https://bel.sputnik.by/20221011/putsn-na-god-pratsyagnu-kharchembarga-uvedzenae-yashche--2014-m-1067839122.html
Пуцін на год працягнуў харчэмбарга, уведзенае яшчэ ў 2014-м
Пуцін на год працягнуў харчэмбарга, уведзенае яшчэ ў 2014-м
Sputnik Беларусь
Харчовага эмбарга было ўведзена адносна паставак прадукцыі з краін, якія ўвялі або падтрымалі антырасійскія санкцыі ў сувязі з далучэннем Крыма. 11.10.2022, Sputnik Беларусь
2022-10-11T15:06+0300
2022-10-11T15:06+0300
2022-10-11T15:15+0300
уладзімір пуцін
харчовае эмбарга
расія
эканоміка
палітыка
прадукцыя
крым
санкцыі
указ
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0a/06/1067639579_0:160:3073:1888_1920x0_80_0_0_39224c2f483e99d71c2d63c1b88716c1.jpg
МІНСК, 11 кас – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін працягнуў дзеянне ўказа аб антысанкцыях на год. Указ ад 11 кастрычніка размешчаны на афіцыйным інтэрнет-партале прававой інфармацыі і ўступае ў сілу з дня яго падпісання.Прэзідэнцкі ўказ працягвае на 2023 год (з 1 студзеня па 31 снежня 2023 года) дзеянне расійскага харчовага эмбарга ў адносінах да паставак прадукцыі з краін, якія ўвялі або падтрымалі антырасійскія санкцыі ў сувязі з далучэннем Крыма.Нагадаем, харчэмбарга было ўведзена ўпершыню ў 2014 годзе на год. Першапачаткова яно дзейнічала ў адносінах да прадукцыі з ЗША, краін Еўрасаюза, Аўстраліі, Нарвегіі і Канады. Праз год спісак быў пашыраны – ў яго былі ўключаны дзяржавы, якія далучыліся да антырасійскіх санкцый – Албанія, Чарнагорыя, Ісландыя, Ліхтэнштэйн. А з 1 студзеня 2016-га ў яго патрапіла Украіна. У снежні 2020 года харчэмбарга было распаўсюджана на Вялікабрытанію, якая выйшла з ЕС.У 2015 годзе расійскія ўлады працягнулі харчэмбарга на год, а затым гэтая працэдура стала штогадовай. Са жніўня 2015-га, згодна з указам прэзідэнта РФ, прадукцыя з "санкцыйных" краін падлягае знішчэнню. Акрамя таго, уведзены парадак, у адпаведнасці з якім транзіт прадукцыі з санкцыйных краін магчымы толькі пры выкарыстанні пломб "ГЛОНАСС" і ўліковых талонаў у кіроўцаў.Спачатку пад забарону патрапілі мяса і мясная прадукцыя, малако і малочная прадукцыя, рыба і рыбная прадукцыя, агародніна і садавіна. З кастрычніка 2017 года было забаронена ўвозіць жывых свіней, за выключэннем чыстапародзістых племянных жывёл, а таксама субпрадукты і тлушч жывёл, жывёльнае масла.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
расія
крым
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0a/06/1067639579_170:0:2901:2048_1920x0_80_0_0_590f852bfcdf4b676ff71746da530d14.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
уладзімір пуцін, харчовае эмбарга, расія, эканоміка, палітыка, прадукцыя, крым, санкцыі, указ
уладзімір пуцін, харчовае эмбарга, расія, эканоміка, палітыка, прадукцыя, крым, санкцыі, указ
Пуцін на год працягнуў харчэмбарга, уведзенае яшчэ ў 2014-м
15:06 11.10.2022 (абноўлена: 15:15 11.10.2022) Харчовага эмбарга было ўведзена адносна паставак прадукцыі з краін, якія ўвялі або падтрымалі антырасійскія санкцыі ў сувязі з далучэннем Крыма.
МІНСК, 11 кас – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін працягнуў дзеянне ўказа аб антысанкцыях на год. Указ ад 11 кастрычніка размешчаны на афіцыйным інтэрнет-партале прававой інфармацыі і ўступае ў сілу з дня яго падпісання.
Прэзідэнцкі ўказ працягвае на 2023 год (з 1 студзеня па 31 снежня 2023 года) дзеянне расійскага харчовага эмбарга ў адносінах да паставак прадукцыі з краін, якія ўвялі або падтрымалі антырасійскія санкцыі ў сувязі з далучэннем Крыма.
Нагадаем, харчэмбарга было ўведзена ўпершыню ў 2014 годзе на год. Першапачаткова яно дзейнічала ў адносінах да прадукцыі з ЗША, краін Еўрасаюза, Аўстраліі, Нарвегіі і Канады. Праз год спісак быў пашыраны – ў яго былі ўключаны дзяржавы, якія далучыліся да антырасійскіх санкцый – Албанія, Чарнагорыя, Ісландыя, Ліхтэнштэйн. А з 1 студзеня 2016-га ў яго патрапіла Украіна. У снежні 2020 года харчэмбарга было распаўсюджана на Вялікабрытанію, якая выйшла з ЕС.
У 2015 годзе расійскія ўлады працягнулі харчэмбарга на год, а затым гэтая працэдура стала штогадовай. Са жніўня 2015-га, згодна з указам прэзідэнта РФ, прадукцыя з "санкцыйных" краін падлягае знішчэнню. Акрамя таго, уведзены парадак, у адпаведнасці з якім транзіт прадукцыі з санкцыйных краін магчымы толькі пры выкарыстанні пломб "ГЛОНАСС" і ўліковых талонаў у кіроўцаў.
Спачатку пад забарону патрапілі мяса і мясная прадукцыя, малако і малочная прадукцыя, рыба і рыбная прадукцыя, агародніна і садавіна. З кастрычніка 2017 года было забаронена ўвозіць жывых свіней, за выключэннем чыстапародзістых племянных жывёл, а таксама субпрадукты і тлушч жывёл, жывёльнае масла.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь