https://bel.sputnik.by/20221212/krank-eabr-pavedam-kolk-bank-planue-nvestsravats-u-belarus-1070005260.html
Кіраўнік ЕАБР паведаміў, колькі банк плануе інвесціраваць у Беларусь
Кіраўнік ЕАБР паведаміў, колькі банк плануе інвесціраваць у Беларусь
Sputnik Беларусь
ЕАБР не змяніў свае паказчыкі па стратэгіі ў адносінах да Беларусі і ўсе запланаваныя на пяцігадовы перыяд аб’ёмы будуць рэалізаваны. 12.12.2022, Sputnik Беларусь
2022-12-12T09:28+0300
2022-12-12T09:28+0300
2022-12-12T09:33+0300
еабр
эканоміка
фінансы
беларусь
прамысловасць
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0c/09/1069924435_0:90:2963:1756_1920x0_80_0_0_9a39db2204d9ea4ab20df9b4b98d8cb8.jpg
МІНСК, 12 сне – Sputnik. Еўразійскі банк развіцця (ЕАБР) плануе інвесціраваць у Беларусь у рамках пяцігадовай стратэгіі да 2026 года амаль 1,5 млрд долараў, заявіў старшыня праўлення банка Мікалай Падгузаў.Пры гэтым кіраўнік фінустановы падкрэсліў, што ЕАБР не змяніў свае паказчыкі па стратэгіі ў адносінах да Беларусі і ўсе запланаваныя на пяцігадовы перыяд аб’ёмы будуць рэалізаваны.Падгузаў паведаміў, што банк у першую чаргу працуе з пазычальнікамі з прыватнага сектара Беларусі. Ён адзначыў, што ў краіны моцная прамысловасць, таму праекты ў галіне прамысловай кааперацыі з’яўляюцца для ЕАБР найбольш прыярытэтнымі."Інтарэсы Беларусі традыцыйна прысутнічаюць і ў Расіі, і ў Казахстане, і ў Кыргызстане. Мы бачым шэраг такіх праектаў", - дадаў ён.Кіраўнік банка таксама расказаў аб адным з буйных праектаў, які ЕАБР плануе прафінансаваць у наступным годзе. Размова ідзе аб праекце па пашырэнні вытворчасці ААТ "Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат" у Гомельскай вобласці. Ён удакладніў, што аб’ём фінансавання гэтага праекта складзе каля 180 млн долараў."Мы бачым, што і ў Расіі, і ў Казахстане прадукцыя гэтага камбіната добра ўспрынята", - адзначыў Падгузаў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0c/09/1069924435_0:0:2731:2048_1920x0_80_0_0_400726cd1faf008cfee1fe532777f1fb.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
еабр, эканоміка, фінансы, беларусь, прамысловасць
еабр, эканоміка, фінансы, беларусь, прамысловасць
Кіраўнік ЕАБР паведаміў, колькі банк плануе інвесціраваць у Беларусь
09:28 12.12.2022 (абноўлена: 09:33 12.12.2022) ЕАБР не змяніў свае паказчыкі па стратэгіі ў адносінах да Беларусі і ўсе запланаваныя на пяцігадовы перыяд аб’ёмы будуць рэалізаваны.
МІНСК, 12 сне – Sputnik. Еўразійскі банк развіцця (ЕАБР) плануе інвесціраваць у Беларусь у рамках пяцігадовай стратэгіі да 2026 года амаль 1,5 млрд долараў, заявіў старшыня праўлення банка Мікалай Падгузаў.
"У нас запланаваны інвестыцыі ў Беларусі ў памеры каля 1,5 мільярда долараў. Мы спадзяемся, што гэтыя аб'ёмы будуць рэалізаваны", - сказаў ён у эфіры тэлеканала "Беларусь 1".
Пры гэтым кіраўнік фінустановы падкрэсліў, што ЕАБР не змяніў свае паказчыкі па стратэгіі ў адносінах да Беларусі і ўсе запланаваныя на пяцігадовы перыяд аб’ёмы будуць рэалізаваны.
Падгузаў паведаміў, што банк у першую чаргу працуе з пазычальнікамі з прыватнага сектара Беларусі. Ён адзначыў, што ў краіны моцная прамысловасць, таму праекты ў галіне прамысловай кааперацыі з’яўляюцца для ЕАБР найбольш прыярытэтнымі.
"Інтарэсы Беларусі традыцыйна прысутнічаюць і ў Расіі, і ў Казахстане, і ў Кыргызстане. Мы бачым шэраг такіх праектаў", - дадаў ён.
Кіраўнік банка таксама расказаў аб адным з буйных праектаў, які ЕАБР плануе прафінансаваць у наступным годзе. Размова ідзе аб праекце па пашырэнні вытворчасці ААТ "Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат" у Гомельскай вобласці. Ён удакладніў, што аб’ём фінансавання гэтага праекта складзе каля 180 млн долараў.
"Мы бачым, што і ў Расіі, і ў Казахстане прадукцыя гэтага камбіната добра ўспрынята", - адзначыў Падгузаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь