https://bel.sputnik.by/20220810/sanktsy--mnulym-naftan-vykhodzts-na-prybytkovuyu-pratsu-1065620475.html
Санкцыі ў мінулым: "Нафтан" выходзіць на прыбытковую працу
Санкцыі ў мінулым: "Нафтан" выходзіць на прыбытковую працу
У чацвёртым квартале наваполацкае прадпрыемства плануе павялічыць аб’ёмы перапрацоўкі нафты з улікам таго, што рэшткі гатовай прадукцыі рэалізуюцца ў Афрыку... 10.08.2022, Sputnik Беларусь
2022-08-10T11:43+0300
2022-08-10T11:43+0300
2022-08-10T11:46+0300
эканоміка
нафта
аат "нафтан"
беларусь
санкцыі
/html/head/meta[@name='og:title']/@content
/html/head/meta[@name='og:description']/@content
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/08/1057061549_0:7:1281:727_1920x0_80_0_0_01e807767cb6f7456aca71101463ca0f.jpg
МІНСК, 10 жні – Sputnik. "Нафтан" выходзіць на прыбытковую работу, па выніках 9 месяцаў гэтага года прадпрыемства будзе працаваць бясстратна, заявіў журналістам гендырэктар ААТ Андрэй Сайко.Паводле яго слоў, у першым паўгоддзі прадпрыемства спрацавала стратна, а зараз нарэшце выходзіць на прыбытковую працу."Цяпер мы ўжо выходзім на прыбытковую работу, бачым, што па выніках 9 месяцаў прадпрыемства будзе бясстратна працаваць... З улікам прыбытковай работы ў другім паўгоддзі і з улікам зніжэння астаткаў у нас з’явяцца перадумовы ў чацвёртым квартале пачынаць павелічэнне аб’ёмаў перапрацоўкі нафты", - канстатаваў гендырэктар.Страты беларускіх НПЗУ кастрычніку мінулага года віцэ-прэм’ер Юрый Назараў, які курыруе прамысловую галіну, заявіў, што страты двух беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў з-за санкцый склалі 80 млн долараў. Прычына – сектаральныя рэстрыкцыі ЗША ў дачыненні да прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у склад канцэрна "Белнафтахім".Свежых даных аб стратах для прадпрыемстваў нафтапрамысловага сектара Саўмін не прыводзіў.Дапамога "Нафтану" і іншым прадпрыемствамУ канцы мінулага года Наваполацкі нафтаперапрацоўчы завод правёў мадэрнізацыю, на якую выдаткаваў больш за 1 мільярд долараў. З дапамогай новых установак прадпрыемства выйшла на глыбіню перапрацоўкі нафты 90%.У канцы мая гэтага года прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка правёў нараду з эканамічным блокам. Беларускі лідар акцэнтаваў, што ў складаных умовах такім прадпрыемствам, як "Нафтан", Мазырскі НПЗ і "Беларуськалій", трэба дапамагчы. Паводле яго слоў, рэзервы для гэтага трэба шукаць унутры краіны.Пасля гэтага ўрад Беларусі прыняў рашэнне прадаставіць некаторым прадпрыемствам адтэрміноўку або растэрміноўку выплаты ўвазных мытных пошлін і ПДВ. У гэты спісак трапілі 103 прадпрыемствы, сярод іх ААТ "Нафтан", БМЗ, ААТ "Гомельскі хімічны завод", ААТ "Гомсельмаш", ААТ "Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод" і іншыя.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/08/1057061549_150:0:1129:734_1920x0_80_0_0_53203f1aa2283ba29aa75dee5b3434f8.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
эканоміка, нафта, аат "нафтан", беларусь, санкцыі
эканоміка, нафта, аат "нафтан", беларусь, санкцыі
Санкцыі ў мінулым: "Нафтан" выходзіць на прыбытковую працу
11:43 10.08.2022 (абноўлена: 11:46 10.08.2022) У чацвёртым квартале наваполацкае прадпрыемства плануе павялічыць аб’ёмы перапрацоўкі нафты з улікам таго, што рэшткі гатовай прадукцыі рэалізуюцца ў Афрыку, Азію і рэгіёны далёкай дугі.
МІНСК, 10 жні – Sputnik. "Нафтан" выходзіць на прыбытковую работу, па выніках 9 месяцаў гэтага года прадпрыемства будзе працаваць бясстратна, заявіў журналістам гендырэктар ААТ Андрэй Сайко.
"З ліпеня мы ў прынцыпе атрымалі станоўчы вынік. Самае галоўнае, мы пачалі зніжаць рэшткі гатовай прадукцыі, вяртаць назапашаныя замарожаныя абаротныя сродкі назад у абарот прадпрыемства", - сказаў ён пасля пасяджэння Саўміна, якое прайшло ў аўторак пад старшынствам прэзідэнта, фрагмент быў паказаны ў эфіры АНТ.
Паводле яго слоў, у першым паўгоддзі прадпрыемства спрацавала стратна, а зараз нарэшце выходзіць на прыбытковую працу.
"Цяпер мы ўжо выходзім на прыбытковую работу, бачым, што па выніках 9 месяцаў прадпрыемства будзе бясстратна працаваць... З улікам прыбытковай работы ў другім паўгоддзі і з улікам зніжэння астаткаў у нас з’явяцца перадумовы ў чацвёртым квартале пачынаць павелічэнне аб’ёмаў перапрацоўкі нафты", - канстатаваў гендырэктар.
Страты беларускіх НПЗ
У кастрычніку мінулага года віцэ-прэм’ер Юрый Назараў, які курыруе прамысловую галіну, заявіў, што страты двух беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў з-за санкцый склалі 80 млн долараў. Прычына – сектаральныя рэстрыкцыі ЗША ў дачыненні да прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у склад канцэрна "Белнафтахім".
Свежых даных аб стратах для прадпрыемстваў нафтапрамысловага сектара Саўмін не прыводзіў.
Дапамога "Нафтану" і іншым прадпрыемствам
У канцы мінулага года Наваполацкі нафтаперапрацоўчы завод правёў мадэрнізацыю, на якую выдаткаваў больш за 1 мільярд долараў. З дапамогай новых установак прадпрыемства выйшла на глыбіню перапрацоўкі нафты 90%.
У канцы мая гэтага года прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка правёў нараду з эканамічным блокам. Беларускі лідар акцэнтаваў, што ў складаных умовах такім прадпрыемствам, як "Нафтан", Мазырскі НПЗ і "Беларуськалій", трэба дапамагчы. Паводле яго слоў, рэзервы для гэтага трэба шукаць унутры краіны.
Пасля гэтага ўрад Беларусі прыняў рашэнне прадаставіць некаторым прадпрыемствам адтэрміноўку або растэрміноўку выплаты ўвазных мытных пошлін і ПДВ. У гэты спісак трапілі 103 прадпрыемствы, сярод іх ААТ "Нафтан", БМЗ, ААТ "Гомельскі хімічны завод", ААТ "Гомсельмаш", ААТ "Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод" і іншыя.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Пуцін папярэдзіў аб росце коштаў з-за планаў
абмежаваць закуп нафты ў РасііЭкспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты панізіліся ў Беларусі
Як у Беларусі будзе спаганяцца
збор за продаж нафты