https://bel.sputnik.by/20221129/mora-kvetak--byaskontsaya-charga-yak-razvtvalsya-z-uladzmram-makeem-1069636098.html
Мора кветак і бясконцая чарга: як развітваліся з Уладзімірам Макеем
Мора кветак і бясконцая чарга: як развітваліся з Уладзімірам Макеем
Sputnik Беларусь
Цырымонія развітання з кіраўніком беларускай дыпламатыі пачалася ў 10 раніцы ў Цэнтральным Доме афіцэраў і працягвалася больш за тры гадзіны – людзі з кветкамі... 29.11.2022, Sputnik Беларусь
2022-11-29T17:08+0300
2022-11-29T17:08+0300
2022-11-29T17:08+0300
смерць і пахаванне уладзіміра макея
уладзімір макей
відэа
смерць публічных людзей
мзс беларусі
палітыка
грамадства
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0b/1d/1069634640_0:67:1280:787_1920x0_80_0_0_8ed200c4ff7990264a2cd95509d7bcac.jpg
Развітацца з кіраўніком МЗС Беларусі Уладзімірам Макеем раніцай у аўторак прыйшлі сотні людзей – высокапастаўленыя чыноўнікі, прадстаўнікі ведамстваў, арганізацый і дыпламатычных місій, духавенства. Многія стаялі ў чарзе разам з простымі грамадзянамі.Чарга з жадаючых аддаць даніну памяці міністру, які пайшоў з жыцця, расцягнулася на некалькі соцень метраў.Першым яшчэ да 10 раніцы ў Доме афіцэраў з'явіўся Аляксандр Лукашэнка. У 2000-2008 гадах Макей быў памочнікам прэзідэнта Беларусі, у 2008-2012 кіраваў прэзідэнцкай адміністрацыяй, а з 2012 года ўзначальваў МЗС.Развітацца з кіраўніком беларускай дыпламатыі ў Дом афіцэраў прыбылі расійскія калегі – намеснік міністра замежных спраў Расіі Андрэй Рудэнка і пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў.Намеснік кіраўніка расійскага МЗС назваў Уладзіміра Макея "цудоўным чалавекам, бліскучым дыпламатам, цудоўным прафесіяналам сваёй справы і вялікім сябрам Расіі".У чарзе да Дома афіцэраў былі заўважаны калегі Уладзіміра Макея па Савету міністраў, кіраўнікі абласных адміністрацый, сенатары і парламентарыі, прадстаўнікі сілавых структур, грамадскіх арганізацый. У зале ўвесь час знаходзіліся родныя і блізкія дыпламата.Адзін з жалобных вянкоў быў дастаўлены ў Мінск ад расійскага спевака Піліпа Кіркорава, з якім беларускага міністра замежных спраў звязвалі доўгія гады сяброўства.Пасля завяршэння цырымоніі развітання жалобны картэж адправіўся на Усходнія могілкі Мінска, дзе Уладзіміра Макея пахавалі з воінскімі ўшанаваннямі пад залп роты ганаровай варты і дзяржаўны гімн.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0b/1d/1069634640_72:0:1209:853_1920x0_80_0_0_024f0e79bea8dd0ca7d91ed4b5ae72e7.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
смерць і пахаванне уладзіміра макея, уладзімір макей, відэа, смерць публічных людзей, мзс беларусі, палітыка, грамадства, беларусь, видео
смерць і пахаванне уладзіміра макея, уладзімір макей, відэа, смерць публічных людзей, мзс беларусі, палітыка, грамадства, беларусь, видео
Мора кветак і бясконцая чарга: як развітваліся з Уладзімірам Макеем
Цырымонія развітання з кіраўніком беларускай дыпламатыі пачалася ў 10 раніцы ў Цэнтральным Доме афіцэраў і працягвалася больш за тры гадзіны – людзі з кветкамі і вянкамі ішлі бясконцым патокам, кадры развітання глядзіце на відэа Sputnik.
Развітацца з кіраўніком МЗС Беларусі Уладзімірам Макеем раніцай у аўторак прыйшлі сотні людзей – высокапастаўленыя чыноўнікі, прадстаўнікі ведамстваў, арганізацый і дыпламатычных місій, духавенства. Многія стаялі ў чарзе разам з простымі грамадзянамі.
Чарга з жадаючых аддаць даніну памяці міністру, які пайшоў з жыцця, расцягнулася на некалькі соцень метраў.
Першым яшчэ да 10 раніцы ў Доме афіцэраў з'явіўся Аляксандр Лукашэнка. У 2000-2008 гадах Макей быў памочнікам прэзідэнта Беларусі, у 2008-2012 кіраваў прэзідэнцкай адміністрацыяй, а з 2012 года ўзначальваў МЗС.
Развітацца з кіраўніком беларускай дыпламатыі ў Дом афіцэраў прыбылі расійскія калегі – намеснік міністра замежных спраў Расіі Андрэй Рудэнка і пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў.
Намеснік кіраўніка расійскага МЗС назваў Уладзіміра Макея "цудоўным чалавекам, бліскучым дыпламатам, цудоўным прафесіяналам сваёй справы і вялікім сябрам Расіі".
У чарзе да Дома афіцэраў былі заўважаны калегі Уладзіміра Макея па Савету міністраў, кіраўнікі абласных адміністрацый, сенатары і парламентарыі, прадстаўнікі сілавых структур, грамадскіх арганізацый. У зале ўвесь час знаходзіліся родныя і блізкія дыпламата.
Адзін з жалобных вянкоў быў дастаўлены ў Мінск ад расійскага спевака Піліпа Кіркорава, з якім беларускага міністра замежных спраў звязвалі доўгія гады сяброўства.
Пасля завяршэння цырымоніі развітання жалобны картэж адправіўся на Усходнія могілкі Мінска, дзе Уладзіміра Макея пахавалі з воінскімі ўшанаваннямі пад залп роты ганаровай варты і дзяржаўны гімн.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Дзяржаўнік і дыпламат: якім быў
жыццёвы шлях Уладзіміра Макея