https://bel.sputnik.by/20221104/mzhnarodny-knafestyval-lstapad-startue--mnsku-1068725175.html
Міжнародны кінафестываль "Лістапад" стартуе ў Мінску
Міжнародны кінафестываль "Лістапад" стартуе ў Мінску
Sputnik Беларусь
У гэтым годзе на кінафорум падалі 1 360 заявак з 89 краін свету, у тым ліку на конкурс гульнявога кіно – больш за 300 заявак. 04.11.2022, Sputnik Беларусь
2022-11-04T10:27+0300
2022-11-04T10:27+0300
2022-11-04T10:32+0300
культура
кінематограф
"лістапад" (кінафестываль)
беларусь
мінск
у свеце
кіно
фільмы
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/14/1058119525_0:156:1280:876_1920x0_80_0_0_a551948e176bf38f011f046ee3d06c82.jpg
МІНСК, 4 ліс – Sputnik. У пятніцу ў беларускай сталіцы стартуе XXVIII Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад".Мерапрыемства пройдзе пад слоганам "Сапраўдныя каштоўнасці" і завершыцца 11 лістапада. Асноўным арганізатарам кінафестывалю выступае Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм".У гэтым годзе на кінафорум падалі 1 360 заявак з 89 краін свету, у тым ліку на конкурс гульнявога кіно пададзена больш за 300 заявак.Кінафорум складаецца з чатырох конкурсных праграм: гульнявое, дакументальнае, анімацыйнае кіно, фільмы для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі "Лістападзік". Мультфільмы будуць прадстаўлены асобна, у гэтага жанру будзе свая конкурсная секцыя і гэта навіна бягучага года. Адкрые кінафестываль расійскі трылер рэжысёра Наталлі Назаравай "Плакать нельзя".У асноўным конкурсе гульнявога кіно прымуць удзел 10 кінастужак, у конкурсе для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі "Лістападзік" – 9. На конкурсе дакументальнага кіно будзе прадстаўлены 13 фільмаў, а на конкурс анімацыйнага кіно адабраны 50 мультфільмаў для дарослых і дзяцей, падзеленыя на 5 тэматычных секцый.У гэтым годзе ў рамках фестывалю пройдуць Дні кіно Расіі і Узбекістана. Таксама будуць прадстаўлены фільмы з Кітая, Індыі, Інданезіі, Манголіі і Палестыны.Цырымоніі адкрыцця і закрыцця кінафоруму пройдуць у мінскім кінатэатры "Масква".Што датычыцца асноўнай праграмы гульнявога кіно, то яна будзе прадстаўлена ў кінатэатрах "Масква" і "Цэнтральны", "Дом кіно", дакументальнага – у малой зале "Піянера", "Лістападзік" – у "Піянеры", анімацыйнага – "Беларусь", "Цэнтральны" і "Піянер".Пазаконкурсныя работы можна будзе паглядзець у кінатэатрах "Цэнтральны", "Беларусь" і "Дом кіно".Усяго ў рамках форуму ў беларускіх кінатэатрах будзе паказана больш за 100 фільмаў.Гісторыя "Лістапада"Упершыню кінафестываль "Лістапад" прайшоў у 1994 годзе. Кінафорум быў закліканы аб’ядноўваць лепшыя карціны, як гульнявыя, так і дакументальныя, якія былі створаны на постсавецкай прасторы.Дэбютаваў ён тады пад назвай "Фестываль постсавецкага кіно "Лістапад". У першых фестывалях удзельнічалі фільмы з Расіі, Украіны, Казахстана, Азербайджана.З часам ён пашырэў і стаў больш аўтарытэтным, а ў 2003 годзе афіцыйна набыў статус міжнароднага.Віншаванне прэзідэнтаВіншаванне ўдзельнікам кінафестывалю накіраваў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.Ён адзначыў, што ў сёлетнім мерапрыемстве ўдзельнічае беспрэцэдэнтная колькасць удзельнікаў, і міжнародны форум "шчыра вітае на нашай мірнай зямлі аднадумцаў – заслужаных мэтраў, таленавітую моладзь, якая робіць першыя крокі ў фільмавытворчасці, і шчырых аматараў кінематографа".Таксама прэзідэнт выказаў упэўненасць, што форум прадоўжыць традыцыі па падтрымцы ідэалаў гуманізму, умацаванню згоды і ўзаемаразумення паміж народамі, а ў Год гістарычнай памяці яшчэ раз нагадае аб святых непарушных духоўных запаветах.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
беларусь
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/14/1058119525_0:0:1280:960_1920x0_80_0_0_17120aa1d9ebb2f1de0538040e5e1a67.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
культура, кінематограф, "лістапад" (кінафестываль), беларусь, мінск, у свеце, кіно, фільмы
культура, кінематограф, "лістапад" (кінафестываль), беларусь, мінск, у свеце, кіно, фільмы
Міжнародны кінафестываль "Лістапад" стартуе ў Мінску
10:27 04.11.2022 (абноўлена: 10:32 04.11.2022) У гэтым годзе на кінафорум падалі 1 360 заявак з 89 краін свету, у тым ліку на конкурс гульнявога кіно – больш за 300 заявак.
