https://bel.sputnik.by/20221101/putsn-gazprom-dapustsl-da-absledavannya-mestsa-padryvu-panochnykh-patoka-1068611881.html
Пуцін: "Газпром" дапусцілі да абследавання месца падрыву "Паўночных патокаў"
Пуцін: "Газпром" дапусцілі да абследавання месца падрыву "Паўночных патокаў"
Sputnik Беларусь
Выбух на газаправодзе "Паўночны паток" – гэта відавочны тэракт, заявіў Уладзімір Пуцін. 01.11.2022, Sputnik Беларусь
2022-11-01T11:54+0300
2022-11-01T11:54+0300
2022-11-01T11:54+0300
уладзімір пуцін
газпром
тэракт
бяспека
злачынства
расследаванне злачынстваў
эканоміка
палітыка
расія
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/09/1d/1067376701_0:160:3073:1888_1920x0_80_0_0_3ed4df3cb650778c4b0102a8928f132c.jpg
МІНСК, 1 ліс – Sputnik. "Газпром" быў дапушчаны да абследавання месца падрыву "Паўночных патокаў", заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін.Расійскі лідар расказаў, што кіраўнік "Газпрома" Аляксей Мілер далажыў яму аб атрыманні допуску да абследавання месца выбуху.Ён удакладніў, што былі знойдзены дзве варонкі, глыбіня якіх складае 3,5 метра."Вырвала трубу даўжынёй 40 метраў, разрыў складае, усяго трубы разышліся на 259 метраў. Вось гэты кавалак трубы, які быў вырваны. Яго выгнула на 90 градусаў і адкінула на 40 метраў у бок "Паўночнага патоку 2", які таксама аказаўся пашкоджаным. Відаць, і гэтым выбухам, і гэтымі асколкамі, рэшткамі гэтай трубы", - прывёў іншыя падрабязнасці Уладзімір Пуцін.Тэракт на "Паўночных патоках"Нагадаем, выбухі на "Паўночных патоках" адбыліся 26 верасня на трох нітках марскіх газаправодаў. Некаторыя еўрапейскія краіны не выключаюць мэтанакіраваную дыверсію. Інцыдэнт на газаправодах расследуе служба дзяржбяспекі Швецыі, а таксама паліцыя Даніі пры садзейнічанні нарвежскай арміі і паліцэйскай службы бяспекі.Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін раней заявіў, што адрамантаваць "Паўночныя патокі" можна. Аднак, паводле яго слоў, у гэтым павінен быць сэнс.У сваю чаргу кіраўнік "Газпрома" Аляксей Мілер заўважыў, што на дадзены момант няма адказу на пытанне, як і навошта аднаўляць ніткі "Паўночных патокаў", бо турбіны для газаправода ўсё роўна ў непрацоўным стане.Генпракуратура РФ ініцыявала справу аб акце міжнароднага тэрарызму пасля пашкоджанняў газаправодаў "Паўночны паток-1" і "Паўночны паток-2".>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/09/1d/1067376701_170:0:2901:2048_1920x0_80_0_0_16fd8b0f5615e051e4f1f4a546275e22.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
уладзімір пуцін, газпром, тэракт, бяспека, злачынства, расследаванне злачынстваў, эканоміка, палітыка, расія, у свеце, газпрам, паўночны паток, "паўночны паток - 2"
уладзімір пуцін, газпром, тэракт, бяспека, злачынства, расследаванне злачынстваў, эканоміка, палітыка, расія, у свеце, газпрам, паўночны паток, "паўночны паток - 2"
Пуцін: "Газпром" дапусцілі да абследавання месца падрыву "Паўночных патокаў"
Выбух на газаправодзе "Паўночны паток" – гэта відавочны тэракт, заявіў Уладзімір Пуцін.
МІНСК, 1 ліс – Sputnik. "Газпром" быў дапушчаны да абследавання месца падрыву "Паўночных патокаў", заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін.
Расійскі лідар расказаў, што кіраўнік "Газпрома" Аляксей Мілер далажыў яму аб атрыманні допуску да абследавання месца выбуху.
"Так што гэта відавочны тэракт. І нам цяжка гэта кантраляваць. Таму што гэта ўсё ж у асаблівай эканамічнай зоне Даніі, Швецыі, потым далей Германіі", - растлумачыў прэзідэнт РФ.
Ён удакладніў, што былі знойдзены дзве варонкі, глыбіня якіх складае 3,5 метра.
"Вырвала трубу даўжынёй 40 метраў, разрыў складае, усяго трубы разышліся на 259 метраў. Вось гэты кавалак трубы, які быў вырваны. Яго выгнула на 90 градусаў і адкінула на 40 метраў у бок "Паўночнага патоку 2", які таксама аказаўся пашкоджаным. Відаць, і гэтым выбухам, і гэтымі асколкамі, рэшткамі гэтай трубы", - прывёў іншыя падрабязнасці Уладзімір Пуцін.
Тэракт на "Паўночных патоках"
Нагадаем, выбухі на "Паўночных патоках" адбыліся 26 верасня на трох нітках марскіх газаправодаў. Некаторыя еўрапейскія краіны не выключаюць мэтанакіраваную дыверсію. Інцыдэнт на газаправодах расследуе служба дзяржбяспекі Швецыі, а таксама паліцыя Даніі пры садзейнічанні нарвежскай арміі і паліцэйскай службы бяспекі.
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін раней заявіў, што адрамантаваць "Паўночныя патокі" можна. Аднак, паводле яго слоў, у гэтым павінен быць сэнс.
У сваю чаргу кіраўнік "Газпрома" Аляксей Мілер заўважыў, што на дадзены момант няма адказу на пытанне, як і навошта аднаўляць ніткі "Паўночных патокаў", бо турбіны для газаправода ўсё роўна ў непрацоўным стане.
Генпракуратура РФ ініцыявала справу аб акце міжнароднага тэрарызму пасля пашкоджанняў газаправодаў "Паўночны паток-1" і "Паўночны паток-2".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Пуцін: пасля дыверсіі на "Паўночным патоку"
знішчаецца энергасетка ЕўропыПуцін аб дыверсіі на "Паўночных патоках":
англасаксы арганізавалі выбухі