Не толькі Еўропа задрыжыць: Лукашэнка аб адказе Беларусі і РФ у выпадку нападзення
09:27 24.11.2022 (абноўлена: 09:30 24.11.2022)
© Sputnik / Рамиль Ситдиков
/ Падпісацца
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што не толькі Беларусь будзе адказваць на нападзенне, але і па дамоўленасцях разам з Расіяй.
МІНСК, 24 ліс – Sputnik. Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў, што пры нападзенні на краіну з захаду або поўдня Мінск адкажа разам з Расіяй так, што не толькі Еўропа задрыжыць.
"Калі раптам на нас нехта нападзе, вы ўявіць не можаце, як мы можам адказаць... Тут мы не будзем абмяркоўваць праблему бруднай, чыстай атамнай бомбы... Мы адкажам так, што не толькі Еўропа задрыжыць", - сказаў беларускі лідар Першаму каналу расійскага тэлебачання на палях саміта АДКБ у Ерэване.
Ён дадаў, што не толькі Беларусь будзе адказваць на нападзенне, але і Расія – па гэтым пытанні ёсць шэраг дамоўленасцей.
"Гэта наша сумесная групоўка ўзброеных сіл", - дадаў Лукашэнка.
Прэзідэнт Беларусі таксама выказаўся адносна здагадкі, што з’яўляецца ў амерыканскіх СМІ, што беларуская армія неўзабаве ўвойдзе ва Украіну.
"Гэта глупства поўнае", - катэгарычна адрэагаваў Лукашэнка.
Пры гэтым ён падкрэсліў, што калі Беларусь "жывой сілай увяжацца ў гэты канфлікт", то зробіць толькі горш.
"Гэта не роля Беларусі ў гэтым канфлікце", - лічыць кіраўнік дзяржавы.
Канфлікт не ўваходзіць у планы
Раней міністр абароны краіны Віктар Хрэнін заявіў, што ў Беларусі няма ў планах увязвацца ў канфлікты.
"У нашых планах няма ніякіх думак увязвацца ў нейкія канфлікты. Мы рыхтуемся толькі абараняць сваю зямлю, нашу Радзіму", - адзначыў ён.
Пры гэтым ён падкрэсліў, што працэс баявой падрыхтоўкі ва Узброеных сілах Беларусі вядзецца з улікам асаблівасцей сучасных канфліктаў і іх аналізу.
Рэгіянальная групоўка войск
Раней 10 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка заявіў, што дамовіўся з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным аб разгортванні саюзнай групоўкі войск. Пазней стала вядома, што ў Беларусь прыбудзе каля 9 тысяч расійскіх вайскоўцаў.
Акрамя цяжкай браніраванай тэхнікі пры разгортванні сіл расійская армія задзейнічае і авіяцыю для патрулявання меж. Расійскія вайскоўцы размешчаны на палігонах у цэнтральнай і ўсходняй частцы рэспублікі. Яны правядуць тактычныя вучэнні, у тым ліку, з пускам зенітных ракет.
У Мінабароны Беларусі паведамілі, што стварэнне рэгіянальнай групоўкі войск ажыццяўляецца для ўзмоцненай аховы мяжы Саюзнай дзяржавы. Як падкрэслілі ў прэс-службе абароннага ведамства, гэтае рашэнне прадыктавана "бесперапыннай актыўнасцю ў прыгранічных з Беларуссю раёнах".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Расійскія вайскоўцы праводзяць у Беларусі заняткі па баявой падрыхтоўцы
Трэніроўка расійскіх "Градаў" на беларускім палігоне – відэа
Два сумесныя з РФ цэнтры падрыхтоўкі ваеннаслужачых дзейнічаюць у Беларусі
Мінабароны: расійская авіяцыя выконвае планавае патруляванне меж Саюзнай дзяржавы
Мінабароны назвала колькасць расійскай тэхнікі ў Рэгіянальнай групоўцы