МІНСК, 4 ліс – Sputnik. У пятніцу ў беларускай сталіцы стартуе XXVIII Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад".
Мерапрыемства пройдзе пад слоганам "Сапраўдныя каштоўнасці" і завершыцца 11 лістапада. Асноўным арганізатарам кінафестывалю выступае Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм".
У гэтым годзе на кінафорум падалі 1 360 заявак з 89 краін свету, у тым ліку на конкурс гульнявога кіно пададзена больш за 300 заявак.
Кінафорум складаецца з чатырох конкурсных праграм: гульнявое, дакументальнае, анімацыйнае кіно, фільмы для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі "Лістападзік". Мультфільмы будуць прадстаўлены асобна, у гэтага жанру будзе свая конкурсная секцыя і гэта навіна бягучага года. Адкрые кінафестываль расійскі трылер рэжысёра Наталлі Назаравай "Плакать нельзя".
У асноўным конкурсе гульнявога кіно прымуць удзел 10 кінастужак, у конкурсе для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі "Лістападзік" – 9. На конкурсе дакументальнага кіно будзе прадстаўлены 13 фільмаў, а на конкурс анімацыйнага кіно адабраны 50 мультфільмаў для дарослых і дзяцей, падзеленыя на 5 тэматычных секцый.
У гэтым годзе ў рамках фестывалю пройдуць Дні кіно Расіі і Узбекістана. Таксама будуць прадстаўлены фільмы з Кітая, Індыі, Інданезіі, Манголіі і Палестыны.
Цырымоніі адкрыцця і закрыцця кінафоруму пройдуць у мінскім кінатэатры "Масква".
Што датычыцца асноўнай праграмы гульнявога кіно, то яна будзе прадстаўлена ў кінатэатрах "Масква" і "Цэнтральны", "Дом кіно", дакументальнага – у малой зале "Піянера", "Лістападзік" – у "Піянеры", анімацыйнага – "Беларусь", "Цэнтральны" і "Піянер".
Пазаконкурсныя работы можна будзе паглядзець у кінатэатрах "Цэнтральны", "Беларусь" і "Дом кіно".
Усяго ў рамках форуму ў беларускіх кінатэатрах будзе паказана больш за 100 фільмаў.
Упершыню кінафестываль "Лістапад" прайшоў у 1994 годзе. Кінафорум быў закліканы аб’ядноўваць лепшыя карціны, як гульнявыя, так і дакументальныя, якія былі створаны на постсавецкай прасторы.
Дэбютаваў ён тады пад назвай "Фестываль постсавецкага кіно "Лістапад". У першых фестывалях удзельнічалі фільмы з Расіі, Украіны, Казахстана, Азербайджана.
З часам ён пашырэў і стаў больш аўтарытэтным, а ў 2003 годзе афіцыйна набыў статус міжнароднага.
Віншаванне ўдзельнікам кінафестывалю накіраваў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Ён адзначыў, што ў сёлетнім мерапрыемстве ўдзельнічае беспрэцэдэнтная колькасць удзельнікаў, і міжнародны форум "шчыра вітае на нашай мірнай зямлі аднадумцаў – заслужаных мэтраў, таленавітую моладзь, якая робіць першыя крокі ў фільмавытворчасці, і шчырых аматараў кінематографа".
Таксама прэзідэнт выказаў упэўненасць, што форум прадоўжыць традыцыі па падтрымцы ідэалаў гуманізму, умацаванню згоды і ўзаемаразумення паміж народамі, а ў Год гістарычнай памяці яшчэ раз нагадае аб святых непарушных духоўных запаветах.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь