Вярхоўны суд назваў карупцыю рэальнай пагрозай нацбяспекі

© Sputnik / Виктор ТолочкоВярхоўны суд, архіўнае фота
Вярхоўны суд, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 01.10.2021
Падпісацца
Падчас пленума было адзначана, што службовыя асобы часцей за ўсё здзяйсняюць супрацьпраўныя дзеянні, якія адносяцца да злачынстваў карупцыйнай накіраванасці.
МІНСК, 1 кас – Sputnik. Карупцыя разглядаецца ўжо не як крымінальная праблема, а як рэальная пагроза нацыянальнай бяспецы. Пра гэта заяўлена на пасяджэнні пленума Вярхоўнага суда Беларусі, паведамляе прэс-служба ВС.
У рабоце пленума прынялі ўдзел старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала, намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Вольга Чупрыс, генеральны пракурор Андрэй Швед.
Падчас пасяджэння было адзначана, што службовыя асобы часцей за ўсё здзяйсняюць супрацьпраўныя дзеянні, якія адносяцца да злачынстваў карупцыйнай накіраванасці.
"У першую чаргу, гэта атрыманне хабару, злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі і перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў з карыслівай ці іншай асабістай зацікаўленасцю", - паведамляе Вярхоўны суд.
Да мінулага года назіраўся стабільны рост колькасці асуджаных за злачынствы супраць інтарэсаў службы. У 2020-м годзе ў параўнанні з 2019-м такіх злачынстваў стала на 31% менш (быў асуджаны 631 чалавек, 1,8% ад колькасці ўсіх асуджаных).
Пры гэтым, як адзначае Вярхоўны суд, да 2020-га года амаль кожны трэці з ліку асуджаных за злачынствы супраць інтарэсаў службы асуджаны менавіта за атрыманне хабару.
Судам дадзены растлумачэнні з нагоды паняццяў, якія носяць ацэначны характар, у тым ліку такіх, як "карыслівая", "іншая асабістая зацікаўленасць" і "істотная шкода".
Акрамя таго, удакладняецца, што забарона на ўмоўна-датэрміновае вызваленне ад адбыцця пакарання і замену пакарання на больш мяккае ў дачыненні да шэрага асоб распаўсюджваецца на ўсіх службовых асоб, якія знаходзяцца на дзяржаўнай службе.
"Пры гэтым такая забарона не распаўсюджваецца на службовых асоб розных гаспадарчых таварыстваў (ААТ, ТАА, ЗАТ)", - гаворыцца ў паведамленні.
Чытайце таксама:
Нацстратэгія барацьбы з карупцыяй да 2030 года з'явіцца ў Беларусі
Генпракуратура распавяла аб карупцыі ў сістэме ЖКГ
Лукашэнка: кажуць, што ўлада людзей псуе, - гэта не да мяне
Беларусы не лічаць карупцыю галоўнай праблемай краіны - Лукашэнка
Беларусь палепшыла пазіцыі ў індэксе карупцыі Transparency International
Стужка навiн
0