Кіно пра беларускіх кардыяхірургаў "Ліст чакання" здымае Беларусьфільм
© Sputnik / Виктор ТолочкоКіно пра беларускіх кардыяхірургаў "Ліст чакання" здымае Беларусьфільм
© Sputnik / Виктор Толочко
Падпісацца
Урачы РНПЦ "Кардыялогія" будуць кансультантамі падчас здымак, а некаторыя знакамітыя кардыяхірургі сталі прататыпамі герояў фільма.
МІНСК, 24 кас – Sputnik. У Беларусі стартавалі здымкі фільма пра кардыяхірургаў – карціна "Ліст чакання" будзе гатова ўжо да вясны, перадае карэспандэнт Sputnik.
Першы здымачны дзень пачаўся ў панядзелак у РНПЦ "Кардыялогія". Пляцоўкамі для здымкі фільма ўвогуле стануць чатыры ўстановы аховы здароўя.
© Sputnik / Виктор ТолочкоУ Беларусі стартавалі здымкі фільма пра кардыяхірургаў - карціны "Ліст чакання"
У Беларусі стартавалі здымкі фільма пра кардыяхірургаў - карціны "Ліст чакання"
© Sputnik / Виктор Толочко
"Увага! Матор! Здымка!" – даў старт працы над карцінай рэжысёр-пастаноўшчык Аляксандр Яфрэмаў, разбіўшы талерку. Супрацоўнікам РНПЦ таксама дасталася па асколку на памяць.
У першы дзень здымак акцёры знаёмяцца са сваімі прататыпамі: фільм хоць і мастацкі, але ёсць рэальныя героі, якія ўнеслі вялікі ўклад у станаўленне кардыяхірургіі. Іх імёны будуць пазначаны ў цітрах.
"Я не ведаў, што ў майго героя ёсць рэальны прататып – толькі тут, на здымачнай пляцоўцы гэта пачуў. Гэта вядучы кардыяхірург сусветнага маштабу, прафесар, акадэмік, свяціла", - распавёў расійскі акцёр Дзмітрый Сутырын перад тым, як пазнаёміцца з Юрыем Астроўскім – адным з заснавальнікаў кардыяхірургіі ў Беларусі, які стаў без перабольшання сусветнай велічынёй.
© Sputnik / Виктор ТолочкоЮрый Астроўскі - адзін з заснавальнікаў кардыяхірургіі ў Беларусі
Юрый Астроўскі - адзін з заснавальнікаў кардыяхірургіі ў Беларусі
© Sputnik / Виктор Толочко
Па словах Юрыя Астроўскага, кардыяхірургі і кардыёлагі цэнтра з цікавасцю прачыталі сцэнарый. Іх задача зрабіць усё так, каб гэта выглядала жыццёва – супрацоўнікі цэнтра сталі кансультантамі на здымачнай пляцоўцы.
"У нас быў абсалютна дакладны запіс першай нашай трансплантацыі, у рэжыме рэальнага часу. Далі запіс 500-й нашай трансплантацыі, якая была ў ліпені. І каманда акцёраў мела аснову, каб адкарэкціраваць некаторыя фразы: нешта можа прыгожа выглядаць у кіно, але абсалютна быць не з жыцця", - распавёў Юрый Астроўскі.
© Sputnik / Виктор ТолочкоПрафесар Юрый Астроўскі і акцёр Дзмітрый Сутырын
Прафесар Юрый Астроўскі і акцёр Дзмітрый Сутырын
© Sputnik / Виктор Толочко
Як распавёў генеральны дырэктар нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" Уладзімір Карачэўскі, фільм здымаецца па заказе Мінкульта – фінансаванне выдзелена дастатковае.
"Гэты фільм пра нас, пра нас сённяшніх. Мы хочам, каб гэта быў жывы фільм, фільм пра людзей, якія кожны дзень працуюць, кожны дзень здзяйсняюць нейкія ўчынкі, кожны дзень клапоцяцца аб іншых", - заявіў Уладзімір Карачэўскі дадаўшы, што фільм пра кардыяхірургаў можа стаць пачаткам цэлага цыкла карцін пра нашых сучаснікаў розных прафесій.
Чым жа гэты фільм будзе адрознівацца ад іншых "медыцынскіх" фільмах, якіх сёння знята дастаткова? Найперш тым, што ён будзе пра беларускіх урачоў, прататыпамі для акцёраў сталі рэальныя людзі. А яшчэ ў фільме нейкім чынам закрануць і "сітуацыю ў краіне", але ў падрабязнасці пакуль здымачная група аддае перавагу не ўдавацца – трымаюць інтрыгу.
© Sputnik / Виктор ТолочкоМіністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч і рэжысёр Аляксандр Яфрэмаў
Міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч і рэжысёр Аляксандр Яфрэмаў
© Sputnik / Виктор Толочко
"Пра сітуацыю, якая зараз ёсць у нашай краіне (будзе расказана ў фільме – Sputnik), калі людзям даводзіцца рабіць той ці іншы выбар. Паняцце патрыятызму, абавязку, паняцце краіны – яно ў гэтым фільме прагучыць. Гэты фільм якраз і адрозніваецца ад астатніх , што гэта фільм пра нашых урачоў, пра наша жыццё", - заявіў гендырэктар "Беларусьфільма", дадаўшы, што з карціны не хочуць зрабіць "нейкую агітку".
Міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч падзяліўся, што сцэнарый фільма не чытаў – вырашыў не псаваць прадчуванне ад чакання прэм’еры.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Увайсці ў адну раку двойчы: фільм Нікіфарава "Душа мая, Марыя" ацэнены праз 29 гадоў
Стывен Сігал плануе здымаць дакументальны фільм пра вайну ў Данбасе
Другі шанс: у Беларусі хочуць зняць новы фільм паводле рамана Караткевіча