчымасць абараніць правы грамадзян, якія пражываюць па суседстве з імі.Акрамя таго, удакладняюцца патрабаванні да аб’ектаў аграэкатурызму. У прыватнасці, жылых пакояў там павінна быць не больш за дзесяць. Таксама цяпер ёсць абмежаванні, якія датычацца вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі і колькасці аказваемых у комплексе відаў паслуг, - іх павінна быць не менш як два."Пералік паслуг дапоўнены правядзеннем майстар-класаў, накіраваных на азнаямленне наведвальнікаў з рамёствамі і нацыянальнымі традыцыямі рэгіёна", - гаворыцца ў паведамленні.Адказнасць за парушэнніУказам устаноўлена адказнасць уладальнікаў аграэкасядзіб за парушэнні, нават калі яны ўчынены іх наведвальнікамі. Размова ідзе аб парушэннях грамадскага парадку або спакою грамадзян, невыкананні заканадаўства ў сферы санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва, прыродаахоўных, супрацьпажарных патрабаванняў.Уведзены абмежаванні і на правядзенне прэзентацый, юбілеяў, банкетаў і іншых мерапрыемстваў у непасрэднай блізкасці ад суседніх жылых дамоў.Спатрэбіцца дазвол мясцовых уладТаксама зараз, перш чым заняцца аграэкатурызмам, неабходна ў райвыканкаме атрымаць дазвол.Нагадаем, у верасні на нарадзе прэзідэнта з кіраўніцтвам Саўміна прынята рашэнне надзяліць аблвыканкамы правам вызначаць пералікі населеных пунктаў, на тэрыторыі якіх размяшчэнне аграэкасядзіб не дапускаецца. Але аграэкасядзібы, якія ўжо існуюць на такіх тэрыторыях, змогуць прадоўжыць сваю работу, але пры ўмове выканання іншых патрабаванняў новага ўказа.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0a/05/1067591995_372:0:1812:1080_1920x0_80_0_0_242b24e23894cfee9cf7998900c8fe13.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, бізнес, турызм, аграэкатурызм, беларусь, грамадства, эканоміка, указ, аграсядзіба
аляксандр лукашэнка, бізнес, турызм, аграэкатурызм, беларусь, грамадства, эканоміка, указ, аграсядзіба
Ніякага атэльнага бізнесу пад выглядам аграсядзіб: Лукашэнка падпісаў указ
Па новых нормах, жылых пакояў у аб’ектах аграэкатурызму ў Беларусі павінна быць не больш за дзесяць.
МІНСК, 5 кас – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ "Аб развіцці аграэкатурызму", паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Адзначаецца, што гэты дакумент дасць магчымасць удасканаліць рэгуляванне дзейнасці ў гэтай сферы, павысіць якасць паслуг. Таксама гэтым указам будзе выключана магчымасць весці атэльны або рэстаранны бізнес пад выглядам аграэкасядзіб, а гэта ў сваю чаргу дасць магчымасць абараніць правы грамадзян, якія пражываюць па суседстве з імі.
Акрамя таго, удакладняюцца патрабаванні да аб’ектаў аграэкатурызму. У прыватнасці, жылых пакояў там павінна быць не больш за дзесяць. Таксама цяпер ёсць абмежаванні, якія датычацца вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі і колькасці аказваемых у комплексе відаў паслуг, - іх павінна быць не менш як два.
"Пералік паслуг дапоўнены правядзеннем майстар-класаў, накіраваных на азнаямленне наведвальнікаў з рамёствамі і нацыянальнымі традыцыямі рэгіёна", - гаворыцца ў паведамленні.
Указам устаноўлена адказнасць уладальнікаў аграэкасядзіб за парушэнні, нават калі яны ўчынены іх наведвальнікамі. Размова ідзе аб парушэннях грамадскага парадку або спакою грамадзян, невыкананні заканадаўства ў сферы санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва, прыродаахоўных, супрацьпажарных патрабаванняў.
Уведзены абмежаванні і на правядзенне прэзентацый, юбілеяў, банкетаў і іншых мерапрыемстваў у непасрэднай блізкасці ад суседніх жылых дамоў.
Спатрэбіцца дазвол мясцовых улад
Таксама зараз, перш чым заняцца аграэкатурызмам, неабходна ў райвыканкаме атрымаць дазвол.
"Дзеючыя аграэкасядзібы павінны атрымаць такі дазвол да 1 ліпеня 2023 года", - дадалі ў прэс-службе.
Нагадаем, у верасні на нарадзе прэзідэнта з кіраўніцтвам Саўміна прынята рашэнне надзяліць аблвыканкамы правам вызначаць пералікі населеных пунктаў, на тэрыторыі якіх размяшчэнне аграэкасядзіб не дапускаецца. Але аграэкасядзібы, якія ўжо існуюць на такіх тэрыторыях, змогуць прадоўжыць сваю работу, але пры ўмове выканання іншых патрабаванняў новага ўказа.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Больш за 244 тысячы літоўцаў, палякаў і латышоў
наведалі Беларусь па бязвізеДля ўладальнікаў аграсядзіб у Беларусі
могуць падняць падаткіАдпачынак на беларускіх Мальдывах - чым цяпер прыцягваюць мелавыя кар'еры