Лукашэнка даў сваё азначэнне нацыянальнай ідэі

© Sputnik / Светлана ЯценюкБрэсцкія абласныя "Дажынкі-2022" у Целяханах
Брэсцкія абласныя Дажынкі-2022 у Целяханах - Sputnik Беларусь, 1920, 21.10.2022
Падпісацца
Беларускія ўлады не плануюць прыкладаць намаганні па фарміраванні нацыянальнай ідэі ў грамадзян, бо яна пакуль не сфармуліравана.
МІНСК, 21 кас – Sputnik. Беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка прызнаўся журналістам у размове на палігоне Абуз-Лясноўскі, што пакуль не бачыць нацыянальнай ідэі ў Беларусі.

"Нацыянальная ідэя – гэта тое кароткае, кампактнае, што цябе павінна захапіць адразу. Вось зірнуў, рот раскрыў – і дыхаць не можаш. Можа, я памыляюся. Гэта мой пункт гледжання. Але я пакуль такой ідэі не бачу", - цытуе яго БелТА .

Ідэя павінна выспець

Лукашэнка нагадаў аб сваёй сустрэчы з расійскім грамадскім дзеячам Аляксандрам Дугіным. Падчас дыялогу 18 кастрычніка ў Палацы Незалежнасці ўзнімалася ў тым ліку гэтае пытанне.
"Мы прыйшлі да адзінай думкі (публічна крыху прагучала): гэту ідэалогію нельга прыдумаць. Яна павінна выспець", - падзяліўся бачаннем сітуацыі беларускі лідар.
Пры гэтым ён прызнаўся, што яму неаднаразова прапаноўвалі варыянты нацыянальнай ідэі і напярэдадні сустрэчы ён "ўзяў адну кніжку (нацыянальная ідэя і іншае – так называлася), нават яе пагартаў, паглядзеў адну з прапаноў".
Лукашэнка асабліва адзначыў, што ўсё роўна прыйшоў да высновы – для такой ідэі трэба выспець, таму гэта пытанне перспектывы для дзяцей.

Нацыянальнай ідэі няма

"І няма гэтай ідэі. Мы не выспелі, напэўна. Мы яе не выкрышталізавалі, калі можна так сказаць, гэтую нацыянальную ідэю. Я за гэтым вельмі ўважліва назіраю. Я пакуль што не бачу", - канстатаваў ён.
Лукашэнка падкрэсліў, што такой ідэі няма і ў Расіі, аб чым яму сказаў Дугін.
"Ён са мной пагадзіўся. Хацелася б, каб хутчэй, але тут час не падштурхнеш", - падсумаваў беларускі лідар.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Жыццё і творчасць Янкі Купалы: "Мне засталася спадчына…"
Карнавал па-беларуску: самыя яркія моманты фестывалю культур у Гродна - фота
"Я пepaд xлeбaм шaпкy здымaю…": вершы пра жытні скарб
Свята восенi: Багач у Дукорскім маёнтку - фота
"Мой край азёрны...": шляхамі паэзіі Петруся Броўкі
Стужка навiн
0