https://bel.sputnik.by/20221115/karparatsyya-belkosmas-stvorana--belarus-1069086438.html
Карпарацыя "Белкосмас" створана ў Беларусі
Карпарацыя "Белкосмас" створана ў Беларусі
Sputnik Беларусь
Новая структура – гэта кластар пры Нацыянальнай акадэміі навук, і яе задачы – даследаванне і выкарыстанне касмічнай прасторы ў мірных мэтах. 15.11.2022, Sputnik Беларусь
2022-11-15T18:43+0300
2022-11-15T18:43+0300
2023-07-24T16:37+0300
нан беларусі
навука і тэхналогіі
нвк "белкосмас"
беларусь
космас
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102671/04/1026710430_0:170:3000:1858_1920x0_80_0_0_da5da3ddf7a519f6497d118676d27d08.jpg
МІНСК, 15 ліс – Sputnik. Пры Нацыянальнай акадэміі навук (НАН) Беларусі створаны кластар "Навукова-вытворчая карпарацыя "Белкосмас", паведамілі Sputnik у НАН.Кіраўніком кластара стаў старшыня прэзідыума НАН – акадэмік Уладзімір Гусакоў. Карпарацыя "Белкосмас" пад яго кіраўніцтвам будзе займацца праектамі па даследаванні і выкарыстанні касмічнай прасторы ў мірных мэтах.У кластар уключылі Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі (галаўная арганізацыя), УП "Геаінфармацыйныя сістэмы", НПЦ шматфункцыянальных беспілотных комплексаў НАН і іншыя арганізацыі. Сярод апошніх кітайска-беларускае СЗАТ "Авіяцыйныя тэхналогіі і комплексы", ТАА "КБ Беспілотныя верталёты".Абяцаецца, што кластар, у тым ліку, будзе распрацоўваць новую канкурэнтаздольную аэракасмічную тэхніку."Каардынацыю дзейнасці па выкананні пастановы Бюро Прэзідыума НАН Беларусі ўскладзена на Агенцтва па касмічнай дзейнасці НАН Беларусі", - дадалі ў Акадэміі навук.Раней было вырашана, што ў 2023 годзе ад Беларусі накіруецца першы касманаўт. У гэтым праекце дапаможа Расія. Беларускі бок ужо адправіў спіс кандыдатаў, у якім было 29 прозвішчаў. Але выбяруць толькі двух чалавек. Магчыма, у космас ад Беларусі адправіцца дзяўчына. Згодна з планам, беларускі касманаўт павінен паляцець на расійскую частку МКС.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102671/04/1026710430_202:0:2865:1997_1920x0_80_0_0_7f1bb06eead0e66275bb3e43f2a88560.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
нан беларусі, навука і тэхналогіі, нвк "белкосмас", беларусь, космас
нан беларусі, навука і тэхналогіі, нвк "белкосмас", беларусь, космас
Карпарацыя "Белкосмас" створана ў Беларусі
18:43 15.11.2022 (абноўлена: 16:37 24.07.2023) Новая структура – гэта кластар пры Нацыянальнай акадэміі навук, і яе задачы – даследаванне і выкарыстанне касмічнай прасторы ў мірных мэтах.
МІНСК, 15 ліс – Sputnik. Пры Нацыянальнай акадэміі навук (НАН) Беларусі створаны кластар "Навукова-вытворчая карпарацыя "Белкосмас", паведамілі Sputnik у НАН.
"Такое рашэнне прынята сёння, 15 лістапада 2022 года, на пасяджэнні Бюро Прэзідыума НАН Беларусі", - растлумачылі ў Акадэміі.
Кіраўніком кластара стаў старшыня прэзідыума НАН – акадэмік Уладзімір Гусакоў. Карпарацыя "Белкосмас" пад яго кіраўніцтвам будзе займацца праектамі па даследаванні і выкарыстанні касмічнай прасторы ў мірных мэтах.
У кластар уключылі Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі (галаўная арганізацыя), УП "Геаінфармацыйныя сістэмы", НПЦ шматфункцыянальных беспілотных комплексаў НАН і іншыя арганізацыі. Сярод апошніх кітайска-беларускае СЗАТ "Авіяцыйныя тэхналогіі і комплексы", ТАА "КБ Беспілотныя верталёты".
Абяцаецца, што кластар, у тым ліку, будзе распрацоўваць новую канкурэнтаздольную аэракасмічную тэхніку.
"Каардынацыю дзейнасці па выкананні пастановы Бюро Прэзідыума НАН Беларусі ўскладзена на Агенцтва па касмічнай дзейнасці НАН Беларусі", - дадалі ў Акадэміі навук.
Раней было вырашана, што ў 2023 годзе ад Беларусі накіруецца першы касманаўт. У гэтым праекце дапаможа Расія. Беларускі бок ужо адправіў спіс кандыдатаў, у якім было 29 прозвішчаў. Але выбяруць толькі двух чалавек. Магчыма, у космас ад Беларусі адправіцца дзяўчына. Згодна з планам, беларускі касманаўт павінен паляцець на расійскую частку МКС.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь