Дазвол на праезд машын замежных дзяржаў па Беларусі будзе платным

© Sputnik / Виктор ТолочкоТуман у кастрычніку на дарозе ў Беларусі
Туман у кастрычніку на дарозе ў Беларусі - Sputnik Беларусь, 1920, 05.11.2022
Падпісацца
За афармленне дазволу на праезд давядзецца плаціць Транспартнай інспекцыі, але ёсць пэўная катэгорыя грузаў, на перавозку якіх гэтая норма распаўсюджвацца не будзе.
МІНСК, 5 ліс – Sputnik. За афармленне дазволу на праезд аўтамабільных транспартных сродкаў замежных дзяржаў па тэрыторыі Беларусі давядзецца плаціць Транспартнай інспекцыі Мінтранса, гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў №737 ад 31 кастрычніка, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
За афармленне дазволу трэба будзе заплаціць 15 базавых велічынь, зыходзячы з памеру базавай велічыні, устаноўленай на дату афармлення дазволу. Цяпер базавая велічыня ў Беларусі складае 32 беларускія рублі, такім чынам за гэтую працэдуру давядзецца ўнесці 480 рублёў, што па цяперашнім курсе складае больш за 180 долараў.
У дакуменце гаворыцца, што гэтыя сродкі будуць залічвацца на бягучыя (разліковыя) рахункі па ўліку бюджэтных сродкаў Транспартнай інспекцыі Мінтранса. Потым яны будуць перанакіроўвацца ў рэспубліканскі дарожны фонд.
Гэтая мера не будзе распаўсюджвацца на транспарт, які перавозіць наступныя грузы:
паштовыя адпраўленні;
буйнагабарытныя грузы, для перавозкі якіх патрабуецца спецыяльны дазвол, і транспартныя сродкі для іх перавозкі;
гуманітарныя грузы;
жывыя жывёлы і спецыялізаваныя транспартныя сродкі для іх перавозкі;
гатовыя лекавыя сродкі, у тым ліку нерасфасаваныя, медыцынскія вырабы, запасныя часткі да іх, сыравіна і матэрыялы для вытворчасці лекавых сродкаў і (або) медыцынскіх вырабаў, кроў, органы і тканкі чалавека.
У дакуменце таксама гаворыцца, што гэты дазвол можа стаць падставай для перамяшчэння тавараў і транспартных сродкаў па тэрыторыі Беларусі, якое было забаронена з красавіка гэтага года пастановай урада №247. Нагадаем, што дадзеным дакументам была ўстаноўлена забарона на перамяшчэнне па Беларусі грузавых аўтамабіляў і цягачоў, зарэгістраваных у дзяржавах-членах Еўрапейскага саюза.
Таксама гэты транспарт зможа праязджаць па Беларусі, калі ў перавозчыка ёсць дазвол Еўрапейскай канферэнцыі міністраў транспарту або шматразовы дазвол на праезд аўтамабільных транспартных сродкаў замежных дзяржаў па беларускай тэрыторыі.
Пастанова набыла моц пасля яе афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 10 кастрычніка 2022 года.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Транспартны калідор "Север-Юг": ЕАБР расказаў аб праблемах
Лукашэнка запатрабаваў ад улад "віртуознай лагістыкі"
Новы транспартны калідор Еўропа – Заходні Кітай пройдзе праз Беларусь
Стужка навiн
0