Пошта Расіі пачала прадаваць беларускія тавары

© Sputnik / Илья Питалев / Перайсці ў медыябанкБудынак лагістычнага цэнтра "Почты России"
Будынак лагістычнага цэнтра Почты России - Sputnik Беларусь, 1920, 16.12.2022
Падпісацца
Буйны аптавік беларускай кандытаркі дамовіўся з паштовым аператарам Расіі аб рознічным продажы.
МІНСК, 16 сне – Sputnik. Беларускія тавары пачалі прадаваць у шматлікіх паштовых аддзяленнях Масквы, паведамілі Sputnik у Пошце Расіі.
"З 16 снежня ў 150 сталічных аддзяленнях Пошты Расіі можна купіць беларускія тавары. Пілотны праект стартаваў ва ўсіх раёнах Масквы", - растлумачыў паштовы аператар.
З часам праект маштабуюць на ўсе паштовыя офісы сталіцы і на Падмаскоўе. Аб продажах дамовіліся з групай кампаній "Юнівест" – дылерам прадуктаў харчавання з Беларусі на расійскім рынку.
Дзякуючы гэтаму праекту на пошце ў сталіцы Расіі можна купіць прадукцыю "Камунаркі", "Спартака", групы АВС, мяснога брэнда "Маладзечна" і іншых кампаній харчовай прамысловасці. Пошта Расіі і "Юнівест" абяцаюць пастаянна сачыць за попытам і, пры неабходнасці, мяняць або пашыраць асартымент у кожным канкрэтным аддзяленні.
Раней паміж беларускімі і расійскімі вытворцамі кандытарскіх вырабаў быў эканамічны канфлікт. На рынку Расіі перашкаджалі продажу шакаладу "Любімая Алёнка", а ў Беларусь не пускалі "Алёнку".
Спрэчкі ўзнікалі і па іншых прадуктах. Напрыклад, у 2018 годзе кампанія "Московская кондитерская фабрика "Красный Октябрь" спрабавала адсудзіць правы на шакаладны брэнд "Слава" на тэрыторыі Беларусі ў "Камунаркі".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Рассмакавалі беларускія прадукты: аб’ём закупак Прымор’я вырас у 16 разоў
Пад стук лыжак: у Мінску адкрылі выставу "Прадэкспа" – відэа
Беларусь паставіла ў Расію прадуктаў больш як на $4 млрд
У Беларусі ствараюць унікальныя шакаладныя карціны ручной працы – відэа
Беларусь абганяе амаль усе краіны ЕАЭС па вытворчасці малака
Стужка навiн
0