Лукашэнка даручыў забараніць павышэнне цэн

© Sputnik / Максим Богодвид / Перайсці ў медыябанкПрадукты ў краме, архіўнае фота
Прадукты ў краме, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 06.10.2022
Падпісацца
Будзе створана спецыяльная рабочая група па маніторынгу цэн, яе ўзначаліць спікер верхняй палаты парламента Наталля Качанава.
МІНСК, 6 кас – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў увесці забарону на павышэнне цэн у краіне, аб гэтым ён заявіў падчас нарады з урадам у чацвер.
"З 6 чысла забараняецца ўсякі рост цэн. За-ба-ра-ня-ец-ца! З сённяшняга дня. Не з заўтрашняга дня, а з сённяшняга. Каб за суткі не накруцілі цэны. Таму з сённяшняга дня рост цэн забараняецца. І, не дай Бог, нехта па бухгалтэрыі правядзе заднім чыслом нешта, нейкія разлікі, пераразлікі", - цытуе Аляксандра Лукашэнку БелТА.

Цэны ўперліся ў верхнюю мяжу

Паводле яго слоў, пры змяненнях цэн можна выкарыстоўваць выключэнні, але гэтым будзе займацца кола адказных асоб. Рашэнне будзе прымаць міністр гандлю, старшыні аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама.
Беларускі лідар канстатаваў, што адбыўся ашалелы ўсплёск цэн, пасля чаго кошт тавараў яшчэ раз вырас на працягу года.
"І цэны сёння залімітавыя. Яны ўперліся ў столь. Далей цэны павышаць нідзе нельга. Няма неабходнасці. Але бываюць выключэнні. І гэтыя выключэнні пад кантролем міністра і губернатараў. Усё", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Два тыдні на ўсё пра ўсё

Кіраўнік дзяржавы пры гэтым перасцярог, што "не дай бог нейкая крама сыдзе ці яна будзе зачынена, нейкая кантора, забягалаўка і іншыя. Не дай бог яны сыдуць з рынку. Вы за гэта адкажаце".
Цяпер сачыць за сітуацыяй будуць Камітэт дзяржкантролю і Генпракуратура. Цяпер прапанову аб рэгуляванні цэн для ўрада падрыхтуюць спікер Савета рэспублікі, кіраўнікі КДК, Палаты прадстаўнікоў, Федэрацыі прафсаюзаў, Белстата.
"Да 20 кастрычніка 2022 года ўрад павінен прыняць рашэнне з падачы гэтай групы", - абазначыў тэрміны беларускі лідар.
Пасля чаго папрасіў адразу дакладваць яму ў выпадку, калі "зарэгулявалі, загінем, дэфіцыт створыцца". Першаму віцэ-прэм'еру Мікалаю Снапкову кіраўнік дзяржавы параіў з 6 кастрычніка знайсці магчымасць паніжэння цэн.
"Лепш за ўсё раю вам цэны панізіць", - агучыў сцэнарый дзеянняў Лукашэнка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Лукашэнка не разумее, чаму растуць цэны на беларускія тавары
У ЕАБР патлумачылі чаму інфляцыя ў Беларусі запаволілася
МАРГ назваў прычыны росту коштаў у ліпені ў Беларусі
Стужка навiн
0