Пытанне прававой дасведчанасці моладзі вынесена на пасяджэнне ЦВК

© SputnikПасяджэнне ЦВК
Пасяджэнне ЦВК - Sputnik Беларусь, 1920, 28.10.2022
Падпісацца
Цэнтрвыбаркам Беларусі мае намер больш актыўна супрацоўнічаць з Маладзёжным парламентам і Міністэрствам адукацыі.
МІНСК, 28 кас – Sputnik. Пытанні прававой асветы моладзі абмяркоўваліся ў пятніцу на пасяджэнні Цэнтрвыбаркама, на яго быў запрошаны міністр адукацыі Беларусі Андрэй Іванец.
"Мы сёння разглядаем два дастаткова буйныя пытанні – фарміраванне прававой культуры выбаршчыкаў, уключаючы моладзь, і другое пытанне – гэта змяненні і дапаўненні ў Выбарчы кодэкс", - заявіў кіраўнік ЦВК Беларусі Ігар Карпенка.
Паводле яго слоў, гэтыя пытанні ўзаемазвязаны.
"Чым больш насельніцтва ўключаецца ў працэс фарміравання заканадаўчай базы, тым больш трывалым становіцца прававы складальнік дзяржавы", - сказаў Карпенка.
Кіраўнік ЦВК адзначыў, што напярэдадні маштабнай электаральнай кампаніі важна, каб у моладзі была сфарміравана прававая культура, каб яна актыўна ўдзельнічала ў выбарах, уключалася ва ўсе працэсы кіравання дзяржавай.
"Каб гэта не былі нейкія імгненныя ўсплёскі пад уздзеяннем нейкіх Telegram-каналаў, якія залучаюць часцей у вулічную дэмакратыю", - сказаў кіраўнік ЦВК.
Плануецца, што ЦВК і Мінадукацыі падпішуць комплексны план работы па фарміраванні прававой дасведчанасці моладзі. Пра гэта паведаміў кіраўнік міністэрства.
У сваю чаргу кіраўнік ЦВК Карпенка заявіў, што тэма выбараў павінна больш актыўна ўключацца ў сферу адукацыі.
"Работа з моладдзю ў гэтым напрамку ўжо вядзецца, напрыклад, пры вывучэнні курса грамадазнаўства ў школе, азнаямленні з асновамі выбарчага права ў ВНУ. Разам з тым патрабуецца пашырэнне сфер нашага ўзаемадзеяння для работы з будучым выбаршчыкам", - сказаў ён.

Навацыі ў Выбарчым кодэксе

У другой частцы пасяджання ЦВК была агучана інфармацыя аб зменах, што ўносяцца ў Выбарчы кодэкс.
Так, кандыдату ў прэзідэнты ў Беларусі павінна быць не менш як 40 гадоў, для дэпутатаў няма такіх узроставых абмежаванняў. У кодэкс прапануецца ўнесці норму аб ліміце прэзідэнцкіх тэрмінаў – не больш за два, а таксама пакінуць толькі дзве катэгорыі грамадзян, якія не могуць галасаваць – прызнаныя судом недзеяздольнымі і асуджаныя да пазбаўлення волі.
Кандыдатам у дэпутаты даецца права ствараць выбарчыя фонды не толькі для правядзення агітацыі, але і на этапе збору подпісаў.
Прапанавана змяніць час датэрміновага галасавання – прыняць абедзенны перапынак, бо найбольшая актыўнасць выбаршчыкаў у працоўныя дні назіраецца ў дадзены перыяд і пасля заканчэння працоўнага часу.
Праектам закона ўстаноўлена забарона на вынас бюлетэня за межы выбарчага ўчастка, а таксама прапануецца ўвесці забарону на яго фота- і відэаздымку. Парушэнне гэтай нормы прывядзе да прымянення мер адміністрацыйнай адказнасці да правапарушальнікаў.
З-за таго, што на мінулых выбарах паступалі пагрозы членам выбарчых камісій, прынята рашэнне не публікаваць у СМІ іх прозвішчы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Апублікаваны праект закона аб змяненні Выбарчага кодэкса
Выбары ў 2024 годзе не будуць лёгкімі – Лукашэнка
Стала вядома, калі пачнецца абмеркаванне законапраекта аб УНС
Стужка навiн
0